Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25.05.1994 N 152 "Аб мерах па забеспячэннi працягу адукацыi цi працаўладкавання выпускнiкоў базавых i сярэднiх школ"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У апошнi час вельмi востра паўстала праблема атрымання адпаведнай адукацыi падлеткамi i моладдзю ва ўзросце да 18 гадоў i iх занятасцi. Многiя выпускнiкi базавай школы не маюць магчымасцi працягваць адукацыю ў адпаведнасцi са сваiмi запытамi i здольнасцямi. Значная колькасць выпускнiкоў сярэднiх школ таксама не можа працаўладкавацца. Як вынiк у 1993 г. 40% злачынстваў сярод непаўналетнiх здзейснена падлеткамi i моладдзю, якiя нiдзе не вучылiся i не працавалi. Гэтыя праблемы былi ўзняты на пасяджэннi рэспублiканскага "круглага стала" i ў прамой лiнii газеты "Звязда", якiя адбылiся адпаведна 23 i 31 сакавiка б.г., а таксама ў шматлiкiх зваротах педагагiчнай i бацькоўскай грамадскасцi. Такое становiшча патрабуе неадкладнага выпраўлення, тым больш, што артыкулам 49 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь гарантаваны "даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi".

З мэтай забеспячэння сацыяльнай абароненасцi падлеткаў i моладзi, iх правоў на адукацыю i працу ЗАГАДВАЮ:

1. Органам кiравання адукацыяй:

1.1. Сумесна з выканкамамi абласных, гарадскiх i раённых Саветаў народных дэпутатаў вызначыцца па каналах далейшай адукацыi выпускнiкоў базавых школ i забяспечыць колькасць навучэнскiх месцаў ва ўсiх навучальных установах не менш, чым выпускнiкоў дзевятых класаў.

У выключных выпадках, калi падлетак не мае магчымасцi атрымаць адукацыю, сумесна з мясцовымi органамi ўлады вырашыць пытанне яго працаўладкавання.

1.2. Узяць пад кантроль арганiзацыю прыёму выпускнiкоў базавай школы ў дзесятыя класы, ПТНУ, каб не дапусцiць парушэння правоў дзiцяцi аб атрыманнi iм адукацыi.

1.3. Пры наяўнасцi непрацаўладкаванай моладзi, якая жадае працягнуць навучанне ў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах, аператыўна вырашаць пытанне ў аблвыканкамах i Мiнгарвыканкаме аб павелiчэннi кантрольных лiчбаў прыёму ў ПТНУ па прафесiях, якiя карыстаюцца попытам на рынку працы.

1.4. Сумесна з мясцовымi органамi ўлады i праваахоўнымi органамi ўзяць пад кантроль выдзяленне i выкарыстанне прадпрыемствамi, калгасамi, дзяржгасамi, арганiзацыямi i ўстановамi да 10% квоты рабочых месцаў для працаўладкавання выпускнiкоў агульнаадукацыйных школ, а таксама часовага ўладкавання навучэнцаў на працу, у тым лiку ў канiкулярны час.

2. Дырэктарам сярэднiх агульнаадукацыйных школ:

2.1. Забяспечыць прыём у дзесятыя класы выпускнiкоў базавых школ у адпаведнасцi з iнструктыўна-метадычным пiсьмом Мiнiстэрства адукацыi "Аб арганiзацыi прыёму выпускнiкоў базавых школ у дзесятыя класы сярэднiх агульнаадукацыйных школ у 1994/95 навучальным годзе".

2.2. Аднавiць работу вучнёўскiх вытворчых брыгад, школьных ляснiцтваў, працоўных атрадаў старшакласнiкаў i iншых працоўных аб'яднанняў школьнiкаў.

3. Дырэктарам вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу спалучаць для непрацуючай моладзi агульнаадукацыйную падрыхтоўку з прафесiйнай, выкарыстоўваючы для гэтага як уласную матэрыяльна-тэхнiчную базу, так i базу мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў (ВВК).

4. Дырэктарам мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў:

4.1. Пашырыць практыку стварэння пры камбiнатах вучнёўскiх малых прадпрыемстваў, аграаб'яднанняў, кааператываў, майстэрняў для забеспячэння доступу да аплачваемай працы падлеткаў i моладзi да 18 гадоў, якiя нiдзе не вучацца i не працуюць.

4.2. Ствараць усе неабходныя ўмовы для атрымання выпускнiкамi агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў прафесiйнай падрыхтоўкi (пры iх жаданнi).

4.3. Працягваць практыку стварэння для выпускнiкоў базавых школ, якiя не жадаюць атрымаць агульную сярэднюю адукацыю i не паступiлi ў ПТНУ, i сярэднiх агульнаадукацыйных школ, якiя не паступiлi нi ў ПТНУ, нi ў сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы, рабочых груп з мэтай ажыццяўлення або пашырэння iх прафесiйнай падрыхтоўкi.

4.4. Ствараць усе неабходныя ўмовы для арганiзацыi навучання школьнiкаў дзесятых класаў тэхналагiчнага (рэальнага) напрамку.

5. Дырэктарам прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў:

5.1. Утратил силу. - Приказ Минобразования от 12.01.1995 N 15.

5.2. Пры наяўнасцi адпаведнай вучэбна-вытворчай базы, малых прадпрыемстваў, вытворчых участкаў пры ПТНУ ствараць рабочыя месцы для часовага i пастаяннага працаўладкавання выпускнiкоў школ i вучылiшчаў.

5.3. Даваць магчымасць выкарыстання на падставе дагавора з мясцовымi органамi кiравання за кошт iх бюджэтных сродкаў вучэбна-вытворчай базы прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў для навучання школьнiкаў i вучняў класаў тэхналагiчнага напрамку агульнаадукацыйных школ.

6. Упраўленням агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.), арганiзацыi i каардынацыi выхаваўчай работы (в.а. Малашэвiч У.У.) выйсцi з хадайнiцтвам у Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па статыстыцы i аналiзу аб унясеннi змен у статыстычную справаздачнасць i ўвядзеннi дадатковых звестак аб выпускнiках базавай школы (каналах атрымання адукацыi i працаўладкавання).

7. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.) падрыхтаваць iнструктыўна-метадычнае пiсьмо "Аб арганiзацыi прыёму выпускнiкоў базавых школ у дзесятыя класы сярэднiх агульнаадукацыйных школ у 1994/95 навучальным годзе" i давесцi яго да ўстаноў адукацыi да 15 чэрвеня 1994 г.

8. Упраўленню прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.) узяць пад кантроль выкананне распараджэння Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 студзеня 1993 г. N 30р, якое аб'яўлена загадам Мiнадукацыi ад 17 лютага 1993 г. N 57.

9. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Г.А.Бутрыма.


Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner