Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22.08.1994 N 235-А "Аб зацвярджэннi Палажэння аб курсавых экзаменах i залiках у вышэйшых навучальных установах"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб курсавых экзаменах i залiках у вышэйшых навучальных установах (дадаецца).

2. Лiчыць недзеючым на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь Палажэнне аб курсавых экзаменах i залiках у вышэйшых навучальных установах СССР, якое зацверджана загадам Мiнiстра вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 11 чэрвеня 1973 г. N 513.

3. Упраўленню ВНУ i педадукацыi (Галко Т.Я.) у месячны тэрмiн давесцi гэтае Палажэнне да ведама ўсiх вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.


Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               22.08.1994 N 235-А

ПАЛАЖЭННЕ АБ КУРСАВЫХ ЭКЗАМЕНАХ I ЗАЛIКАХ У ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ


1. Курсавыя экзамены па дысцыплiне або яе частцы маюць на мэце ацанiць работу студэнта за курс (семестр), атрыманыя студэнтам тэарэтычныя веды, iх трываласць, развiццё творчага мыслення, набыццё навыкаў самастойнай працы, уменне сiнтэзаваць атрыманыя веды i выкарыстоўваць iх у вырашэннi практычных задач.

2. Залiкi, як правiла, служаць формай праверкi паспяховага выканання студэнтамi лабараторных, разлiкова-графiчных работ, курсавых праектаў (работ), засваення вучэбнага матэрыялу практычных i семiнарскiх заняткаў, а таксама формай праверкi праходжання вучэбнай i вытворчай практыкi i выканання ў працэсе гэтых практык усiх вучэбных даручэнняў у адпаведнасцi з зацверджанай праграмай.

У асобных выпадках залiкi могуць устанаўлiвацца як па дысцыплiне ў цэлым, так i па асобных яе частках.

3. Студэнты абавязаны здаць усе экзамены i залiкi ў поўнай адпаведнасцi з вучэбнымi планамi i зацверджанымi праграмамi, адзiнымi для студэнтаў дзённых, вячэрнiх i завочных формаў навучання вышэйшых навучальных устаноў.

4. Студэнты могуць здаваць экзамены i залiкi па факультатыўных дысцыплiнах, практыкумах i семiнарах, i, па iх жаданнi, вынiкi здачы ўносяцца ў экзаменацыйна-залiковую ведамасць, залiковую кнiжку i ў выпiску з экзаменацыйна-залiковай ведамасцi (дадатак да дыплома).

5. Курсавыя экзамены на дзённых i вячэрнiх факультэтах здаюцца ў час экзаменацыйных сесiй, прадугледжаных вучэбнымi планамi.

Дэканы факультэтаў маюць права дазваляць студэнтам, якiя добра вучацца, датэрмiновую здачу экзаменаў пры ўмове выканання iмi ўстаноўленых практычных работ i здачы залiкаў па гэтых дысцыплiнах без вызвалення ад бягучых заняткаў па iншых дысцыплiнах.

Студэнты, якiм у парадку выключэння дазволены ў межах агульнага тэрмiну навучання iндывiдуальны графiк заняткаў, могуць здаваць залiкi i экзамены ў мiжсесiйны перыяд у тэрмiны, устаноўленыя дэканамi факультэтаў.

6. Тэрмiны i колькасць лабараторна-экзаменацыйных сесiй для студэнтаў завочнай формы навучання ў кожным вучэбным годзе на кожным курсе ўстанаўлiваюцца рэктарам ВНУ, але не болей чатырох на працягу вучэбнага года.

Вышэйшая навучальная ўстанова абавязана арганiзоўваць прыём экзаменаў i залiкаў, правядзенне лабараторных i аўдыторных кантрольных работ, кансультацый у зручны для студэнтаў час на працягу вучэбнага года. У пачатку вучэбнага года студэнтам накiроўваюцца графiкi правядзення гэтых мерапрыемстваў. Для студэнтаў неабходна таксама прадугледзець магчымасць здаць усе ўстаноўленыя курсавыя экзамены i залiкi ў канцы вучэбнага года.

Студэнтам завочнай формы навучання дазваляецца, па меры гатоўнасцi, здаваць залiкi i экзамены па любой дысцыплiне, вывучаемай на адпаведным курсе, незалежна ад iншых дысцыплiн.

Даведка-выклiк на дадатковы аплочваемы адпачынак для здачы экзаменаў за адпаведны курс навучання накiроўваецца ўсiм студэнтам завочнай формы навучання ў пачатку вучэбнага года.

7. Не дазваляецца накiроўваць студэнтаў-завочнiкаў для здачы экзаменаў i залiкаў у iншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама праводзiць прыём экзаменаў i залiкаў у вучэбна-кансультацыйных пунктах.

8. Студэнты дзённай i вячэрняй формаў навучання дапускаюцца да экзаменацыйнай сесii пры ўмове здачы ўсiх залiкаў, прадугледжаных вучэбным планам, выканання i здачы ўстаноўленых разлiкова-графiчных i iншых работ па дысцыплiнах вучэбнага плану бягучага семестра.

9. Студэнтам, якiя не змаглi здаць залiкi i экзамены ва ўстаноўленыя тэрмiны па хваробе цi iншых уважлiвых прычынах (сямейныя абставiны, стыхiйныя бедствы), дакументальна пацверджаных адпаведнымi арганiзацыямi, дэкан факультэта ўстанаўлiвае iндывiдуальныя тэрмiны здачы экзаменаў i залiкаў.

10. Расклад экзаменаў для ўсiх формаў навучання састаўляецца з улiкам прапаноў студэнцкiх груп, зацвярджаецца рэктарам (прарэктарам па вучэбнай рабоце) вышэйшай навучальнай установы i даводзiцца да ведама выкладчыкаў i студэнтаў не пазней чым за месяц да пачатку сесii.

Расклад экзаменаў састаўляецца з такiм разлiкам, каб на падрыхтоўку да экзамена па кожнай дысцыплiне давалася, як правiла, не меней за 3 - 4 днi.

11. Пры яўцы на экзамены i залiкi студэнты абавязаны мець дакумент, якi сведчыць пра асобу, i залiковую кнiжку (прад'яўляюцца экзаменатару ў пачатку экзамена). Экзамены праводзяцца па бiлетах у вуснай цi пiсьмовай форме. Форма правядзення экзамена ўстанаўлiваецца кафедрай. Пры правядзеннi экзаменаў i залiкаў могуць выкарыстоўвацца тэхнiчныя сродкi. Экзаменатар мае права задаваць студэнту пытаннi звыш бiлета, а таксама задачы i прыклады па праграме курса. У час экзаменаў студэнты могуць карыстацца вучэбнымi праграмамi, а таксама, з дазволу экзаменатара, даведачнай лiтаратурай.

12. Экзамены прымаюцца асобамi, якiм, у адпаведнасцi з дзеючымi палажэннямi, дазволена чытанне лекцый (як правiла, лектарам патоку). Прыём экзаменаў асiстэнтамi забараняецца. Залiкi прымаюцца выкладчыкамi, якiя праводзiлi практычныя заняткi або чыталi лекцыi па дадзеным курсе.

13. Залiкi па практычных i лабараторных работах прымаюцца па меры выканання апошнiх. Па асобных дысцыплiнах залiкi могуць праводзiцца ў форме кантрольных работ на практычных занятках.

Залiкi па семiнарскiх занятках могуць выстаўляцца на аснове рэфератаў (дакладаў) або выступленняў студэнтаў на семiнарах.

14. Залiкi па асобных дысцыплiнах, па якiх вучэбным планам не прадугледжваюцца экзамены, праводзяцца пасля заканчэння чытання лекцый да пачатку экзаменацыйнай сесii.

15. Па рашэннi савета вышэйшай навучальнай установы перад экзаменацыйнай сесiяй можа быць зроблены залiковы тыдзень.

16. Вучэбная практыка студэнтаў залiчваецца выкладчыкамi на аснове справаздач, складзеных студэнтамi ў адпаведнасцi з зацверджанай праграмай. Залiк па вытворчай практыцы ставiцца на аснове вынiкаў абароны студэнтамi справаздач перад спецыяльнай камiсiяй, створанай кафедрай з удзелам кiраўнiка вытворчай практыкi.

17. Залiкi па курсавых праектах (работах) выстаўляюцца на аснове вынiкаў абароны студэнтамi курсавых праектаў (работ) перад спецыяльнай камiсiяй, створанай кафедрай, з удзелам кiраўнiка праекта (работы).

18. Прысутнасць на экзаменах i залiках пабочных асоб без дазволу рэктара вышэйшай навучальнай установы, прарэктара па вучэбнай рабоце або дэкана факультэта не дапускаецца.

19. Паспяховасць студэнтаў вызначаецца наступнымi ацэнкамi: "выдатна", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча".

У выпадку, калi асобныя раздзелы курса, па якiм прадугледжаны адзiн экзамен, выкладаюцца некалькiмi выкладчыкамi, экзамен можа праводзiцца з iх удзелам, але ставiцца адна ацэнка.

Станоўчыя ацэнкi зносяцца ў залiкова-экзаменацыйную ведамасць i залiковую кнiжку, нездавальняючая ацэнка ставiцца толькi ў ведамасць.

Няяўка на экзамен адзначаецца ў залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi словамi "не з'явiўся". Калi гэта няяўка адбылася без уважлiвай прычыны, дэканам факультэта ставiцца нездавальняючая ацэнка.

20. Вынiкi здачы залiкаў ацэньваюцца ацэнкай "залiчана", "незалiчана". Залiкi з дыферэнцыраванымi ацэнкамi ("выдатна", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча") ставяцца па курсавых праектах (работах), вытворчай практыцы, па чарчэннi, а таксама па спецыяльных дысцыплiнах ВНУ мастацтва i архiтэктуры (жывапiс, малюнак, акцёрскае майстэрства i г.д.). Пералiк гэтых дысцыплiн вызначаецца саветам вышэйшай навучальнай установы (факультэта).

21. Студэнты, якiя цалкам выканалi патрабаваннi вучэбнага плана курса i паспяхова здалi ўсе экзамены i залiкi, пераводзяцца на наступны курс распараджэннем дэкана факультэта.

22. Для лiквiдавання студэнтамi дзённай i вячэрняй формы навучання акадэмiчнай запазычанасцi па вынiках зiмовай сесii дэкан факультэта ўстанаўлiвае iндывiдуальныя тэрмiны, але не пазней першага месяца наступнага за сесiяй семестра.

23. Студэнтам, якiя атрымалi ў веснавую экзаменацыйную сесiю не больш дзвюх нездавальняючых ацэнак, могуць быць устаноўлены розныя тэрмiны лiквiдацыi акадэмiчнай запазычанасцi, але не пазней дня фактычнага пачатку заняткаў на адпаведным курсе.

24. Па прадстаўленнi дэкана факультэта загадам рэктара студэнты, якiя маюць акадэмiчную запазычанасць, выключаюцца з вышэйшай навучальнай установы:

а) калi не здалi ў сесiю экзамены па трох i болей дысцыплiнах;

б) калi не лiквiдавалi ва ўстаноўленыя тэрмiны акадэмiчнай запазычанасцi;

в) калi не выканалi праграмы вытворчай практыкi альбо атрымалi незадавальняючую ацэнку на абароне справаздачы, i маюць дзве нездавальняючыя ацэнкi па курсавых экзаменах.

25. Студэнты, якiя не выканалi праграму практыкi або атрымалi адмоўны водгук аб рабоце, або нездавальняючую ацэнку пры абароне справаздачы, накiроўваюцца паўторна на практыку ў перыяд студэнцкiх канiкулаў.

26. Пераздача экзамена з нездавальняючай ацэнкi ў перыяд экзаменацыйнай сесii, як правiла, не дапускаецца. У асобных выпадках пры наяўнасцi ўважлiвых прычын дэкан факультэта можа дазволiць студэнтам пераздачу ў перыяд экзаменацыйнай сесii аднаго экзамена па дысцыплiне, па якой атрымана нездавальняючая ацэнка.

Пераздача экзамена з нездавальняючай ацэнкi па адной i той жа дысцыплiне дапускаецца не больш за два разы. Паўторная здача экзамена з мэтай павышэння станоўчай ацэнкi дазаваляецца ў выключных выпадках дэканам факультэта.

27. Паўторнае навучанне студэнтаў без аплаты дапускаецца ў выпадку выключэння не больш за два разы за ўвесь тэрмiн знаходжання яго ў ВНУ.

Рашэнне аб пакiданнi студэнта на паўторнае навучанне ў першы раз прымаецца рэктарам паводле прадстаўлення дэкана пры наяўнасцi ўважлiвых прычын (хвароба, сямейныя абставiны i iнш.), пацверджаных дакументальна.

Паўторнае навучанне студэнта ў другi раз дапускаецца толькi на аснове заключэння урачэбна-кансультацыйнай камiсii, на якую студэнт накiроўваецца рэктарам ВНУ паводле прадстаўлення дэкана факультэта.

Студэнт, пакiнуты на паўторнае навучанне, павiнен зноў выканаць усе заданнi, лабараторныя работы, праслухаць курс лекцый i здаць залiкi i экзамены па дысцыплiнах, па якiх iм атрыманы ацэнкi "здавальняюча", а таксама, незалежна ад атрыманых ацэнак, па дысцыплiнах, устаноўленых рэктарам ВНУ па прадстаўленнi дэкана факультэта.

28. Рэктары вышэйшых навучальных устаноў маюць права ў iндывiдуальным парадку прадоўжыць студэнтам-завочнiкам навучанне (без паўторнага прадстаўлення iльгот за дадзены курс навучання) пры наяўнасцi ўважлiвых прычын, пацверджаных хадайнiцтвамi прадпрыемстваў i арганiзацый, дзе яны працуюць, i аплаты кошту паўторнага навучання.

29. Экстэрны здаюць экзамен i залiкi па ўсiх дысцыплiнах, прадугледжаных вучэбным планам дзённай формы навучання. У выпадку, калi вучэбным планам прадугледжана вывучэнне дысцыплiн на працягу некалькiх семестраў са здачай экзаменаў i залiкаў, экстэрн мае права здаваць залiкi i экзамены па праграмах кожнага семестра або цалкам па дысцыплiне.

Экзамены i залiкi прымаюцца ў экстэрнаў прафесарамi i дацэнтамi толькi па накiраваннях дэканаў факультэтаў.

Пераздача экстэрнам нездавальняючай ацэнкi па адным i тым жа экзамене (залiку) дапускаецца не больш за два разы. Для прыёму пераздачы на кафедры прызначаецца камiсiя.

30. Рэктары вышэйшых навучальных устаноў, прарэктары, дэканы факультэтаў i загадчыкi кафедраў у працэсе экзаменацыйнай сесii вывучаюць якасць падрыхтоўкi студэнтаў i плануюць мерапрыемствы па далейшым паляпшэннi навучальнага працэсу.

Вынiкi экзаменаў i прапановы па паляпшэннi навучальнага працэсу пасля сесii абмяркоўваюцца на пасяджэннях кафедраў, саветаў факультэтаў i савета вышэйшай навучальнай установы.


Право Украины 2009 (Приказы)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner