Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.1993 N 868 "О ставках и порядке выплаты авторского и других видов вознаграждения за издание произведений науки, литературы и искусства, художественно-графические и фотографические работы для печати и материалы, передаваемые по телевидению и радио"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Главная страница

Стр. 2

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 |

5. Iнструментальныя пералажэннi /простыя/ аплачваюцца ў памеры ад 15 да 25 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.

6. Апрацоўка аплачваецца ў памеры 25-75 працэнтаў ставак за арыгiнальны твор. Свабодныя апрацоўкi /арыгiнальная музычная фактура / аплачваюцца ў памеры 75-100 працэнтаў ставак за арыгiнальныя творы.

7. Змяненне фактуры арыгiнальнага твора, выклiканае толькi неабходнасцю прыстасавання апрацоўкi да iншага вiду выканання, аплачваецца як пералажэнне.

8. Аркестроўка аплачваецца ў наступных памерах:

8.1. складаныя вiды аркестроўкi /для сiмфанiчных аркестраў, аркестраў народных i духавых iнструментаў i iншыя вiды складанай аркестроўкi/ - 0,006-0,01 мiнiмальнай заработнай платы за такт

8.2. простыя вiды аркестроўкi - 0,004-0,006 мiнiмальнай заработнай платы за такт

9. Апрацоўкi i пералажэннi аплачваюцца зыходзячы са ставак, прадугледжаных для таго вiду твора, да якога належыць гэта сачыненне пасля апрацоўкi або пералажэння.

10. Двухчасткавая музыка да куплетаў аплачваецца ў адпаведнасцi з пунктам 40 гэтага дадатку.

11. Пераклады лiтаратурных твораў эстраднага i цыркавога жанраў аплачваюцца ў памеры 50 працэнтаў ставак, устаноўленых для арыгiнальных твораў.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 13
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА ЛIТАРАТУРНЫЯ СЦЭНАРЫI МАСТАЦКIХ ТЭЛЕФIЛЬМАЎ


1. Памер узнагароджання ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, значнасцi i актуальнасцi тэмы, арыгiнальнасцi i складанасцi яе творчага вырашэння, цяжкасцi падбору i вывучэння матэрыялу, прафесiйнай квалiфiкацыi аўтара i аб'ёму тэлефiльма, для пастаноўкi якога заказваецца цi набываецца гатовы сцэнарый.

2. Аўтарскае ўзнагароджанне за лiтаратурны сцэнарый поўнаметражных мастацкiх тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў наступных памерах:


-------------------------------+-----------------------------------
¦                              ¦ Памеры аўтарскага ўзнагароджання ¦
¦                              ¦ /у мiнiмальных заработных платах/¦
¦                              +--------------+-------------------+
¦                              ¦ Арыгiнальныя ¦Сцэнарыi, напiсаныя¦
¦                              ¦   сцэнарыi   ¦     па матывах    ¦
¦                              ¦              ¦   апублiкаваных   ¦
¦                              ¦              ¦ твораў лiтаратуры ¦
¦                              ¦              ¦     ўсiх вiдаў    ¦
+------------------------------+--------------+-------------------+
¦ Пры зацвярджэннi сцэнарыя    ¦ да 71        ¦  да 57            ¦
+------------------------------+--------------+-------------------+
¦ Пры запуску тэлефiльма ў     ¦              ¦                   ¦
¦ вытворчасць                  ¦ да 43        ¦  да 29            ¦
+------------------------------+--------------+-------------------+
¦ Пры прыёме гатовага          ¦              ¦                   ¦
¦ тэлефiльма:                  ¦              ¦                   ¦
+------------------------------+--------------+-------------------+
¦    вышэйшай групы па аплаце  ¦ да 200       ¦  да 171           ¦
+------------------------------+--------------+-------------------+
¦    першай групы па аплаце    ¦ да 171       ¦  да 129           ¦
-------------------------------+--------------+--------------------

Заўвага. Поўнаметражным лiчыцца мастацкi тэлефiльм не менш як 1800 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 720 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 63 хвiлiны на вiдэамагнiтнай стужцы.


3. Аўтарскае ўзнагароджанне за лiтаратурныя сцэнарыi кароткаметражных мастацкiх тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў наступных памерах:


-------------------------------+-----------------------------------
¦                              ¦ Памеры аўтарскага ўзнагароджання ¦
¦                              ¦    за сцэнарыi тэлефiльмаў /у    ¦
¦                              ¦  мiнiмальных заработных платах/  ¦
¦                              ¦            аб'ёмам:              ¦
¦                              +----------+-------------+---------+
¦                              ¦   1-2    ¦    3-4      ¦   5-6   ¦
¦                              ¦  часткi  ¦   часткi    ¦  частак ¦
+------------------------------+----------+-------------+---------+
¦                     Арыгiнальныя сцэнарыi                       ¦
+------------------------------+----------+-------------+---------+
¦Пры зацвярджэннi сцэнарыя     ¦  да 29   ¦    да 36    ¦   да 57 ¦
+------------------------------+----------+-------------+---------+
¦Пры запуску тэлефiльма ў      ¦          ¦             ¦         ¦
¦вытворчасць                   ¦  да 14   ¦    да 21    ¦   да 29 ¦
+------------------------------+----------+-------------+---------+
¦Пры прыёме гатовага тэлефiльма¦          ¦             ¦         ¦
¦першай групы па аплаце        ¦  да 43   ¦    да 57    ¦   да 86 ¦
+------------------------------+----------+-------------+---------+
¦          Сцэнарыi, напiсаныя па матывах апублiкаваных           ¦
¦                  твораў лiтаратуры ўсiх вiдаў                   ¦
+------------------------------+----------+-------------+---------+
¦Пры зацвярджэннi сцэнарыя     ¦   да 21  ¦     да 29   ¦    да 43¦
+------------------------------+----------+-------------+---------+
¦Пры запуску тэлефiльма ў      ¦          ¦             ¦         ¦
¦вытворчасць                   ¦   да 14  ¦     да 21   ¦    да 21¦
+------------------------------+----------+-------------+---------+
¦Пры прыёме гатовага тэлефiльма¦          ¦             ¦         ¦
¦першай групы па аплаце        ¦   да 35  ¦     да 50   ¦    да 64¦
-------------------------------+----------+-------------+----------

Заўвагi. 1. Выплата аўтарскага ўзнагароджання па мастацкiх кароткаметражных тэлефiльмах, якiя ўваходзяць у поўнаметражны мастацкi альманах, ажыццяўляецца ў парадку i памерах, вызначаных дадзеным пунктам. Пры гэтым памеры аўтарскага ўзнагароджання як за альманах цалкам, так i па кожнаму этапу выплаты не могуць перавышаць памераў аўтарскага ўзнагароджання за поўнаметражны мастацкi тэлефiльм.

2. Кароткаметражны мастацкi тэлефiльм не павiнен быць менш як 200 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 80 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 7 хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы.

4. Аўтарскае ўзнагароджанне за сцэнарыi мастацкiх тэлефiльмаў-манаграфiй устанаўлiваецца да 75 працэнтаў памераў узнагароджання за сцэнарыi мастацкiх тэлефiльмаў.

5. Аўтарскае ўзнагароджанне за арыгiнальныя п'есы i iнсцэнiроўкi, паводле якiх ствараюцца тэлефiльмы-спектаклi, устанаўлiваецца ў памерах, прадугледжаных дадаткам 12.

6. Аўтарскае ўзнагароджанне за сцэнарна-мантажныя планы, напiсаныя да тэлефiльмаў-спектакляў на аснове драматычных i музычна-драматычных твораў, у тым лiку перанесеных на тэлеэкран са сцэны, устанаўлiваецца ў наступных памерах:

Пры зацвярджэннi - да 7 мiнiмальных

сцэнарна-мантажнага плана заработных плат

Пры запуску тэлефiльма ў - да 4 мiнiмальных

вытворчасць заработных плат

7. Аўтарскае ўзнагароджанне за напiсанне сцэнарна-мантажных планаў да сюжэтных тэлефiльмаў-канцэртаў устанаўлiваецца ў наступных памерах:

     Поўнаметражныя   - да 11 мiнiмальных
                        заработных плат
     Кароткаметражныя
     3-6 частак       - да 9 мiнiмальных
                        заработных плат
     1-2 часткi       - да 4 мiнiмальных
                        заработных плат

Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца ў наступным парадку:

60 працэнтаў - пры зацвярджэннi сцэнарна-мантажнага плана,

40 працэнтаў - пры запуску тэлефiльма ў вытворчасць

8. Узнагароджанне за ўступку права экранiзацыi апублiкаваных лiтаратурных твораў для стварэння мастацкiх тэлефiльмаў i тэлефiльмаў-спектакляў выплачваецца ў наступных памерах:

     для поўнаметражных - да 57 мiнiмальных
     тэлефiльмаў заработных плат
     3-4 часткi - да 37 мiнiмальных
     заработных плат
     1-2 часткi - да 14 мiнiмальных
     заработных плат

У асобных выпадках з дазволу кiраўнiцтва фiльмавытворчай арганiзацыi ўзнагароджанне за ўступку права экранiзацыi лiтаратурнага твора можа складаць 71 мiнiмальную заработную плату.

9. Аўтарскае ўзнагароджанне за ўступку права перакладу для выкарыстання на тэлебачаннi твораў, не апублiкаваных да гэтага ў перакладзе на мову, на якой будзе гучаць фiльм, выплачваецца аўтару твора цi яго наследнiкам у памеры 25 працэнтаў ставак, устаноўленых для выплаты аўтарскага ўзнагароджання за першае выкарыстанне на тэлебачаннi адпаведнага твора на мове арыгiнала.

Калi твор напiсаны на адной мове, а выкарыстоўваецца пры стварэннi тэлефiльма на другой, узнагароджанне за ўступку права экранiзацыi павiнна выплачвацца як аўтару твора, так i перакладчыку, але агульная сума ўзнагароджання аўтару i перакладчыку не павiнна перавышаць устаноўленых памераў за ўступку права экранiзацыi твора.

10. Сцэнарый тэлефiльма, напiсанага па матывах уласнага твора, прыраўноўваецца да арыгiнальнага. У гэтым выпадку ўзнагароджанне за ўступку права экранiзацыi аўтару не выплачваецца.

11. Памер узнагароджання за сцэнарый другой i кожнай наступнай серыi шматсерыйных тэлефiльмаў i тэлефiльмаў-спектакляў не павiнен быць меншым 50 працэнтаў узнагароджання за першую серыю.

12. Памер узнагароджання ўстанаўлiваецца незалежна ад колькасцi аўтараў. Узнагароджанне за перапрацоўку дыялога цi перапрацоўку сцэнарыя /калi гэта работа са згоды аўтара даручана iншым асобам/ павiнна ўстанаўлiвацца з улiкам узнагароджання, выплачанага аўтару лiтаратурнага сцэнарыя з тым, каб агульная сума ўзнагароджання / аўтару i перапрацоўшчыку/ не перавышала памеру, устаноўленага гэтым дадаткам за напiсанне лiтаратурнага сцэнарыя.

13. Аўтарскае ўзнагароджанне за тэксты песень /вершы/, пераклады i лiтаратурную апрацоўку тэкстаў мастацкiх тэлефiльмаў, у тым лiку i для дублiравання, выплачваецца па стаўках аўтарскага ўзнагароджання, устаноўленых дадаткам II. Узнагароджанне за тэксты песень /вершы/ у агульную суму ўзнагароджання за сцэнарыi не ўключаецца.

Заўвагi. 1. Аўтарскае ўзнагароджанне за кароткi вершаваны тэкст, куплеты, прыпеўкi выплачваецца па стаўках аўтарскага ўзнагароджання за лiтаратурна-мастацкiя творы для тэлебачання i радыё.

2. Аплата папярэдняй работы па ўкладцы тэксту для агучвання тэлефiльмаў можа ажыццяўляцца зыходзячы са службовага акладу ўкладчыка тэксту за фактычна затрачаны час.


14. Узнагароджанне, прадугледжанае пры запуску тэлефiльма ў вытворчасць, выплачваецца аўтару сцэнарыя пасля выдання загаду аб запуску тэлефiльма ў падрыхтоўчы перыяд; узнагароджанне, прадугледжанае пры прыёме гатовага тэлефiльма, - пасля зацвярджэння тэлефiльму групы па аплаце.

15. На падставе дагавора, заключанага на напiсанне лiтаратурнага сцэнарыя, фiльмавытворчая арганiзацыя выдае аўтару аванс у наступных памерах:

за сцэнарый поўнаметражнага мастацкага - да 21 мiнiмальнай

тэлефiльма i за сцэнарый першай заработнай платы

серыi шматсерыйнага тэлефiльма

за сцэнарый другой i кожнай наступнай - да 11 мiнiмальных

серыi заработных плат

На падставе дагавора, заключанага на напiсанне лiтаратурнага сцэнарыя кароткаметражнага мастацкага тэлефiльма, фiльмавытворчая арганiзацыя выдае аўтару аванс у памеры да 35 працэнтаў сумы аўтарскага ўзнагароджання, устаноўленага да выплаты пры зацвярджэннi лiтаратурнага сцэнарыя.

16. Калi ў працэсе вытворчасцi на аснове сцэнарыя аднасерыйнага тэлефiльма створаны двухсерыйны, а на аснове сцэнарыя двухсерыйнага - трохсерыйны тэлефiльм i гэтак далей, узнагароджанне аўтару выплачваецца толькi за тую колькасць серый, якая ўказана ў дагаворы.

17. У выпадку вытворчай неабходнасцi ў працэсе вытворчасцi тэлефiльма дазваляецца ўключаць аўтара сцэнарыя ў склад здымачнай групы - па поўнаметражных мастацкiх тэлефiльмах на тэрмiн да 2 месяцаў, па кароткаметражных мастацкiх тэлефiльмах - да 1 месяца з аплатай па аднаму тэлефiльму ў памеры да дзвюх мiнiмальных заработных плат у месяц.

Па шматсерыйных мастацкiх тэлефiльмах гэтыя тэрмiны могуць быць вызначаны па другой i наступных серыях адпаведна да 1 месяца i да 15 дзён.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 14
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА ЛIТАРАТУРНЫЯ СЦЭНАРЫI I СЦЭНАРНЫЯ ПЛАНЫ ХРАНIКАЛЬНА-ДАКУМЕНТАЛЬНЫХ ТЭЛЕФIЛЬМАЎ


1. Памер узнагароджання ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, значнасцi тэмы, арыгiнальнасцi i складанасцi яе творчага вырашэння, цяжкасцi вывучэння i падбору матэрыялу, квалiфiкацыi аўтара, арыгiнальнасцi дыктарскага тэксту i аб'ёму тэлефiльма, для якога заказваецца цi набываецца сцэнарый /сцэнарны план/.

2. Аўтарскае ўзнагароджанне за сцэнарыi хранiкальна-дакументальных тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў наступных памерах /у мiнiмальных заработных платах/:

     для поўнаметражных тэлефiльмаў           - да 51
     для кароткаметражных:
         аб'ёмам 4 часткi                     - да 43
          -"-    3 часткi                     - да 34
          -"-    2 часткi                     - да 26
          -"-    1 частка                     - да 13

Заўвага. Поўнаметражным лiчыцца тэлефiльм працягласцю не менш як 1300 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 520 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 46 хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы. Узнагароджанне за сцэнарый тэлефiльмаў працягласцю 15 хвiлiн выплачваецца ў межах ставак, прадугледжаных за адну частку.


3. Аўтарскае ўзнагароджанне за напiсанне сцэнарыяў тэлефiльмаў, якiя з'яўляюцца экранiзацыяй лiтаратурных твораў, устанаўлiваецца са знiжэннем на 20 працэнтаў.

Узнагароджанне за ўступку права экранiзацыi апублiкаванага лiтаратурнага твора выплачваецца ў памеры 25 працэнтаў ставак, устаноўленых за напiсанне сцэнарыя тэлефiльма.

4. Аўтарскае ўзнагароджанне за сцэнарыi хранiкальна-дакументальных тэлефiльмаў, змест якiх вызначаецца матэрыялам здымаемай падзеi, устанаўлiваецца ў наступных памерах /у мiнiмальных заработных платах/:

     для поўнаметражных тэлефiльмаў           - да 21
     для кароткаметражных тэлефiльмаў:
         аб'ёмам 4 часткi                     - да 14
            -"-  3 часткi                     - да 11
            -"-  2 часткi                     - да  9
            -"-  1 частка                     - да  6

5. У тых выпадках, калi стварэнне тэлефiльма не патрабуе напiсання лiтаратурнага сцэнарыя i ажыццяўляецца па сцэнарнаму плану, узнагароджанне аўтару сцэнарнага плана ўстанаўлiваецца ў наступных памерах /у мiнiмальных заработных платах/:

     для поўнаметражных тэлефiльмаў           - да 7
     для кароткаметражных тэлефiльмаў         - да 4

6. Аўтарскае ўзнагароджанне за напiсанне сцэнарыяў тэлефiльмаў аб'ёмам да 200 карысных метраў на 35 мм плёнцы, да 80 м - на 16 мм плёнцы i да 7 хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы ўстанаўлiваецца ў памеры да 4 мiнiмальных заработных плат.

7. Калi напiсанне дыктарскага тэксту даручаецца не аўтару сцэнарыя, а iншай асобе, тады ўзнагароджанне за сцэнарый без дыктарскага тэксту ўстанаўлiваецца ў памеры не больш 50 працэнтаў стаўкi за сцэнарый тэлефiльма адпаведнага вiду i працягласцi.

Памер узнагароджання за дыктарскi тэкст, калi яго напiсаў не сам аўтар, а iншая асоба, устанаўлiваецца ў памеры не больш 50 працэнтаў ставак, прадугледжаных за поўны сцэнарый.

Калi ў некаторых выпадках тэлефiльмы аператыўнага характару здымаюцца без папярэдне напiсанага лiтаратурнага сцэнарыя, а сцэнарый прадстаўляецца перад мантажна-танiровачным перыядам, тады аплата яго вызначаецца ў залежнасцi ад яго мастацкай якасцi як i за папярэдне напiсаны сцэнарый адпаведнага аб'ёму.

Калi ж тэлефiльм здымаецца i манцiруецца без лiтаратурнага сцэнарыя, а на аснове рэжысёрскай распрацоўкi, тады ўзнагароджанне выплачваецца толькi за дыктарскi тэкст у памеры 50 працэнтаў ставак, устаноўленых для тэлефiльма адпаведнага аб'ёму.

8. Калi са згоды аўтара на дапрацоўку сцэнарыя /сцэнарнага плана/ запрашаецца iншая асоба, тады ўзнагароджанне, устаноўленае аўтару, змяншаецца на суму па ўзгадненню бакоў. Узнагароджанне дапрацоўшчыку i аўтару ў сукупнасцi не можа перавышаць памераў, прадугледжаных гэтым дадаткам для тэлефiльма адпаведнага аб'ёму.

9. У выпадку неабходнасцi папярэдняга вывучэння матэрыялу, аб'ектаў будучых здымак аўтару можа прадастаўляцца творчая камандзiроўка; творчая камандзiроўка прадастаўляецца толькi пасля заключэння дагавора на напiсанне сцэнарыя.

10. Памер узнагароджання за сцэнарый другой i кожнай наступнай серыi шматсерыйнага хранiкальна-дакументальнага тэлефiльма не можа быць меншым 50 працэнтаў узнагароджання, устаноўленага за першую серыю /з улiкам працягласцi кожнай серыi/.

11. У выпадку неабходнасцi дазваляецца ўключаць аўтара сцэнарыя ў склад здымачнай групы па поўнаметражных тэлефiльмах на тэрмiн да двух месяцаў, па кароткаметражных - да аднаго месяца з аплатай працы аўтара па аднаму тэлефiльму, да дзвюх мiнiмальных заработных плат у месяц. Па шматсерыйных тэлефiльмах тэрмiны могуць быць устаноўлены па другой i наступных серыях адпаведна да аднаго месяца i да 15 дзён.

12. У тых выпадках, калi тэлефiльм запускаецца ў вытворчасць па лiтаратурнай творчай заяўцы, з аўтарам можа быць заключаны дагавор на напiсанне сцэнарыя цi сцэнарнага плана з дыктарскiм тэкстам з тэрмiнам iх прадстаўлення да заканчэння здымак цi пачатку мантажна-танiровачнага перыяду.

13. Калi ў працэсе вытворчасцi тэлефiльма мяняецца яго планавы аб'ём, памер аўтарскага ўзнагароджання, якi выплачваецца за лiтаратурную аснову, не мяняецца, а за канчатковы варыянт дыктарскага тэксту аўтарскае ўзнагароджанне павiнна быць пералiчана ў адпаведнасцi з фактычным аб'ёмам тэлефiльма, але ў межах ставак, прадугледжаных за тэлефiльм адпаведнай працягласцi.

14. Памер узнагароджання вызначаецца незалежна ад колькасцi аўтараў.

15. Аўтарскае ўзнагароджанне за пераклад тэкстаў хранiкальна-дакументальных тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў памеры ад 1 да 2 мiнiмальных заработных плат за аўтарскi аркуш.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 15
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА МУЗЫКУ ДА ТЭЛЕФIЛЬМАЎ I IНШЫХ ТВОРАЎ ДЛЯ ТЭЛЕБАЧАННЯ


1. Памер аўтарскага ўзнагароджання за напiсанне музыкi да тэлефiльмаў i iншых твораў для тэлебачання вызначаецца ў кожным канкрэтным выпадку ў залежнасцi ад вiду тэлефiльма, майстэрства кампазiтара, складанасцi i аб'ёму музыкi.

2. Аўтарскае ўзнагароджанне за арыгiнальную музыку да тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў наступных памерах <*>:


-----------------------------------+---------------------------------
¦                                  ¦ Стаўкi за мiнуту  карыснага    ¦
¦                                  ¦гучання музыкi (у мiнiмальных   ¦
¦                                  ¦       заработных платах)       ¦
+----------------------------------+--------------------------------+
¦Музычныя мастацкiя тэлефiльмы <**>¦                                ¦
+----------------------------------+--------------------------------+
¦ Пры прыёме гатовага тэлефiльма   ¦ да 1, але не больш як 50 за    ¦
¦                                  ¦ тэлефiльм                      ¦
+----------------------------------+--------------------------------+
¦ пры вызначэннi тэлефiльму групы  ¦                                ¦
¦ па аплаце:                       ¦ у працэнтах ад сумы, выплачанай¦
¦                                  ¦ за арыгiнальную музыку i       ¦
¦                                  ¦ выкарыстанай у тэлефiльме      ¦
+----------------------------------+--------------------------------+
¦ першай групы                     ¦ да 175 працэнтаў               ¦
-----------------------------------+---------------------------------

-------------------------------

<*> Пад арыгiнальнай музыкай маецца на ўвазе твор, створаны кампазiтарам на аснове ўласных мелодый.

Аўтарскае ўзнагароджанне за вольную апрацоўку мелодый выплачваецца ў памерах, устаноўленых за арыгiнальную музыку.

<**> Да музычных мастацкiх тэлефiльмаў адносяцца тэлефiльмы з музычным сюжэтам (музычныя камедыi, тэлефiльм-бiяграфiя аб музыканце, музычным калектыве i г.д.), тэлефiльмы са значнай колькасцю арыгiнальнай музыкi, у якiх музыка будуецца па прынцыпу сiмфанiчнага твора i мае самастойнае значэнне.


---------------------------------+----------------------------------
¦                                ¦   Стаўкi за мiнуту  карыснага   ¦
¦                                ¦  гучання музыкi (у мiнiмальных  ¦
¦                                ¦        заработных платах)       ¦
+--------------------------------+---------------------------------+
¦ Мастацкiя тэлефiльмы           ¦                                 ¦
+--------------------------------+---------------------------------+
¦ Пры прыёме гатовага тэлефiльма ¦  да 1, але не больш як 50 за    ¦
¦                                ¦  тэлефiльм                      ¦
+--------------------------------+---------------------------------+
¦ Пры вызначэннi тэлефiльму групы¦  у працэнтах ад сумы, выплачанай¦
¦ па аплаце:                     ¦  за арыгiнальную музыку,        ¦
¦                                ¦  выкарыстаную ў тэлефiльме      ¦
+--------------------------------+---------------------------------+
¦ першай групы                   ¦  да 150 працэнтаў               ¦
---------------------------------+----------------------------------

Хранiкальна-дакументальныя тэлефiльмы афармляюцца, як правiла, кампiлятыўнай музыкай.

Афармленне гэтых тэлефiльмаў арыгiнальнай музыкай можа мець месца ў асобных выпадках з аплатай у наступных памерах:


---------------------------------+---------------------------------
¦                                ¦  Стаўкi за мiнуту  карыснага   ¦
¦                                ¦    гучання  (у мiнiмальных     ¦
¦                                ¦      заработных платах)        ¦
+--------------------------------+--------------------------------+
¦ Хранiкальна-дакументальныя     ¦    да 0,5, але не больш як 21  ¦
¦ тэлефiльмы                     ¦    за тэлефiльм                ¦
+--------------------------------+--------------------------------+
¦ Тэлефiльмы-спектаклi           ¦    да 1, але не больш як 17 за ¦
¦                                ¦    тэлефiльм-спектакль         ¦
---------------------------------+---------------------------------

3. Аўтарскае ўзнагароджанне за арыгiнальную музыку да тэлеспектакляў, за музычныя творы да сюжэтных эстрадных спектакляў, сюжэтных тэлефiльмаў-канцэртаў, сюжэтных канцэртаў i тэлеперадач выплачваецца па стаўках, устаноўленых дадаткам 12 за адпаведны вiд твора. Тэленарысы афармляюцца кампiлятыўнай музыкай.

4. Аплата за музычнае афармленне мастацкiх тэлефiльмаў (уключаючы арыгiнальныя тэлефiльмы-спектаклi i сюжэтныя тэлефiльмы-канцэрты) кампiлятыўнай музыкай ажыццяўляецца ў памеры 0,07 мiнiмальнай заработнай платы за мiнуту карыснага гучання, а хранiкальна-дакументальных тэлефiльмаў - да 0,05 мiнiмальнай заработнай платы за мiнуту карыснага гучання. Музычнае афармленне на фанаграмах аплачваецца ў памеры 60 працэнтаў указаных ставак.

У тых выпадках, калi тэлефiльм афармляецца арыгiнальнай i кампiлятыўнай музыкай, аплата павiнна ажыццяўляцца па стаўках, устаноўленых для кожнага вiду музыкi ў залежнасцi ад колькасцi мiнут, не лiчачы мантажных паўтораў.

Падбор музыкi для агучвання тэлефiльма з фанатэкi аплачваецца як кампiляцыя.

5. Заключэнне дагавора з кампазiтарам на напiсанне музыкi праводзiцца пасля зацвярджэння фiльмавытворчай арганiзацыяй прадстаўленага кампазiтарам i прынятага кiнарэжысёрам-пастаноўшчыкам тэлефiльма плана музычнага афармлення.

6. Па хранiкальна-дакументальных тэлефiльмах, арыгiнальных тэлефiльмах-спектаклях i сюжэтных тэлефiльмах-канцэртах аплата ажыццяўляецца за фактычную колькасць мiнут музыкi, запiсанай у тэлефiльме, не лiчачы мантажных паўтораў.

7. Памер аўтарскага ўзнагароджання за напiсанне арыгiнальнай музыкi для другой i кожнай наступнай серыi шматсерыйных тэлефiльмаў вызначаецца, зыходзячы з прадугледжанай стаўкi за мiнуту карыснага гучання i колькасцi мiнут музыкi, але не павiнен быць меншым 50 працэнтаў сумы ўзнагароджання, выплачваемай за музыку да мастацкiх кiнафiльмаў.

8. Узнагароджанне кампазiтарам пры вызначэннi тэлефiльму групы па аплаце выплачваецца па аб'ёму арыгiнальнай музыкi, якая ўвайшла ў тэлефiльм (у мiнутах карыснага гучання), зыходзячы з памiнутнай стаўкi ўзнагароджання, выплачанай пры прыёме гатовага тэлефiльма i ўказанай у даведцы, прадстаўленай фiльмавытворчай арганiзацыяй. Пры гэтым сума для разлiку не павiнна перавышаць суму, атрыманую кампазiтарам па дагавору, i не можа перавышаць памеры ўзнагароджання за музыку да тэлефiльма.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 16
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА ЎСТУПКУ ПРАВА ПЕРАПРАЦОЎКI АПАВЯДАЛЬНЫХ ТВОРАЎ, ЯКIЯ АХОЎВАЮЦЦА АЎТАРСКIМ ПРАВАМ, У ДРАМАТЫЧНЫЯ I МУЗЫЧНА-ДРАМАТЫЧНЫЯ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ ПА ТЭЛЕБАЧАННЮ I РАДЫЁ


За ўступку права перапрацоўкi ахоўваемых аўтарскiм правам апавядальных твораў у драматычныя i музычна-драматычныя для выкарыстання на тэлебачаннi i радыё аўтарскае ўзнагароджанне выплачваецаа ў памерах да 25 працэнтаў ставак, устаноўленых за стварэнне арыгiнальных драматычных твораў.

Канкрэтны памер аўтарскага ўзнагароджання ўстанаўлiваецца ў залежнасцi ад мастацкай каштоўнасцi твора, значнасцi i актуальнасцi тэмы.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 17
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА КАНСУЛЬТАЦЫI ПА ТЭЛЕФIЛЬМАХ


1. Кансультанты запрашаюцца ў мэтах забеспячэння квалiфiкаванай кансультацыяй па навуковых, гiстарычных, грамадска-палiтычных, тэхнiчных i iншых спецыяльных пытаннях.

2. Памер узнагароджання за кансультацыi ў кожным канкрэтным выпадку ўстанаўлiваецца ў залежнасцi ад складанасцi i важнасцi тэмы, аб'ёму работы, квалiфiкацыi, вучонай ступенi, звання кансультанта i г.д.

3. Узнагароджанне за кансультацыi па тэлефiльмах устанаўлiваецца ў наступных памерах (у мiнiмальных заработных платах):

3.1. у працэсе напiсання лiтаратурнага сцэнарыя:


-------------------------------------+------------------------------
¦      Мастацкiя тэлефiльмы          ¦  Хранiкальна-дакументальныя ¦
¦                                    ¦          тэлефiльмы         ¦
+------------------------------------+-----------------------------+
¦Для поўнаметражных тэлефiльмаў      ¦                             ¦
¦           да 5                     ¦       да 4                  ¦
+------------------------------------+-----------------------------+
¦Для кароткаметражных тэлефiльмаў    ¦                             ¦
¦3-5 частак - да 4                   ¦       3-4 часткi - да 3     ¦
¦1-2 часткi - да 2                   ¦       1-2 частка - да 2     ¦
-------------------------------------+------------------------------

Навуковым кансультантам, якiя запрашаюцца для кансультацый па лiтаратурных сцэнарыях для вучэбных тэлефiльмаў, узнагароджанне выплачваецца ў памеры 0,6 мiнiмальнай заработнай платы за кожную частку тэлефiльма, але не больш як 4 мiнiмальныя заработныя платы за ўвесь тэлефiльм.

3.2. у працэсе напiсання рэжысёрскага сцэнарыя i пастаноўкi тэлефiльма:


-------------------------------------+------------------------------
¦      Мастацкiя тэлефiльмы          ¦  Хранiкальна-дакументальныя ¦
¦                                    ¦          тэлефiльмы         ¦
+------------------------------------+-----------------------------+
¦Для поўнаметражных тэлефiльмаў      ¦                             ¦
¦           да 7                     ¦           да 6              ¦
+------------------------------------+-----------------------------+
¦Для кароткаметражных тэлефiльмаў    ¦                             ¦
¦ 3-5 частак - да 6                  ¦    3-4 часткi - да 4        ¦
¦ 1-2 часткi - да 3                  ¦    1-2 часткi - да 2        ¦
-------------------------------------+------------------------------

4. Разавыя кансультацыi па асобных пытаннях навукi, тэхнiкi i мастацтва ў працэсе напiсання лiтаратурнага, рэжысёрскага сцэнарыяў i пастаноўкi тэлефiльма аплачваюцца ў наступных памерах:

(у мiнiмальных заработных платах):

па мастацкiх тэлефiльмах - да 0,7

па хранiкальна-дакументальных тэлефiльмах - да 0,4

па тэлефiльмах-спектаклях (арыгiнальных) - да 0,3 за кансультацыю, але не больш як 4 за тэлефiльм

па тэлефiльмах-спектаклях i сюжэтных тэлефiльмах-канцэртах - да 0,3 за кансультацыю, але не больш як 2 за тэлефiльм.

5. Навуковыя кансультанты назначаюцца раздзельна:

5.1. у працэсе напiсання лiтаратурнага сцэнарыя;

5.2. у працэсе напiсання рэжысёрскага сцэнарыя i пастаноўкi тэлефiльма.

6. Навуковы кансультант нараўне са сцэнарыстам i рэжысёрам нясе адказнасць за навуковы змест сцэнарыя i тэлефiльма.

7. Агульная сума ўзнагароджання за ўсе кансультацыi (у тым лiку разавыя) незалежна ад колькасцi кансультантаў не можа перавышаць максiмальных памераў узнагароджання, устаноўленых па гэтаму вiду тэлефiльма.

8. Памер узнагароджання навуковым кансультантам, якiя запрашаюцца ў працэссе падрыхтоўкi лiтаратурных, рэжысёрскiх сцэнарыяў i пастаноўкi шматсерыйных тэлефiльмаў усiх вiдаў, за другую i наступныя серыi не павiнен перавышаць 50 працэнтаў узнагароджання, устаноўленага за першую серыю (з улiкам працягласцi кожнай з серый).

9. Праца лiтаратурных кансультантаў i рэцэнзентаў, якiя запрашаюцца ў неабходных выпадках да работы над лiтаратурнымi сцэнарыямi, аплачваецца ў наступных памерах:

кансультацыi па лiтаратурнаму сцэнарыю (за аўтарскi аркуш) - 0,1 мiнiмальнай заработнай платы;

рэцэнзаванне лiтаратурнага сцэнарыя аб'ёмам да 3 аўтарскiх аркушаў - 0,7 мiнiмальнай заработнай платы;

аб'ёмам вышэй за 3 аўтарскiя аркушы - за аўтарскi аркуш рэцэнзуемага матэрыялу - 0,3 мiнiмальнай заработнай платы.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 18
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI ПАСТАНОВАЧНАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА СТВАРЭННЕ МАСТАЦКIХ ТЭЛЕФIЛЬМАЎ, ТЭЛЕФIЛЬМАЎ-СПЕКТАКЛЯЎ, МУЗЫЧНЫХ ТЭЛЕФIЛЬМАЎ I КАНЦЭРТНЫХ ПРАГРАМ, ЗНЯТЫХ НА КIНА- I ВIДЭАСТУЖКУ


Устанавiць памеры i парадак выплаты пастановачнага ўзнагароджання за стварэнне мастацкiх тэлефiльмаў, тэлефiльмаў-спектакляў, музычных тэлефiльмаў i канцэртных праграм, знятых на кiна- i вiдэастужку:

1. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне поўнаметражных мастацкiх тэлефiльмаў выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай групы па аплаце ў наступных памерах (у мiнiмальных заработных платах):


------------------------------------+--------------------------------
¦                                   ¦    Тэлефiльмы, аднесеныя па   ¦
¦                                   ¦             аплаце            ¦
¦                                   +---------------+---------------+
¦                                   ¦  да I групы   ¦  да II групы  ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Кiнарэжысёру-пастаноўшчыку         ¦    125        ¦    94         ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Кiнарэжысёру                       ¦     40        ¦    30         ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Кiнааператару-пастаноўшчыку        ¦     75        ¦    56         ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Мастаку-пастаноўшчыку па дэкарацыях¦     55        ¦    41         ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Мастаку-пастаноўшчыку па касцюмах  ¦  ад 10 да 25  ¦ ад  7,5 да 19 ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Гукааператару                      ¦     35        ¦    25         ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Кiнааператару  камбiнаваных здымак ¦  да 10        ¦ да  7,5       ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Мастаку па камбiнаваных здымках    ¦  да 7,5       ¦ да  6         ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Мастаку-грымёру                    ¦  ад 10 да 20  ¦ ад  7,5 да 15 ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Мантажору                          ¦     20        ¦    15         ¦
+-----------------------------------+---------------+---------------+
¦Дырэктару здымачнай групы          ¦     45        ¦    34         ¦
------------------------------------+---------------+----------------

Пры аднясеннi тэлефiльма да III групы па аплаце памер пастановачнага ўзнагароджання складае 20 працэнтаў сумы, прадугледжанай для II групы па аплаце.

2. Прадугледжаныя памеры пастановачнага ўзнагароджання кiнааператару пры шматкамерных здымках могуць быць павялiчаны да 150 працэнтаў.

3. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне поўнаметражных тэлефiльмаў-спектакляў i музычных тэлефiльмаў выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай групы па аплаце ў наступных памерах (у мiнiмальных заработных платах):


------------------------------------+---------------------------------
¦                                   ¦Тэлефiльмы-спектаклi i музычныя ¦
¦                                   ¦тэлефiльмы, аднесеныя па аплаце ¦
¦                                   +---------------+----------------+
¦                                   ¦  да I групы   ¦  да II групы   ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Кiнарэжысёру-пастаноўшчыку         ¦     62,5      ¦    47          ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Кiнарэжысёру                       ¦     20        ¦    15          ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Кiнааператару-пастаноўшчыку        ¦     37,5      ¦    28          ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Мастаку-пастаноўшчыку па дэкарацыях¦     27,5      ¦    21          ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Мастаку-пастаноўшчыку па касцюмах  ¦     12,5      ¦     9,5        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Гукааператару                      ¦     22,5      ¦    17          ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Кiнааператару  камбiнаваных здымак ¦      5,5      ¦     4          ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Мастаку па камбiнаваных здымках    ¦      4,5      ¦     3,5        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Мастаку-грымёру                    ¦     10        ¦     7,5        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Мантажору                          ¦     15        ¦    11          ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+
¦Дырэктару здымачнай групы          ¦     25        ¦    19          ¦
------------------------------------+---------------+-----------------

4. Пастановачнае ўзнагароджанне за дублiраванне тэлефiльмаў выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай групы па аплаце ў наступных памерах:


(у мiнiмальных заработных платах)

------------------+--------------------------+-----------------------
¦                 ¦ Дублiраванне замежных i  ¦     Дублiраванне     ¦
¦                 ¦ нацыянальных тэлефiльмаў ¦   фiльмаў на мовы    ¦
¦                 ¦  на рускую i беларускую  ¦    народаў СНД i     ¦
¦                 ¦ мовы, аднесеных па аплаце¦    замежныя мовы,    ¦
¦                 ¦                          ¦ аднесеных па аплаце  ¦
¦                 +-----------+--------------+----------+-----------+
¦                 ¦да I групы ¦да II групы   ¦да I групы¦да II групы¦
+-----------------+-----------+--------------+----------+-----------+
¦Кiнарэжысёру     ¦     6     ¦   4,5        ¦    4,5   ¦   3,5     ¦
+-----------------+-----------+--------------+----------+-----------+
¦Гукааператару    ¦     2,5   ¦   2          ¦    2     ¦   1,5     ¦
+-----------------+-----------+--------------+----------+-----------+
¦Дырэктару        ¦     2,5   ¦   2          ¦    2     ¦   1,5     ¦
------------------+-----------+--------------+----------+------------

За пераклад тэлефiльмаў на iншую мову метадам закадравага агучвання пастановачнае ўзнагароджанне кiнарэжысёру i гукааператару выплачваецца ў памеры 25 працэнтаў указаных сум узнагароджання.

За дублiраванне шматсерыйных тэлефiльмаў, а таксама пераклад iх на iншую мову метадам закадравага агучвання пастановачнае ўзнагароджанне за другую-шостую серыi выплачваецца ў памеры да 50 працэнтаў, а за сёмую i наступныя серыi - да 35 працэнтаў сум, прадугледжаных гэтым пунктам за першую серыю дублiравання цi перакладу тэлефiльма на iншую мову метадам закадравага агучвання адпаведнай групы па аплаце.

5. Поўнаметражны мастацкi тэлефiльм, тэлефiльм-спектакль i музычны тэлефiльм павiнен быць не менш 1800 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 720 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 63 карысных хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы. Кароткаметражны мастацкi тэлефiльм, тэлефiльм-спектакль i музычны тэлефiльм не павiнен быць менш чым 200 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 80 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 7 карысных хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы.

6. За стварэнне кароткаметражных мастацкiх тэлефiльмаў, тэлефiльмаў-спектакляў, музычных тэлефiльмаў, а таксама за iх дублiраванне памер пастановачнага ўзнагароджання вызначаецца шляхам дзялення сум, устаноўленых за адпаведны поўнаметражны тэлефiльм, тэлефiльм-спектакль, музычны тэлефiльм, на 7 i памнажэння на колькасць частак. Пры вылiчваннi памеру пастановачнага ўзнагароджання колькасць частак у тэлефiльме вызначаецца шляхам дзялення агульнага метражу тэлефiльма (па мантажнаму лiсту) на 285 пры 35 мм плёнцы, на 114 - пры 16 мм плёнцы, а па тэлефiльмах, запiсаных на вiдэамагнiтную стужку, - агульнага хронаметражу (па мантажнаму лiсту) на 10. Пры гэтым за астатак звыш 150 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 60 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 5,3 карыснай хвiлiны на вiдэамагнiтнай стужцы пастановачнае ўзнагароджанне выплачваецца як за цэлую частку, а за астатак меншы, чым указаныя нормы - не выплачваецца.

7. У тых выпадках, калi колькасць пачаткова запланаваных серый (частак) у працэсе вытворчасцi павялiчана, пастановачнае ўзнагароджанне работнiкам выплачваецца зыходзячы з першапачаткова запланаванай колькасцi серый (частак) тэлефiльма, а пры памяншэннi - зыходзячы з колькасцi фактычна прынятых серый (частак).

Заўвага. У асобных выпадках, калi першапачаткова запланаваная колькасць серый (частак) павялiчана з дазволу кiраўнiкоў арганiзацый, якiм дадзена права ўносiць змяненнi ў тэматычны план вытворчасцi тэлефiльмаў, да завяршэння вытворчасцi тэлефiльма ва ўстаноўленыя тэрмiны, пастановачнае ўзнагароджанне можа быць выплачана зыходзячы з колькасцi фактычна прынятых серый (частак).


8. За стварэнне шматсерыйных мастацкiх тэлефiльмаў, а таксама тэлефiльмаў-спектакляў i музычных тэлефiльмаў пастановачнае ўзнагароджанне работнiкам здымачных груп выплачваецца ў наступных памерах: за другую-шостую серыi - не менш 50 працэнтаў, за сёмую i наступныя серыi - не менш 35 працэнтаў сум, прадугледжаных за аднасерыйны тэлефiльм адпаведнай групы па аплаце. Пры ўстанаўленнi памеру пастановачнага ўзнагароджання ў якасцi разлiковай адзiнкi (незалежна ад фактычнай працягласцi кожнай серыi) для вызначэння колькасцi серый прымаецца наступная працягласць фiльма:

для тэлефiльмаў-спектакляў i музычных тэлефiльмаў, знятых на плёнку - да 2600 карысных метраў на 35 мм плёнцы цi 1040 карысных метраў на 16 мм плёнцы; для мастацкiх тэлефiльмаў, тэлефiльмаў-спектакляў i музычных тэлефiльмаў, запiсаных на вiдэамагнiтную стужку, - 92 карысныя хвiлiны.

За апошнюю серыю тэлефiльма менш разлiковай працягласцi, памер пастановачнага ўзнагароджання вызначаецца прапарцыянальна даўжынi астатка.

9. Калi ў стварэннi тэлефiльма прымалi ўдзел некалькi работнiкаў адной спецыяльнасцi, сума пастановачнага ўзнагароджання, прадугледжаная для гэтай спецыяльнасцi, размяркоўваецца памiж работнiкамi зыходзячы з якасцi, аб'ёму i складанасцi работы кожнага з iх.

10. Работнiкам, якiя маюць права на атрыманне пастановачнага ўзнагароджання на асноўнай рабоце i выконваюць абавязкi ў парадку сумяшчэння па iншых пасадах, па якiх яно таксама прадугледжана, выплачваецца да 50 працэнтаў належнай сумы пастановачнага ўзнагароджання па сумяшчаемай пасадзе.

Указаная аплата ажыццяўляецца пры ўмове, што сумяшчаемая работа прадугледжана каштарысам на пастаноўку тэлефiльма i афармляецца адпаведным загадам.

11. У выпадках, калi тэлефiльмы ствараюцца работнiкамi вяшчальных рэдакцый тэлебачання - рэжысёрам, тэлеаператарам, гукарэжысёрам i iншымi, пастановачнае ўзнагароджанне iм выплачваецца ў памеры, прадугледжаным гэтым дадаткам адпаведна для кiнарэжысёра, кiнааператара, гукааператара i iншых.

12. За стварэнне тэлефiльмаў, прызначаных для паказу на замежных тэлеэкранах, пастановачнае ўзнагароджанне работнiкам здымачных груп выплачваецца пасля iх адпраўкi за мяжу.

13. Асобы, якiя дапусцiлi парушэннi, што прывялi да вялiкiх фiнансавых расходаў, у вынiку чаго арганiзацыя панесла страты, а таксама асобы, якiя не справiлiся з работай i адхiлены ад яе, права на атрыманне пастановачнага ўзнагароджання не маюць.

14. За стварэнне тэлефiльмаў, адзначаных узнагародай на Мiжнародных фестывалях, здымачным групам памер пастановачнага ўзнагароджання можа быць павялiчаны да 150 працэнтаў узнагароджання, прадугледжанага для прысвоенай групы па аплаце ў залежнасцi ад канкрэтнага ўкладу кожнага ўдзельнiка здымак.

15. За арыгiнальнае вырашэнне тэмы, за рэжысёрскi пошук, за нетрадыцыйнае выяўленчае рашэнне фiльма пастановачнае ўзнагароджанне можа быць павялiчана да 50 працэнтаў.

16. Пастановачнае ўзнагароджанне можа быць выплачана авансам у размеры не больш як 50 працэнтаў узнагароджання, прадугледжанага для II групы па аплаце.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 19
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI ПАСТАНОВАЧНАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА СТВАРЭННЕ ХРАНIКАЛЬНА-ДАКУМЕНТАЛЬНЫХ ТЭЛЕФIЛЬМАЎ


1. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне хранiкальна-дакументальных тэлефiльмаў на плёнцы i вiдэамагнiтнай стужцы выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай групы па аплаце i складанасцi вытворчасцi ў наступных памерах:

1.1. Поўнаметражныя хранiкальна-дакументальныя тэлефiльмы, аднесеныя па аплаце:


(у мiнiмальных заработных платах)

-----------------------+--------------------------------------------
¦                      ¦       Памер аплаты 5 i больш частак       ¦
¦                      +------------------+------------------------+
¦                      ¦   I   група      ¦        II  група       ¦
+----------------------+------------------+------------------------+
¦Кiнарэжысёру          ¦      35          ¦            26          ¦
+----------------------+------------------+------------------------+
¦Кiнааператару         ¦      27,5        ¦            20,5        ¦
+----------------------+------------------+------------------------+
¦Гукааператару         ¦      15          ¦            11,5        ¦
+----------------------+------------------+------------------------+
¦Дырэктару здымачнай   ¦                  ¦                        ¦
¦групы                 ¦      15          ¦            11,5        ¦
-----------------------+------------------+-------------------------

1.2. Кароткаметражныя хранiкальна-дакументальныя тэлефiльмы, аднесеныя па аплаце:


-----------------------------+--------------------------------------
¦                            ¦            Памер аплаты             ¦
¦                            +--------+--------+--------+----------+
¦                            ¦1 частка¦2 часткi¦3 часткi¦4 часткi  ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦За кiнафiльмы, аднесеныя да I групы па аплаце                     ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦Кiнарэжысёру                ¦  7     ¦   9    ¦   11   ¦     13   ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦Кiнааператару               ¦  5,5   ¦   7,5  ¦    9   ¦     11   ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦Гукааператару               ¦  3     ¦   4    ¦    5   ¦      6   ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦Дырэктару здымачнай групы   ¦  3     ¦   4    ¦    5   ¦      6   ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦За кiнафiльмы, аднесеныя да II групы па аплаце                    ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦Кiнарэжысёру                ¦  5,5   ¦   7    ¦    8   ¦      9,5 ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦Кiнааператару               ¦  4     ¦   5,5  ¦    6,5 ¦      8   ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦Гукааператару               ¦  2,5   ¦   3    ¦    3,5 ¦      4,5 ¦
+----------------------------+--------+--------+--------+----------+
¦Дырэктару здымачнай групы   ¦  2,5   ¦   3    ¦    3,5 ¦      4,5 ¦
-----------------------------+--------+--------+--------+-----------

Пры аднясеннi тэлефiльма да III групы па аплаце памер пастановачнага ўзнагароджання складае 20 працэнтаў сумы, прадугледжанай для II групы па аплаце.

2. Поўнаметражныя хранiкальна-дакументальныя тэлефiльмы павiнны быць аб'ёмам 5 i больш частак i не менш як 1300 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 520 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 46 карысных хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы. Кароткаметражныя хранiкальна-дакументальныя тэлефiльмы не павiнны быць менш як 200 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 80 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 7 карысных хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы.

3. Выплата пастановачнага ўзнагароджання за стварэнне тэлефiльмаў аб'ёмам да 200 карысных метраў на 35 мм плёнцы, да 80 карысных метраў - на 16 мм плёнцы i да 7 карысных хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы ажыццяўляецца ў памеры да 25 працэнтаў сум, устаноўленых за кароткаметражны тэлефiльм (I частка) адпаведнай групы па аплаце.

4. Пры вылiчэннi памеру пастановачнага ўзнагароджання колькасць частак у тэлефiльме вызначаецца шляхам дзялення агульнага метражу тэлефiльма (па мантажнаму лiсту) на 285 пры 35 мм плёнцы, на 114 - пры 16 мм плёнцы, а па фiльмах на вiдэамагнiтнай стужцы - агульнага хронаметражу (па мантажнаму лiсту) на 10. Пры гэтым за астатак звыш 150 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 60 карысных метраў на 16 мм плёнцы i 5,3 карыснай хвiлiны на вiдэамагнiтнай стужцы пастановачнае ўзнагароджанне выплачваецца як за цэлую частку, а за астатак, меншы за указаныя нормы, - не выплачваецца.

5. Выплата пастановачнага ўзнагароджання работнiкам здымачных груп за стварэнне шматсерыйных тэлефiльмаў ажыццяўляецца ў наступных памерах: за другую-шостую серыi тэлефiльма - да 50 працэнтаў, за сёмую i наступныя серыi - да 35 працэнтаў сум, прадугледжаных за аднасерыйны тэлефiльм адпаведнай групы па аплаце i працягласцi гэтай серыi. Пры ўстанаўленнi памеру пастановачнага ўзнагароджання за шматсерыйныя тэлефiльмы, створаныя на вiдэамагнiтнай стужцы, у якасцi разлiковай адзiнкi для вызначэння колькасцi серый прымаецца працягласць тэлефiльма - 63 карысныя хвiлiны. За апошнюю серыю тэлефiльма менш разлiковай працягласцi памер пастановачнага ўзнагароджання вызначаецца прапарцыянальна даўжынi астатка.

6. У тых выпадках, калi колькасць першапачаткова запланаваных серый (частак) у працэсе вытворчасцi павялiчана, пастановачнае ўзнагароджанне выплачваецца зыходзячы з першапачаткова запланаванай колькасцi серый (частак) фiльма, а пры памяншэннi - зыходзячы з колькасцi фактычна прынятых серый (частак).

Заўвага. У асобных выпадках, калi першапачаткова запланаваная колькасць серый (частак) павялiчана да завяршэння вытворчасцi тэлефiльма ва ўстаноўленыя тэрмiны, пастановачнае ўзнагароджанне можа быць выплачана зыходзячы з колькасцi фактычна прынятых серый (частак).


7. За стварэнне тэлефiльма шляхам перамантажу з некалькiх тэлефiльмаў з даздымкамi (не менш 25 працэнтаў агульнага карыснага метражу тэлефiльма) i агучваннем пастановачнае ўзнагароджанне работнiкам здымачнай групы выплачваецца ў межах 20 працэнтаў сум, прадугледжаных гэтым дадаткам за тэлефiльм адпаведнага аб'ёму, групы па аплаце, а пры даздымках менш за 25 працэнтаў агульнага карыснага метражу тэлефiльма - у межах 15 працэнтаў.

За стварэнне тэлефiльма шляхам перамантажу з некалькiх тэлефiльмаў без даздымак пастановачнае ўзнагароджанне кiнарэжысёру i гукааператару выплачваецца ў межах 10 працэнтаў сум, прадугледжаных гэтым дадаткам за тэлефiльм адпаведнага аб'ёму i групы па аплаце.

За перамантаж тэлефiльма ў межах матэрыялу аднаго тэлефiльма пастановачнае ўзнагароджанне работнiкам здымачнай групы не выплачваецца.

8. У тых выпадках, калi функцыi дырэктара здымачнай групы выконвае старшы адмiнiстратар (адмiнiстратар) здымачнай групы, пастановачнае ўзнагароджанне яму выплачваецца ў памерах, прадугледжаных для дырэктара здымачнай групы.

Назначэнне старшых адмiнiстратараў (адмiнiстратараў) выконваючымi абавязкi дырэктара здымачнай групы цi яго намеснiка, з устанаўленнем на гэты перыяд мiнiмальнага акладу па ўказаных пасадах, можа мець месца толькi ў асобных выпадках, пры стварэннi пастановачна-складаных тэлефiльмаў.

9. Пры стварэннi тэлефiльма некалькiмi работнiкамi адной i той жа спецыяльнасцi сума пастановачнага ўзагароджання, прадугледжаная гэтым дадаткам для дадзенай спецыяльнасцi, размяркоўваецца памiж работнiкамi зыходзячы з якасцi, аб'ёму i складанасцi работы кожнага з iх.

10. За арыгiнальнае вырашэнне тэмы, за рэжысёрскi пошук, за нетрадыцыйнае выяўленчае рашэнне фiльма пастановачнае ўзнагароджанне можа быць павялiчана да 50 працэнтаў.

11. Пастановачнае ўзнагароджанне можа быць выплачана авансам, у размерах не больш як 50 працэнтаў узнагароджання, прадугледжанага для II групы па аплаце.

12. За стварэнне тэлефiльмаў, адзначаных узнагародай на Мiжнародных фестывалях, здымачным групам памер пастановачнага ўзнагароджання можа быць павялiчаны да 150 працэнтаў узнагароджання, прадугледжанага для прысвоенай групы па аплаце, у залежнасцi ад канкрэтнага ўкладу кожнага ўдзельнiка здымак.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 20
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI ПАСТАНОВАЧНАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА СТВАРЭННЕ НА ПЛЁНЦЫ I ВIДЭАМАГНIТНАЙ СТУЖЦЫ ТЭЛЕВIЗIЙНЫХ ПАСТАНОВАК, ПАСТАНОВАЧНА-СКЛАДАНЫХ ТЭЛЕВIЗIЙНЫХ ПЕРАДАЧ ВЯЛIКАГА МАСТАЦКАГА ЗНАЧЭННЯ, КАНЦЭРТНЫХ ПРАГРАМ, ТЭЛЕНАРЫСАЎ, СЮЖЭТАЎ, МУЛЬТУСТАВАК, МУЛЬТШАПАК I МУЛЬТЫПЛIКАЦЫЙНЫХ ЗАСТАВАК


1. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне тэлевiзiйных патановак (спектакляў, сюжэтных канцэртаў, сюжэтных эстрадных прадстаўленняў, складаных тэлевiзiйных праграм, клiпаў) працягласцю 1 гадзiна i больш выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай групы па аплаце ў наступных памерах:


(у мiнiмальных заработных платах)

-----------------------------+---------------------------------------
¦                            ¦       Тэлевiзiйныя пастаноўкi,       ¦
¦                            ¦         аднесеныя па аплаце          ¦
¦                            +-----------+------------+-------------+
¦                            ¦да I групы ¦да II групы ¦да III групы ¦
+----------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Рэжысёру-пастаноўшчыку      ¦   да 13   ¦    да 9    ¦    да 6     ¦
+----------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Аператару                   ¦   да 7    ¦    да 5    ¦    да 4     ¦
+----------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Мастаку-пастаноўшчыку       ¦   да 4    ¦    да 2    ¦    да 2     ¦
+----------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Гукааператару (гукарэжысёру)¦   да 4    ¦    да 2    ¦    да 2     ¦
+----------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Асiстэнту рэжысёра          ¦   да 2    ¦    да 2    ¦    да 1     ¦
+----------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Старшаму адмiнiстратару     ¦           ¦            ¦             ¦
¦(адмiнiстратару)            ¦   да 2    ¦    да 2    ¦    да 1     ¦
-----------------------------+-----------+------------+--------------

2. Пастановачнае ўзнагароджанне за падрыхтоўку да запiсу i паказ театральных спектакляў можа выплачвацца ў памеры да 30 працэнтаў сум, прадугледжаных пунктам 1 гэтага дадатку.

3. За стварэнне тэлепастановак працягласцю менш за 1 гадзiну памер пастановачнага ўзнагароджання вызначаецца шляхам дзялення сум, устаноўленых за адпаведную тэлепастаноўку, на 60 i памнажэння на хранаметраж гэтай тэлепастаноўкi.

4. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне вiдэаклiпаў выплачваецца ў памеры да 15 працэнтаў сум, прадугледжаных пунктам 1 гэтага дадатку.

5. За стварэнне тэлепастановак (вiдэаклiпаў) пастановачнае ўзнагароджанне можа выплачвацца рэдактару i вiдэаiнжынеру (электрамеханiку, занятаму на мантажы) за кошт памяншэння аплаты iншым работнiкам здымачнай групы.

6. Выплата пастановачнага ўзнагароджання работнiкам здымачных груп, якiя ўзельнiчаюць у стварэннi шматсерыйных тэлепастановак, ажыццяўляецца ў наступных памерах:

- за другую-шостую серыi тэлепастаноўкi - не менш 50 працэнтаў;

- за сёмую i наступныя серыi - не менш 35 працэнтаў сум, прадугледжаных за аднасерыйную тэлепастаноўку адпаведнай групы па аплаце i працягласцi гэтай серыi.

Пры вызначэннi памеру пастановачнага ўзнагароджання за стварэнне шматсерыйных тэлепастановак у якасцi разлiковай адзiнкi для вызначэння колькасцi серый прымаюцца 92 карысныя хвiлiны.

За апошнюю серыю тэлепастаноўкi, меншай за разлiковую, працягласцi памер пастановачнага ўзнагароджання вызначаецца прапарцыянальна даўжынi астатка.

7. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне пастановачна-складаных тэлевiзiйных перадач i тэлевiзiйных перадач вялiкага грамадскага i мастацкага значэння выплачваецца ў наступных памерах:


(у мiнiмальных заработных платах)

-----------------------------+------------------------+----------------
¦                            ¦ Пастановачна-складаныя ¦ Iнфармацыйныя ¦
¦                            ¦  перадачы i перадачы   ¦    перадачы   ¦
¦                            ¦ вялiкага грамадскага i ¦               ¦
¦                            ¦  мастацкага значэння   ¦               ¦
+----------------------------+------------------------+---------------+
¦Рэжысёру                    ¦      да 2              ¦   да 1        ¦
+----------------------------+------------------------+---------------+
¦Аператару                   ¦      да 2              ¦   да 0,3      ¦
+----------------------------+------------------------+---------------+
¦Вядучаму перадачы, рэдактару¦      да 1              ¦   да 0,4      ¦
+----------------------------+------------------------+---------------+
¦Гукарэжысёру (гукааператару)¦      да 1              ¦   да 0,2      ¦
+----------------------------+------------------------+---------------+
¦Асiстэнту рэжысёра          ¦      да 1              ¦   да 0,3      ¦
+----------------------------+------------------------+---------------+
¦Мастаку-пастаноўшчыку       ¦      да 1              ¦   да 0,1      ¦
+----------------------------+------------------------+---------------+
¦Старшаму адмiнiстратару     ¦                        ¦               ¦
¦(адмiнiстратару)            ¦      да 1              ¦   да 0,1      ¦
-----------------------------+------------------------+----------------

8. За найбольш складаныя мастацкiя тэлевiзiйныя перадачы, а таксама iнфармацыйныя i публiцыстычныя тэлевiзiйныя перадачы аб падзеях асаблiвай важнасцi пастановачнае ўзнагароджанне ўсёй здымачнай групе цi асобным работнiкам можа павялiчвацца да 150 працэнтаў сум, прадугледжаных пунктам 7 гэтага дадатку.

9. Мастак-пастаноўшчык можа ўключацца ў склад здымачнай групы толькi на асаблiва складаных пастановачных тэлевiзiйных перадачах.

10. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне перадач можа павялiчвацца рэдактару i выплачвацца вiдэаiнжынеру (электрамеханiку, занятаму на мантажы) за кошт памяншэння ўзнагароджання iншым работнiкам здымачнай групы.

11. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне канцэртных нумароў (праграм), якiя патрабуюць рэжысёрскага вырашэння, выплачваецца за мiнуту адлюстравання ў наступных памерах:

                    (у мiнiмальных заработных платах)
 Кiнарэжысёру                                  да 0,1
 Кiнааператару                                 да 0,09
 Мастаку-пастаноўшчыку                         да 0,07
 Гукааператару (пры самастойным
 запiсе фанаграм)                              да 0,07
 Дырэктару здымачнай групы
 (пры стварэннi канцэртных нумароў,
 праграм з вялiкай колькасцю
 ўдзельнiкаў)                                  да 0,04

12. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне мультуставак, мультшапак i мультзаставак, паказаных па тэлебачанню, выплачваецца ў наступных памерах:

12.1. мастацкiя мультустаўкi, мультшапкi i мультыплiкацыйныя застаўкi для тэлевiзiйных перадач (за адну мiнуту адлюстравання):

                             (у мiнiмальных заработных платах)
                   Мастацкiя мультустаўкi i iгравыя мультшапкi

Мастаку-мультыплiкатару да 0,6 Кiнааператару да 0,1
Не iгравыя мультшапкi i мультыплiкацыйныя застаўкi
Мастаку-мультыплiкатару да 0,4 Кiнааператару да 0,1

Пастановачнае ўзнагароджанне мастаку-пастаноўшчыку ў прадугледжаных памерах выплачваецца пры ўмове выканання iм усяго аб'ёму работ, уключаючы рэжысёрскую распрацоўку, выяўленчае вырашэнне, а таксама выкананне графiчных мультработ. У тых выпадках, калi да выканання асаблiва складаных мультуставак, мультшапак i мультыплiкацыйных заставак прыцягваецца кiнарэжысёр, сума пастановачнага ўзнагароджання, прадугледжаная мастаку-пастаноўшчыку, размяркоўваецца памiж гэтымi работнiкамi зыходзячы з якасцi, аб'ёму i складанасцi работы кожнага з iх;

12.2. мультустаўкi, мультшапкi i мультыплiкацыйныя застаўкi, якiя выконваюцца метадам камп'ютэрнай графiкi (акордна):

                       (у мiнiмальных заработных платах)
 Мастаку-мультыплiкатару                          да 0,6

За стварэнне складаных мультработ для цыклавых перадач пастановачнае ўзнагароджанне можа павялiчвацца да 150 працэнтаў сум, прадугледжаных гэтым пунктам.

13. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне тэленарысаў выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай групы па аплаце з улiкам складанасцi ўмоў здымак i аператыўнасцi ў наступных памерах:


(у мiнiмальных заработных платах)

-----------------------------+--------------------------------------
¦                            ¦       Тэленарысы, паказаныя па      ¦
¦                            ¦              тэлебачанню            ¦
¦                            +-----------+------------+------------+
¦                            ¦да I групы ¦да II групы ¦да III групы¦
+----------------------------+-----------+------------+------------+
¦Кiнарэжысёру                ¦  да 1     ¦ да 0,6     ¦ да 0,3     ¦
+----------------------------+-----------+------------+------------+
¦Кiнааператару               ¦  да 0,7   ¦ да 0,4     ¦ да 0,2     ¦
+----------------------------+-----------+------------+------------+
¦Гукааператару               ¦  да 0,4   ¦ да 0,3     ¦ да 0,1     ¦
+----------------------------+-----------+------------+------------+
¦Дырэктару здымачнай групы   ¦  да 0,4   ¦ да 0,3     ¦ да 0,1     ¦
-----------------------------+-----------+------------+-------------

Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне асаблiва важных тэленарысаў усёй здымачнай групе або асобным работнiкам можа павялiчвацца да 200 працэнтаў сум, прадугледжаных гэтым пунктам.

14. За тэленарысы, да стварэння якiх кiнарэжысёр прыцягнуты пасля правядзення асноўных здымак i працуе толькi па гатовым матэрыяле, а таксама за падзейныя тэленарысы, створаныя на матэрыяле кароткачасовых падзей пры непасрэдным удзеле кiнарэжысёра ў здымках гэтых падзей (спартыўныя сустрэчы, мiтынгi, урачыстыя пасяджэннi, знаходжанне дэлегацый i да т.п.), пастановачнае ўзнагароджанне кiнарэжысёру выплачваецца ў памеры да 50 працэнтаў сум, прадугледжаных за тэленарыс адпаведнай групы па аплаце.

15. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне сюжэтаў выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай групы па аплаце з улiкам складанасцi ўмоў здымак i аператыўнасцi ў наступных памерах:


(у мiнiмальных заработных платах)

-----------------------------+--------------------------------------
¦                            ¦         Сюжэты, паказаныя па        ¦
¦                            ¦   тэлебачанню, аднесеныя па аплаце  ¦
¦                            +-----------+------------+------------+
¦                            ¦да I групы ¦да II групы ¦да III групы¦
+----------------------------+-----------+------------+------------+
¦Кiнааператару               ¦  да 0,5   ¦   да 0,3   ¦  да 0,1    ¦
+----------------------------+-----------+------------+------------+
¦Гукааператару               ¦  да 0,2   ¦   да 0,1   ¦  да 0,05   ¦
-----------------------------+-----------+------------+-------------

За асаблiва важныя сюжэты памер узнагароджання кiнааператару можа павялiчвацца да 200 працэнтаў.

16. Пры ўдзеле кiнарэжысёра ў стварэннi сюжэта ўстаноўлены памер пастановачнага ўзнагароджання размяркоўваецца памiж кiнааператарам i кiнарэжысёрам зыходзячы з аб'ёму работы кожнага з iх.

17. Пастановачнае ўзнагароджанне за стварэнне тэленарысаў, тэлечасопiсаў, сюжэтаў i канцэртных праграм можа выплачвацца рэдактару, пры запiсе на вiдэамагнiтную стужку - асiстэнту рэжысёра, вiдэаiнжынеру (электрамеханiку, занятаму на мантажы), пры здымках асаблiва важных сюжэтаў - адмiнiстратару здымачнай групы за кошт памяншэння ўзнагароджання iншым работнiкам здымачнай групы.

18. У тых выпадках, калi тэлечасопiсы, тэленарысы, сюжэты i iншыя творы ствараюцца работнiкамi вяшчальных рэдакцый тэлебачання - рэжысёрам, тэлеаператарам, гукарэжысёрам i iншымi, пастановачнае ўзнагароджанне iм выплачваецца ў памерах, прадугледжаных гэтым дадаткам адпаведна кiнарэжысёру, кiнааператару, гукааператару i iншым.

19. Выплата пастановачнага ўзнагароджання за тэлепастаноўкi (сюжэтныя канцэрты, сюжэтныя эстрадныя прадстаўленнi i iншыя), якiя не патрабуюць складанага пастановачнага вырашэння, а таксама за перадачы, якiя ствараюцца на фiльматэчным або гатовым матэрыяле (акрамя матэрыялаў дзяржфiльмафонду i дзяржархiва), ажыццяўляецца ў памеры да 50 працэнтаў сум, прадугледжаных адпаведнымi пунктамi гэтага дадатку.

20. У тых выпадках, калi функцыi старшага адмiнiстратара (адмiнiстратара) выконвае дырэктар здымачнай групы або функцыi дырэктара здымачнай групы выконвае старшы адмiнiстратар (адмiнiстратар), пастановачнае ўзнагароджанне выплачваецца ў памерах, прадугледжаных адпаведна для старшага адмiнiстратара (адмiнiстратара) або дырэктара здымачнай групы.

21. Работнiкам, якiя маюць права на атрыманне пастановачнага ўзнагароджання па асноўнай рабоце i выконваюць абавязкi ў парадку сумяшчэння па iншых пасадах, па якiх яно таксама прадугледжана, выплачваецца да 50 працэнтаў пастановачнага ўзнагароджання па сумяшчаемай пасадзе.

22. У тых выпадках, калi ў стварэннi названых твораў прымалi ўдзел некалькi работнiкаў адной i той жа спецыяльнасцi, сума пастановачнага ўзнагароджання, прадугледжаная гэтым дадаткам для гэтай спецыяльнасцi, размяркоўваецца памiж работнiкамi зыходзячы з якасцi, аб'ёму i складанасцi работы кожнага з iх.

23. Канкрэтны памер пастановачнага ўзнагароджання ў межах прадугледжаных сум вызначаецца з улiкам мастацкага ўзроўню твора, значнасцi тэмы, арыгiнальнасцi i своеасаблiвасцi творчага вырашэння, колькасцi здымачных аб'ектаў, складанасцi ўмоў здымак, аператыўнасцi, а таксама эфектыўнасцi выкарыстання тэхнiкi i выканання рэжыму эканомii.

24. Пастановачнае ўзнагароджанне ў памерах, прадугледжаных гэтым дадаткам, выплачваецца пры выкананнi вытворча-эканамiчных паказчыкаў работы.

Пры наяўнасцi парушэнняў вытворча-эканамiчных паказчыкаў работы па стварэнню адпаведнага твора (перарасход асiгнаванняў па каштарысу (нормах), незахаванне ўстаноўленых тэрмiнаў вытворчасцi, невыкананне норм выпрацоўкi, дапушчэнне непрадукцыйных выдаткаў, наяўнасць тэхнiчных дэфектаў фатаграфiчнага i гукавога характару i iншых) памер пастановачнага ўзнагароджання асобам, вiнаватым у гэтых парушэннях, знiжаецца на 5-50 працэнтаў.

Работнiкам здымачных груп, вiнаватым у перарасходзе негатыўнай i пазiтыўнай плёнкi, а таксама магнiтнай стужкi, памер пастановачнага ўзнагароджання знiжаецца на суму кошту перарасходаванай плёнкi (стужкi).

25. За тэлепастаноўкi i iншыя творы для тэлебачання, аднесеныя да IV групы па аплаце, а таксама за перадачы, якiя не вызначаюцца высокiм прафесiйным майстэрствам або недастаткова значныя па свайму мастацкаму ўзроўню, пастановачнае ўзнагароджанне не выплачваецца.

26. За стварэнне тэлепастановак i iншых твораў для тэлебачання, прызначаных для паказу на замежных тэлеэкранах, пастановачнае ўзнагароджанне выплачваецца ў адпаведнасцi з гэтым дадаткам пасля адпраўкi iх за мяжу.

27. Асобы, адхiленыя ад работы па стварэнню твораў для тэлебачання па прычыне таго, што не справiлiся з ёю, права на атрыманне пастановачнага ўзнагароджання не маюць.


Кiраўнiк Спраў Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.КАЎКО


Дадатак 21
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868


СТАЎКI ПАСТАНОВАЧНАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ШТАТНЫМ РАБОТНIКАМ, У КОЛА АБАВЯЗКАЎ ЯКIХ НЕ ЎВАХОДЗIЦЬ ЗДЫМКА ТВОРАЎ ДЛЯ ТЭЛЕБАЧАННЯ


Устанавiць выплату пастановачнага ўзнагароджання штатным работнiкам тэлебачання, у кола абавязкаў якiх не ўваходзiць здымка твораў на плёнку i вiдэастужку (рэдактары, карэспандэнты i iншыя), за паказаныя па тэлебачанню самастойна знятыя тэленарысы i сюжэты.

1. Пастановачнае ўзнагароджанне за тэленарысы i сюжэты, якiя здымаюцца на плёнку i вiдэамагнiтную стужку, выплачваецца ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню з улiкам аператыўнасцi i складанасцi ўмоў здымак у наступных памерах:

| Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 |

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner