Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 08.09.1993 N 275 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аддзяленнi перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У мэтах забеспячэння якасцi перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочых i беспрацоўных i ў адпаведнасцi з Палажэннем аб навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб аддзяленнi перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы (дадатак 1).
2. Давесцi адзначанае Палажэнне да абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi, сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў для кiраўнiцтва ў практычнай дзейнасцi.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
Дадатак 1
Зацверджана загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 8 верасня 1993 г. N 275
ПАЛАЖЭННЕ АБ АДДЗЯЛЕННI ПЕРАПАДРЫХТОЎКI I ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ I ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
1. Агульныя палажэннi
1.1. Аддзяленне перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi сярэдняй спецыяльнай, прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы <*> прадстаўляе сабой структурнае падраздзяленне навучальнай установы, якое ажыццяўляе перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i рабочых, а таксама беспрацоўных i незанятага насельнiцтва.
-------------------------------
<*> У далейшым - аддзяленне.
1.2. Асноўнымi задачамi аддзялення з'яўляюцца:
- аператыўнае задавальненне патрэбнасцей аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў розных форм уласнасцi, а таксама iндывiдуальных патрэбнасцей грамадзян у павышэннi сваёй прафесiянальнай падрыхтоўкi;
- перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi беспрацоўных, а таксама незанятага насельнiцтва па заяўках службаў занятасцi;
- навучанне другiм прафесiям у сувязi са структурнымi перабудовамi ў вытворчасцi ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;
- забеспячэнне падрыхтоўкi дарослага насельнiцтва рабочым прафесiям.
1.3. Аддзяленне ствараецца навучальнай установай самастойна на падставе загаду пры наяўнасцi патрэбы ў павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочых, беспрацоўных, а таксама незанятага насельнiцтва.
1.4. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя аддзялення ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для яго стварэння.
1.5. Аддзяленне ва ўстаноўленым парадку праходзiць акрэдытацыю ў адпаведнасцi з дзеючым Палажэннем аб акрэдытацыi навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
1.6. Навучальная ўстанова вырашае пытанне арганiзацыi вучэбнага працэсу, фiнансава-гаспадарчай i iншых вiдаў дзейнасцi аддзялення пры захаваннi дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў да паслядыпломнай адукацыi кадраў.
1.7. У прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах сельскагаспадарчага профiлю, якiя маюць аддзяленнi па курсавой перападрыхтоўцы кадраў для аграпрамысловага комплексу рэспублiкi, перападрыхтоўка незанятага насельнiцтва i беспрацоўных на гэтых аддзяленнях ажыццяўляецца на дагаворнай аснове памiж службамi занятасцi i навучальнымi ўстановамi, пры якiх створаны аддзяленнi.
1.8. У сярэднiх спецыяльнах навучальных установах, якiя маюць спецыяльныя аддзяленнi па перападрыхтоўцы кадраў, апошнiм з моманту прыняцця адзначанага Прыкладнага палажэння прыдаецца статус аддзяленняў перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў.
2. Слухачы аддзялення
2.1. Камплектаванне слухачамi аддзялення ажыццяўляецца пераважна на падставе прамых дагавароў навучальнай установы з аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, службамi занятасцi, асобнымi грамадзянамi.
2.2. Камплектаванне вучэбных груп аддзялення з лiку беспрацоўных ажыццяўляецца рэгiянальнымi службамi занятасцi з улiкам узроўню агульнаадукацыйнай i прафесiянальнай падрыхтоўкi.
2.3. Слухачы аддзялення маюць правы:
- выбару профiлю i форм навучання, уключаючы навучанне па iндывiдуальных планах;
- адпаведнага жыллёва-бытавога забеспячэння;
- карыстання вучэбна-вытворчай базай, падручнiкамi i дапаможнiкамi, iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання;
- на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання.
2.4. Слухачы аддзялення абавязаны выконваць усе вiды вучэбнай работы, прадугледжаныя вучэбнымi планамi i праграмамi, iншыя патрабаваннi, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.
2.5. Слухачы аддзялення, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана, атрымлiваюць пасведчанне (дыплом) устаноўленага ўзору. Пры невыкананнi вучэбнага плана, а таксама ў выпадку парушэння правiлаў унутранага распарадку слухачы выключаюцца загадам па навучальнай установе з выдачай адпаведнай даведкi аб праходжаннi навучання.
2.6. У перыяд навучання з адрывам ад працы матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў аддзялення ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
2.7. Матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў аддзялення з лiку беспрацоўных ажыццяўляецца рэгiянальнымi службамi занятасцi ў парадку, якi прадугледжаны Законам "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь".
3. Выкладчыцкi састаў, вучэбна-дапаможны i адмiнiстрацыйны персанал аддзялення
3.1. Вучэбны працэс на аддзяленнi ажыццяўляецца выкладчыкамi навучальнай установы, у структуры якой знаходзiцца адцзяленне, а таксама спецыялiстамi галiн народнай гаспадаркi, якiя прыцягваюцца да работы на ўмовах сумяшчальнiцтва альбо пагадзiннай аплаты.
3.2. Аплата працы кiруючага, выкладчыцкага саставу, адмiнiстрацыйна-гаспадарчага, вучэбна-дапаможнага персаналу навучальнай установы, у структуры якой створана аддзяленне, праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
4. Арганiзацыя вучэбнай работы
4.1. Вучэбны працэс на аддзяленнi арганiзуецца з улiкам яго асноўных задач i прызваны забяспечыць высокi ўзровень прафесiянальнай падрыхтоўкi кадраў.
4.2. Навучанне на аддзяленнi праводзiцца з адрывам, без адрыву i з частковым адрывам ад працы, у спалучэннi гэтых форм, а таксама па iндывiдуальных планах па любой абранай форме навучання.
4.3. Тэрмiны навучання пры перападрыхтоўцы спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй складаюць да сямi месяцаў з адрывам ад працы i да дзевяцi месяцаў без адрыву ад працы. Пры павышэннi квалiфiкацыi адзначанай катэгорыi слухачоў тэрмiны навучання складаюць да трох месяцаў з адрывам ад працы i да шасцi месяцаў без адрыва ад працы.
4.4. Тэрмiны навучання пры падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы рабочых складаюць да шасцi месяцаў, а па асобных складаных прафесiях да дванаццацi месяцаў.
4.5. Па найбольш складаных спецыяльнасцях тэрмiны навучання могуць быць павялiчаны па ўзгадненню з адпаведнымi органамi кiравання.
4.6. Навучанне праводзiцца па вучэбных планах i праграмах, распрацаваных на падставе тыпавых вучэбных планаў i праграм, зацверджаных у вызначаным парадку Мiнiстэрствам адукацыi, узгодненных з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, ведамствамi, прадпрыемствамi, рэгiянальнымi службамi занятасцi i зацверджаных кiраўнiком навучальнай установы.
4.7. Парадак арганiзацыi i правядзення вучэбнага працэсу вызначаецца на аддзяленнi навучальнай установай самастойна.
4.8. Забеспячэнне аддзялення вучэбна-праграмнай дакументацыяй i метадычнымi матэрыяламi ажыццяўляецца адпаведнымi метадычнымi службамi адукацыi па месцах на падставе дагавароў. Рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбныя планы i праграмы, распрацаваныя i зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку мiнiстэрствамi i ведамствамi, навучальнымi ўстановамi, прадпрыемствамi з улiкам асаблiвасцей навучаемага кантынгента, мэт i задач навучання.
4.9. Вучэбны працэс прадугледжвае чаргаванне тэарэтычнага навучання з вытворчым навучаннем у майстэрнях, палiгонах ПТВ, на базе прадпрыемстваў.
Рэгiянальныя службы занятасцi садзейнiчаюць арганiзацыi вытворчага навучання на прадпрыемствах, у першую чаргу на тых, дзе магчыма працаўладкаванне слухачоў аддзялення з лiку беспрацоўных альбо незанятага насельнiцтва.
4.10. Слухачам аддзялення, якiя прайшлi курс навучання па зацверджаных вучэбных планах i праграмах, здалi прадугледжаныя квалiфiкацыйныя экзамены, другiя вiды кантролю, выдаюцца дакументы ўстаноўленага ўзору.
4.11. Састаў старшынь Дзяржаўных квалiфiкацыйных камiсiй зацвярджаецца органам па кiраўнiцтву навучальнай установай. У састаў квалiфiкацыйных камiсiй уключаюцца прадстаўнiкi навучальнай установы, прадпрыемстваў, службаў занятасцi насельнiцтва.
4.12. Пытаннi вучэбна-метадычнай работы на аддзяленнi ўключаюцца ў планы работы педсавета, прадметных камiсiй, другiя планы i мерапрыемствы навучальнай установы. Навучальная ўстанова забяспечвае арганiзацыйную i вучэбную дзейнасць аддзялення як структурнай адзiнкi.
5. Маёмасць i сродкi аддзялення
5.1. Фiнансаванне мерапрыемстваў па навучанню слухачоў ажыццяўляецца за кошт сродкаў мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, службаў занятасцi насельнiцтва i асобных грамадзян на падставе каштарысу, якi зацвярджае навучальная ўстанова. У каштарыс уключаюцца наступныя асноўныя вiды выдаткаў:
- аплата працы выкладчыкаў, майстроў в/н, абслугоўваючага персаналу, дадатковая аплата кiраўнiцтву навучальнай установы, а таксама прэмiраванне iх па дзеючых нарматывах;
- эксплуатацыйныя расходы;
- выдаткi за пражыванне ў iнтэрнаце навучэнцаў аддзялення;
- выдаткi за распрацоўку вучэбных планаў i праграм, вучэбна-метадычных матэрыялаў;
- выдаткi на набыццё вучэбнага абсталявання, матэрыялаў i г.д.;
- выдаткi на падаткаабкладанне i другiя адлiчэннi.
5.2. Мiнiстэрствы, ведамствы, прадпрыемствы, аб'яднаннi, арганiзацыi, установы, службы занятасцi насельнiцтва, асобныя грамадзяне ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi пералiчваюць на рахунак навучальнай установы сродкi за навучанне ў тэрмiн, якi ўстаноўлены дагаворам.
5.3. У выпадку няяўкi або выключэння слухачоў з навучальнай установы пералiчаныя за iх навучанне сродкi не вяртаюцца.
5.4. Навучальная ўстанова, пры якой створана аддзяленне, складае па аддзяленню гадавыя справаздачы, якiя прадстаўляюцца ў органы статыстыкi, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Начальнiк упраўлення павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў А.I.АБРАМАЎ
Право Беларуси 2009 карта новых документов |