Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Турцыя аб узаемных бязвiзавых паездках па дыпламатычных, службовых або спецыяльных пашпартах"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 14 февраля 1994 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Турцыя (якiя далей называюцца Дагаворныя Бакi),

iмкнучыся садзейнiчаць далейшаму развiццю дружалюбных адносiн i супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi,

жадаючы аблегчыць афiцыйныя паездкi сваiх грамадзян,

пагадзiлiся аб наступным:


Артыкул 1

Гэта Пагадненне прадугледжвае наступныя тыпы пашпартоў:

- Рэспублiка Беларусь: дыпламатычныя i службовыя пашпарты;

- Рэспублiка Турцыя: дыпламатычныя, спецыяльныя i службовыя пашпарты.


Артыкул 2

Грамадзяне кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, могуць перамяшчацца (уязджаць, выязджаць або праязджаць транзiтам), а таксама знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без вiз на перыяд не больш за 90 дзён.


Артыкул 3

1. Грамадзяне кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, i прызначаныя ў дыпламатычныя або консульскiя ўстановы гэтага Дагаворнага Боку на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, а таксама члены iх сем'яў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, могуць перамяшчацца i знаходiцца без вiз на гэтай тэрыторыi на перыяд iх прызначэння.

2. Палажэннi параграфа 1 гэтага Артыкула распаўсюджваюцца на грамадзян кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, i прызначаны прадстаўнiкамi ў мiжнародных арганiзацыях, што знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, а таксама на членаў iх сем'яў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1.

3. З гэтай мэтай Дагаворныя Бакi iнфармуюць адзiн аднаго шляхам паведамлення па дыпламатычных каналах.


Артыкул 4

За выключэннем палажэнняў Артыкула 3, вызваленне ад выдачы вiз не надае права на працу для грамадзян Дагаворных Бакоў. Асобы, якiя ўязджаюць на тэрыторыю аднаго Дагаворнага Боку на працу, для выканання сваiх прафесiйных абавязкаў цi на вучобу, або на тэрмiн больш за 90 дзён, павiнны атрымаць вiзы загадзя.


Артыкул 5

1. Дагаворныя Бакi абмяняюцца ўзорамi сваiх сапраўдных пашпартоў па дыпламатычных каналах.

2. У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў змяняе свае пашпарты, ён перадае другому Дагаворному Боку ўзоры сваiх новых пашпартоў не пазней чым за 60 дзён да iх увядзення.


Артыкул 6

Грамадзяне кожнага з Дагаворных Бакоў уязджаюць на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку толькi праз памежныя пераходы, прызначаныя для мiжнароднага пасажырскага руху.


Артыкул 7

Пагадненне не вызваляе грамадзян, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, ад выканання законаў i правiлаў, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.


Артыкул 8

1. Кожны з Дагаворных Бакоў захоўвае за сабой права адмовiць ва ўездзе або знаходжаннi на сваёй тэрыторыi грамадзянам другога Дагаворнага Боку, якiх ён лiчыць не пажаданымi.

2. Кожны з Дагаворных Бакоў можа часова прыпынiць дзеянне гэтага Пагаднення цалкам або часткова з меркаванняў дзяржаўнай бяспекi i аховы грамадскага парадку. Паведамленне аб прыпыненнi дзеяння Пагаднення неадкладна накiроўваецца другому Дагаворнаму Боку па дыпламатычных каналах.


Артыкул 9

Любая папраўка да гэтага Пагаднення, якая ўзгоднена Дагаворнымi Бакамi, уступае ў сiлу пасля абмена нотамi.


Артыкул 10

1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу на шасцiдзесяты дзень пасля яго падпiсання.

2. Гэта Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн i застаецца ў сiле на працягу 60 дзён пасля даты, у якую адзiн з Дагаворных Бакоў паведамiў у пiсьмовай форме па дыпламатычных каналах другi Дагаворны Бок аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

У сведчанне гэтага нiжэйпадпiсаўшыяся, адпаведным чынам упаўнаважаныя сваiмi адпаведнымi ўрадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.


Аформлена ў горадзе Анкары 14 снежня 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, турэцкай и англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Урад Рэспублiкi Беларусь                       За Урад Рэспублiкi Турцыя
         Подпiс                                            Подпiс

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner