Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж мiнiстэрствамi ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Балгарыя аб супрацоўнiцтве ў барацьбе са злачыннасцю"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 13 сентября 1994 года.


Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Балгарыя, далей будуць называцца "Бакi",

асноўваючыся на Дагаворы аб сяброўскiх адносiнах i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Балгарыя,

выражаючы занепакоенасць ростам арганiзаванай злачыннасцi, незаконным абаротам наркотыкаў, iншых цяжкiх злачынстваў, якiя маюць мiжнародны характар,

надаючы важнае значэнне ўмацаванню i развiццю супрацоўнiцтва ў барацьбе з парушэннямi грамадскага парадку,

кiруючыся прынцыпамi роўнасцi, узаемнасцi i ўзаемнай карысцi,

узгаднiлi наступнае:


Артыкул 1


Бакi ў рамках сваёй кампетэнцыi i на аснове дзеючага нацыянальнага заканадаўства ажыццяўляюць супрацоўнiцтва па наступных асноўных кiрунках:

а) барацьба са злачынствамi супраць жыцця, здароўя, свабоды, годнасцi асобы i ўласнасцi;

б) барацьба з бандытызмам, тэрарызмам, мiжнароднай злачыннасцю;

в) барацьба з незаконнымi аперацыямi са зброяй, боепрыпасамi, выбуховымi, ядавiтымi рэчывамi i радыёактыўнымi матэрыяламi;

г) барацьба з незаконным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў;

д) барацьба з вырабам i збытам падробленых дакументаў, грошай i каштоўных папер;

е) барацьба са злачынствамi ў сферы эканомiкi;

ж) барацьба з кантрабандай, а таксама са злачынствамi, аб'ектам якiх з'яўляюцца культурныя i гiстарычныя каштоўнасцi;

з) вышук злачынцаў i асоб, якiя падазраваюцца ва ўчыненнi злачынстваў, а таксама асоб, якiя хаваюцца ад следства i суда, адбыцця пакарання, без вестак прапаўшых;

i) устанаўленне неапазнаных трупаў, асоб невядомых хворых i дзяцей;

к) барацьба са злачынствамi на аўтамабiльным, чыгуначным, водным, паветраным i трубаправодным транспарце;

л) пажарная бяспека.

Па дамоўленасцi Бакоў супрацоўнiцтва i ўзаемная дапамога могуць ажыццяўляцца ў iншых галiнах, прадстаўляючых узаемны iнтарэс i адносячыхся да iх кампетэнцыi.


Артыкул 2


Бакi, кiруючыся нацыянальным заканадаўствам, ажыццяўляюць супрацоўнiцтва ў барацьбе са злачыннасцю ў наступных формах:

а) выканання запытаў i просьбаў па справах, якiя прадстаўляюць аператыўны iнтарэс;

б) абмену аператыўна-вышуковай, аператыўна-даведачнай i крымiналiстычнай iнфармацыяй аб рыхтуючыхся або ўчыненых злачынствах i асобах, якiя маюць да iх дачыненне, а таксама архiўнай iнфармацыяй;

в) садзейнiчання ў правядзеннi аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў;

г) абмену вопытам работы, нарматыўнымi актамi, вучэбнай лiтаратурай па пытаннях дзейнасцi органаў унутраных спраў, а таксама аказанне на ўзаемнай аснове садзеяння ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi кадраў;

д) абмену навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй па пытаннях дзейнасцi органаў унутраных спраў, сумеснага правядзення навуковых даследаванняў, распрацовак i праграм па актуальных праблемах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.


Артыкул 3


У задавальненнi запытаў i просьбаў можа быць адмоўлена цалкам або часткова, калi запытваемы Бок лiчыць, што iх выкананне пацягне за сабой парушэнне правоў чалавека, суверэнiтэту, бяспекi або iншых важных iнтарэсаў сваёй дзяржавы. У выпадку прыняцця такога рашэння пiсьмова паведамляецца запытваючаму Боку з указаннем прычын адмовы.


Артыкул 4


Кожны з Бакоў забяспечвае захаванне закрытасцi iнфармацыi, атрыманай ад другога Боку, калi гэта iнфармацыя носiць сакрэтны характар цi перадаючы Бок лiчыць непажаданым выдаваць яе змест. Ступень сакрэтнасцi iнфармацыi вызначае Бок, якi перадае iнфармацыю.

Атрыманыя на падставе гэтага Пагаднення матэрыялы, iнфармацыя, а таксама тэхнiчнае абсталяванне, могуць быць перададзены трэцяму Боку пасля атрымання пiсьмовай згоды адпаведнага органа цi структурнага падраздзялення Боку, якi iх прадаставiў.


Артыкул 5


Затраты, звязаныя з аказаннем дапамогi, цi ажыццяўленнем супрацоўнiцтва, Бакi пакрываюць за свой кошт, калi iншае не абумоўлена спецыяльнымi пагадненнямi.

Пры рэалiзацыi абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з гэтага Пагаднення, кантакты падтрымлiваюцца на беларускай i балгарскай, цi рускай мовах.


Артыкул 6


Гэтае Пагадненне не закранае абавязацельствы Бакоў па iншых мiжнародных дагаворах i пагадненнях.


Артыкул 7


Непасрэднае супрацоўнiцтва ў рамках гэтага Пагаднення ажыццяўляюць цэнтральныя (нацыянальныя) органы i структурныя падраздзяленнi Бакоў, якiя могуць падпiсваць дадатковыя сумесныя пратаколы аб супрацоўнiцтве па асобных кiрунках сваёй дзейнасцi.


Артыкул 8


3 мэтай ажыццяўлення гэтага Пагаднення Бакi ствараюць змешаную камiсiю, якая будзе праводзiць пасяджэннi, як правiла адзiн раз у год, пад старшынствам кiраўнiкоў мiнiстэрстваў цi ўпаўнаважаных iмi кiруючых работнiкаў пачаргова ў Мiнску i Сафii.


Артыкул 9


Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання i дзейнiчае да сканчэння шасцi месяцаў з дня, калi адзiн з Бакоў атрымае пiсьмовае паведамленне другога Боку аб намеры дэнансiраваць Пагадненне з указаннем прычын i абставiн.

Са згоды абодвух Бакоў у Пагадненне могуць уносiцца змяненнi.

Пагадненне складзена ў двух экземплярах, кожны на беларускай i балгарскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


Здзейснена ў г.Сафiя 13 верасня 1994 г.


Мiцiстр унутраных спраў                      Мiнiстр унутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Балгарыя
Ю.ЗАХАРАНКА                                  В.МIХАЙЛАЎ

Право Украины 2009 (Приказы)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner