Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20.06.1994 N 177 "Аб арганiзацыi правядзення лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У мэтах павышэння эфектыўнасцi i якасцi навучання пры правядзеннi лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ i папярэджваннi парушэння дзеючых санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў абсталявання кабiнетаў вылiчальнай тэхнiкi i дысплейных класаў у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах ЗАГАДВАЮ:
1. Пры правядзеннi ў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ па ўсiх прадметах, вучэбную групу дзялiць на падгрупы з колькасцю навучэнцаў не менш 8 чалавек.
2. Па ўзгадненню з Дзяржкампрацы, Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь абзац 3 пункта 18 Прыкладнага палажэння аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы, зацверджанага загадам N 203 ад 28 чэрвеня 1993 г., выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове, вывучэннi асобных прадметаў мастацкага профiлю (пералiк вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь), група можа дзялiцца на дзве падгрупы. Пры правядзеннi лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ па ўсiх прадметах i вытворчаму навучанню група дзелiцца на падгрупы з колькасцю навучэнцаў не менш 8 чалавек".
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 20 чэрвеня 1994 г. N 177
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Дзяржаўны камiтэт
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Нам.мiнiстра па працы i сацыяльнай
А.I.Сверж абароне насельнiцтва
10.06.94 г. Нам.старшынi
В.I.Паўлаў
13.06.94 г.
ЗМЯНЕННЕ N 1 У ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫМ ВУЧЫЛIШЧЫ
Абзац 3 пункта 18 Прыкладнага палажэння аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове, вывучэннi асобных прадметаў мастацкага профiлю (пералiк вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь), група можа дзялiцца на дзве падгрупы. Пры правядзеннi лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ па ўсiх прадметах i вытворчаму навучанню група дзелiцца на падгрупы з колькасцю не менш 8 чалавек."
Право Беларуси 2007 карта новых документов |