Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 11.07.1994 N 201 "Аб лiцэнзаваннi навучальных устаноў"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастановай ад 16 кастрычнiка 1991 г. N 386 (у рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 верасня 1992 г. N 573) вызначыў парадак атрымання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на асобныя вiды дзейнасцi. Органам, якi выдае лiцэнзii на арганiзацыю школ, вучылiшчаў, лiцэяў, гiмназiй, каледжаў, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных устаноў, а таксама навучальных устаноў (падраздзяленняў) па павышэнню квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў (у далейшым - навучальныя ўстановы) вызначана Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстэрствы, ведамствы, арганiзацыi, а таксама суб'екты гаспадарання, якiя маюць у сваёй уласнасцi навучальныя ўстановы (або маюць намер iх арганiзаваць), павiнны мець лiцэнзiю, выдадзеную ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
У сувязi з гэтым, ЗАГАДВАЮ:
1. Лiчыць лiцэнзаванымi (без афармлення лiцэнзii) усе дзяржаўныя навучальныя ўстановы, створаныя Мiнiстэрствам адукацыi i мясцовымi дзяржаўнымi органамi ўлады i кiравання, незалежна ад часу iх стварэння.
2. Лiчыць лiцэнзаванымi (без афармлення лiцэнзii) усе дзяржаўныя навучальныя ўстановы iншых мiнiстэрстваў, ведамстваў, арганiзацый, створаныя да 22 верасня 1992 г.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
Право Беларуси 2007 карта новых документов |