Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28.07.1994 N 216 "Аб Прыкладным палажэннi аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


1. Зацвердзiць прапанаванае ўпраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi Прыкладнае палажэнне аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь.

2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.) да 1 верасня 1994 г. давесцi Прыкладнае палажэнне аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах да ўпраўленняў i аддзелаў адукацыi выканкамаў абласных, гарадскiх i раённых Саветаў дэпутатаў, арганiзаваць кантроль за iх выкананнем.


Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               28.07.1994 N 216

ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ IНТЭРНАТАХ ПРЫ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" вучнi сельскiх школ забяспечваюцца iнтэрнатамi. Iнтэрнаты пры пачатковых, базавых i сярэднiх сельскiх агульнаадукацыйных школах арганiзуюцца для дзяцей, якiя пражываюць на адлегласцi звыш 3 кiламетраў ад школы.

2. Iнтэрнаты пры школах адкрываюцца (закрываюцца) па рашэнню выканкамаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

3. Iнтэрнат знаходзiцца ў непасрэдным падпарадкаваннi школы. Ён не з'яўляецца самастойнай юрыдычнай асобай i карыстаецца пячаткаю школы.

4. Пад iнтэрнат адводзiцца спецыяльна пабудаванае або пераабсталяванае для гэтай мэты жылое памяшканне, якое знаходзiцца ў непасрэднай блiзасцi ад школы, адпавядае будаўнiчым нормам i правiлам, санiтарным i супрацьпажарным патрабаванням па ўстройстве i ўтрыманнi iнтэрнатаў пры навучальных установах i ў якiм створаны належныя ўмовы для пражывання, самастойных заняткаў i адпачынку вучняў.

Iнтэрнат можа быць арганiзаваны таксама ў арэндаваным часткова або поўнасцю памяшканнi, якое адпавядае дзеючым санiтарна-гiгiенiчным i супрацьпажарным нормам.


II. САНIТАРНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ЎСТРОЙСТВА I ЎТРЫМАННЯ ПРЫШКОЛЬНЫХ IНТЭРНАТАЎ


5. Састаў i плошча памяшканняў жыллёвага i бытавога прызначэння для заняткаў i адпачынку павiнны вызначацца дзеючымi санiтарнымi нормамi i правiламi па ўстройству i ўтрыманню iнтэрнатаў, залежаць ад колькасцi месцаў у iнтэрнаце i павiнны адпавядаць устаноўленым санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням: спальнi - не менш 6 кв.м, пакоi для заняткаў i адпачынку - 1,5 кв.м, сталовай - 0,8 кв.м на аднаго вучня.

6. У iнтэрнаце павiнны быць дапаможныя памяшканнi: пакой для сушкi вопраткi i абутку, санiтарны пакой для дзяўчынак, умывальнiкi (асобна для дзяўчынак i хлопчыкаў), туалеты мужчынскiя i жаночыя, кладоўкi для прадуктаў i асабiстых рэчаў вучняў, бялiзнавыя, павець, пакоi для выхавальнiкаў i дапаможныя памяшканнi для абслуговага персаналу, iзалятар, якi абсталёўваецца з разлiку 1 ложак на 50 чалавек.

7. Усе памяшканнi iнтэрната павiнны ўтрымлiвацца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi супрацьпажарнай бяспекi i санiтарна-гiгiенiчнага рэжыму для ўстаноў адукацыi.

8. Адмiнiстрацыя школы абавязана забяспечыць утрыманне iнтэрната ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарнымi правiламi i нормамi тэхнiчнай эксплуатацыi жыллёвага фонду.


III. ПАРАДАК ПРЫНЯЦЦЯ ВУЧНЯЎ У IНТЭРНАТ I АРГАНIЗАЦЫЯ ЯГО РАБОТЫ


9. Адмiнiстрацыя школы, пры якой працуе iнтэрнат, прымае меры па ўладкаваннi ў iнтэрнат вучняў, якiя маюць у гэтым патрэбу.

Залiчэнне вучняў у iнтэрнат праводзiцца загадам па школе на падставе пiсьмовай заявы бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць. Залiчэнне праводзiцца да 5 верасня, у асобных выпадках - на працягу навучальнага года.

Выбыццё вучняў з iнтэрната таксама афармляецца загадам па школе з указаннем прычын выбыцця.

10. На час знаходжання ў iнтэрнаце вучням даецца магчымасць бясплатна карыстацца ложкам, матрацам, падушкай, коўдрай, прадметамi агульнага карыстання (шафа, тумбачка, люстра, умывальнiк i г.д.). Забеспячэнне пасцельнымi прыладамi i мяккiм iнвентаром ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi.

11. Для вучняў, якiя пражываюць у iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах, арганiзуецца чатырохразовае харчаванне па дзеючых нормах, як за кошт бюджэтных асiгнаванняў i сродкаў бацькоў, так i за кошт сродкаў, якiя выдзяляюцца на гэтыя мэты калгасамi i саўгасамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, прадпрымальнiкамi i фундатарамi. З мэтай паляпшэння харчавання вучняў у iнтэрнатах выдзяляюць частку сродкаў з фонду ўсенавуча, а таксама выкарыстоўваюцца прадукты з прышкольных вучэбна-вопытных участкаў i падсобных гаспадарак.

Па рашэнню выканкамаў раённых (гарадскiх) Саветаў дэпутатаў за кошт бюджэтных асiгнаванняў 25% вучняў, якiя пражываюць у iнтэрнаце, поўнасцю вызваляюцца ад платы за гарачае харчаване, а астатнiя вучнi аплачваюць палову кошту гэтага харчавання. Выканкамы мясцовых Саветаў могуць прыняць рашэнне аб бясплатным харчаваннi ўсiх школьнiкаў, якiя пражываюць у iнтэрнаце.

12. Вучнi, якiя пражываюць у iнтэрнаце, абавязаны выконваць правiлы ўнутранага распарадку, санiтарна-гiгiенiчнага рэжыму, аховы працы i пажарнай бяспекi, а таксама пакрываць нанесеныя iнтэрнату матэрыяльныя страты ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Вучнi, якiя пражываюць у iнтэрнаце, удзельнiчаюць у работе па самаабслугоўванню. Гэта работа накiроўваецца на падтрымку належнага санiтарнага стану жылых памяшканняў i тэрыторыi iнтэрната i павiнна адпавядаць узросту, полу вучняў i выконвацца ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарнымi правiламi. Да работы па самаабслугоўванню не дапускаюцца дзецi, якiя перанеслi цяжкiя захворваннi, i дзецi з хранiчнымi хваробамi, для якiх фiзiчная праца супрацьпаказана. Не дазваляюцца вучням работы, выкананне якiх шкодна для iх жыцця i здароўя (прыбiранне санiтарных вузлоў, мыццё вакон, асвятляльнай апаратуры, чыстка даху i г.д.).

Распарадак дня ў iнтэрнаце ўстанаўлiваецца з улiкам узросту дзяцей, мясцовых умоў i асаблiвасцей (адлегласцi ад iнтэрната да школы, зменнасцi заняткаў, складу вучняў).

13. Вучнi, якiя пражываюць у iнтэрнаце пры школе, на агульным сходзе выбiраюць савет iнтэрната, якi разам з выхавальнiкамi ўстанаўлiвае дзяжурства ў iнтэрнаце, сталовай, кантралюе выкананне вучнямi работ па самаабслугоўванню, арганiзуе захаванне ўстаноўленага рэжыму, таварысцкую дапамогу слабапаспяваючым i г.д.

14. Агульнае кiраўнiцтва работай iнтэрната ўскладаецца на дырэктара школы. Ён ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва iнтэрнатам, нясе адказнасць за стан i арганiзацыю работы з пражываючымi ў iм вучнямi, прмае меры па ахове iх жыцця i здароўя, арганiзуе харчавнне i адпачынак вучняў, каардынуе i накiроўвае дзейнасць выхавальнiкаў, настаўнiкаў i класных кiраўнiкоў; назначае i звальняе работнiкаў малодшага абслуговага персаналу ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

Дырэктар школы арганiзуе падвоз дзяцей у школу пасля выхадных дзён i адпраўку iх дамоў у канцы працоўнага тыдня. Для вучняў, якiя не могуць на выхадныя днi паехаць дамоў, ствараюцца неабходныя ўмовы для харчавання i адпачынку ў iнтэрнаце.

Дырэктар школы можа ўскласцi адказнасць за арганiзацыю работы i яе стан па канкрэтных напрамках дзейнасцi iнтэрната на аднаго з сваiх намеснiкаў.

15. Намеснiк дырэктара па выхаваўчай рабоце арганiзоўвае метадычную работу з выхавальнiкамi, аказвае iм адпаведную практычную дапамогу.

16. Непасрэднае кiраўнiцтва гаспадарчай дзейнасцю i эксплуатацыяй iнтэрната, арганiзацыяй быту, падтрыманнем устаноўленага парадку ажыццяўляе намеснiк дырэктара школы па гаспадарчай частцы.

17. Выхавальнiкамi iнтэрната прызначаюцца асобы, якiя маюць педагагiчную адукацыю.

У асноўныя абавязкi выхавальнiкаў уваходзяць: правядзенне з дзецьмi ў пазаўрочны час адукацыйна-выхаваўчай работы, арганiзацыя самастойных заняткаў вучняў па выкананню хатнiх заданняў, назiранне за гэтымi заняткамi i аказанне вучням неабходнай дапамогi.

Выхавальнiкi нясуць адказнасць за якасць выхаваўчай работы з вучнямi, за выкананне ўстаноўленнага распарадку дня, правiл паводзiн вучняў у iнтэрнаце, ахову i ўмацаванне здароўя дзяцей, правiльнае выкарыстанне матэрыяльных каштоўнасцей i абсталявання, якiя выдзяляюцца для работы з вучнямi; падтрымлiваюць пастаянную сувязь з настаўнiкамi, класнымi кiраўнiкамi i бацькамi школьнiкаў; сочаць за арганiзацыяй харчавання вучняў, разам з медыцынскiмi работнiкамi прымаюць штодзённы ўдзел у складаннi меню, правяраюць якасць прыгатавання ежы.

Выхавальнiкi працуюць па плану, якi зацвярджаецца дырэктарам школы, i адказваюць перад iм за сваю работу.

Выхавальнiкi з'яўляюцца членамi педагагiчнага савета школы i трымаюць перад iм справаздачы за арганiзацыю работы з вучнямi.

18. Медыцынскае абслугоўванне вучняў, якiя пражываюць у iнтэрнаце, ажыццяўляецца ўрачом або медыцынскай сястрой школы, а там, дзе iх няма, - замацаванымi медыцынскiмi работнiкамi тэрытарыяльных лячэбна-прафiлактычных устаноў.

19. Правы i абавязкi малодшага абслуговага персаналу iнтэрната вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi i дырэктарам школы ў адпаведнасцi з Правiламi ўнутранага распарадку для работнiкаў агульнаадукацыйных школ.


IV. ШТАТЫ, ФIНАНСАВАННЕ, УЛIК I СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ


20. Штаты iнтэрната пры школе ўстанаўлiваюцца ў межах выдаткаваных сродкаў.

Выплата заработнай платы персаналу iнтэрнатаў пры агульнаадукацыйных школах (акрамя педагагiчных работнiкаў) ажыццяўляецца на працягу работы iнтэрната.

21. Сродкi iнтэрната пры школе ўтвараюцца з сумаў, якiя выдзяляюцца з мясцовага бюджэту, з сродкаў бацькоў, школьных падсобных гаспадарак i вучэбна-доследных участкаў, а таксама з сродкаў, якiя выдзяляюца калгасамi, дзяржгасамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, фундатарамi.

Распарадчыкам крэдытаў з'яўляецца дырэктар школы.

22. Справаздачнасць аб рабоце iнтэрната прадстаўляецца ў раённы (гарадскi) аддзел адукацыi адзiн раз у год, фiнансавая справаздача па iнтэрнату складаецца па ўстаноўленай форме i дасылаецца ў тэрмiны, якiя вызначаны фiнансавымi органамi для бюджэтных устаноў.

У iнтэрнаце павiнны весцiся па ўстаноўленай форме:

а) журнал iнтэрната пры школе;

б) кнiга запiсаў рэчаў, якiя выдаюцца ў карыстанне вучням, пражываючым у iнтэрнаце.


Право Украины 2009 (Указы)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner