Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 31.08.1993 N 271 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб адукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi" ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях (дадаецца).

Увесцi ў дзеянне Прыкладнае палажэнне з 19 кастрычнiка 1993 года.

2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi, упраўленням адукацыi аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома:

давесцi Прыкладнае палажэнне да ведама органаў i устаноў адукацыi;

прыняць меры па стварэннi (пры неабходнасцi i мэтазгоднасцi) школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань;

прывесцi ў адпаведнасць з гэтым Прыкладным палажэннем дзейнасць школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань, якiя ўжо створаны.

3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на упраўленне агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.).


Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК


                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                      загадам Мiнiстэрства адукацыi
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      ад 31 жнiўня 1993 г. N 271

УЗГОДНЕНА Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь Намеснiк мiнiстра М.К.Лiсай 23 верасня 1993 г.

Вступил в силу с 19 октября 1993 года (ч. 2 п. 1 приказа).


ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ШКОЛЬНЫХ I МIЖШКОЛЬНЫХ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ


АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi <*> арганiзуюцца для грамадска карыснай, прадукцыйнай працы i працоўнага (прафесiйнага) навучання вучняў VIII - XI класаў адной або некалькiх школ раёна (горада).

-------------------------------

<*> Далей называюцца - школьныя ВВМ, мiжшкольныя ВВМ, майстэрнi.


2. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi (ВВМ) адкрываюцца раённымi (гарадскiмi) аддзеламi адукацыi з дазволу выканкомаў раённых (гарадскiх) Саветаў народных дэпутатаў па ўзгадненнi з органамi дзяржаўнага нагляду за аховай працы i адпаведнымi органамi Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў адукацыi ва ўстаноўленым парадку.

3. Вучэбна-вытворчыя майстэрнi ствараюцца ў агульнаадукацыйных школах, мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, школах-iнтэрнатах, дзiцячых дамах, пазашкольных установах або для групы гэтых устаноў. Яны прызначаны для арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы i працоўнага (прафесiйнага) навучання вучняў VIII - XI класаў, а таксама для арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў V - VII класаў без прымянення буйнагабарытнага абсталявання.

4. Мiжшкольныя ВВМ з'яўляюцца самастойнай юрыдычнай асобай, маюць штамп i круглую пячатку з абазначэннем свайго наймення i шыльду устаноўленага ўзору. Яны знаходзяцца ў непасрэдным падпарадкаваннi раённага (гарадскога) аддзела адукацыi.

Майстэрнi, створаныя ва ўстановах адукацыi, з'яўляюцца iх структурнымi падраздзяленнямi.

Асобныя вучэбна-вытворчыя ўчасткi, створаныя пры майстэрнях прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, могуць з'яўляцца iх структурнымi падраздзяленнямi.

5. Раённы (гарадскi) аддзел адукацыi:

вызначае напрамкi дзейнасцi мiжшкольных майстэрань; аказвае дапамогу ў абсталяваннi iх, забеспячэннi матэрыяламi, iнструментамi, сыравiнай i iнш.; каардынуе i накiроўвае дзейнасць майстэрань i ўстаноў, якiя яны абслугоўваюць;

стварае камiсiю з прадстаўнiкоў аддзела адукацыi, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службы, пажарнай iнспекцыi, органа дзяржаўнага нагляду за аховай працы i адпаведных органаў Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў адукацыi, а ў неабходных выпадках - Дзяржгартэхнагляду, якая дае дазвол на ўвод у эксплуатацыю майстэрань;

выдзяляе неабходныя асiгнаваннi на ўтрыманне i арганiзацыю работы майстэрань.

6. Сумесная работа i ўзаемныя абавязацельствы майстэрань i кожнага з прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, якiя ўдзельнiчаюць у арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў у майстэрнях, акрэслiваюцца дагаворам.

7. Майстэрнi вядуць дакументацыю па вучэбна-вытворчых i фiнансава-гаспадарчых пытаннях, прадстаўляюць вышэйстаячым органам адпаведную справаздачнасць.

8. Работа па ахове працы ў майстэрнях арганiзуецца ў строгай адпаведнасцi з дзеючым працоўным заканадаўствам i з Палажэннем аб арганiзацыi работы па ахове працы ва ўстановах сiстэмы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

9. Работа школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншымi заканадаўчымi актамi i гэтым Прыкладным палажэннем.

10. Мiжшкольныя ВВМ знаходзяцца на самастойным балансе, маюць разлiковы i iншыя рахункi ў банках i ажыццяўляюць сваю дзейнасць за кошт сродкаў раённага (гарадскога) бюджэту i iншых крынiц фiнансавання.

11. Выкарыстанне памяшканняў школьных i мiжшкольных ВВМ, iх абсталявання ў мэтах, не прадугледжаных гэтым Прыкладным палажэннем, а таксама выраб у iх якой-небудзь прадукцыi без удзелу школьнiкаў забараняецца.


ПАМЯШКАННI I АБСТАЛЯВАННЕ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ


12. Мiжшкольныя ВВМ адкрываюцца i функцыянiруюць, як правiла, у асобным будынку, пабудаваным спецыяльна або прыстасаваным. Школьныя ВВМ могуць размяшчацца непасрэдна ў будынку школы. Кубатура i плошча майстэрань пры гэтым павiнны адпавядаць патрабаванням СНiПа.

13. У вучэбна-вытворчых майстэрнях арганiзуюцца (пры iх адсутнасцi): вытворчыя ўчасткi, вытворчыя або вучэбныя цэхi, падсобныя памяшканнi (iнструментальная, склад сыравiны, склад гатовай прадукцыi i iнш.), кабiнеты i лабараторыi для тэарэтычных заняткаў па профiлях i прафесiях, а таксама адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя i санiтарна-бытавыя памяшканнi; у мiжшкольных ВВМ, акрамя таго, гардэроб i буфет. У мiжшкольных ВВМ мэтазгодна ствараць лабараторыi для заняткаў вучняў тэхнiчнай творчасцю.

14. Вучэбна-вытворчыя майстэрнi аснашчаюцца станочным i iншым абсталяваннем, iнструментамi, прыстасаваннямi, тэхнiчнай i тэхналагiчнай дакументацыяй у адпаведнасцi з тэхналагiчным працэсам вырабу згодна Пералiкам вучэбнага абсталявання або нарматываў, што зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

15. Па асобных профiлях i напрамках неабходныя ўмовы для арганiзацыi навучання i грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў могуць забяспечваць прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы:

ствараць у якасцi сваiх структурных падраздзяленняў вучэбныя цэхi, вытворчыя ўчасткi, кабiнеты i лабараторыi, дапаможныя службы;

выдзяляць абсталяванне, устанаўлiваць i наладжваць яго, аснашчаць кабiнеты i лабараторыi вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi i тэхнiчнымi сродкамi навучання; устанаўлiваць вучням вытворчыя заданнi i пастаўляць неабходныя для iх выканання iнструменты, матэрыялы, загатоўкi, камплектуючыя дэталi; выдзяляць рабочыя месцы ў вытворчых цэхах, на ўчастках, у майстэрнях; ажыццяўляць рамонт абсталявання, а таксама цэхаў i ўчасткаў, кабiнетаў i лабараторый, iх гаспадарчае абслугоўванне.

Тэхнiка, абсталяванне i аснашчэнне, якiя выдзелены мiжшкольным майстэрням, а таксама зробленыя вучнямi вырабы i iншая прадукцыя па заказах прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў з'яўляюцца iх уласнасцю. Апошнiя могуць даваць права бясплатнага выкарыстання абсталявання для выпуску звышпланавай прадукцыi i выкарыстання яе для асабiстых патрэб майстэрань; бязвыплатна перадаваць майстэрням будынкi, памяшканнi, абсталяванне, iнструменты i матэрыялы, iншыя матэрыяльныя сродкi. Прадукцыя, зробленая вучнямi, улiчваецца i рэалiзуецца прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi; звышпланавая прадукцыя па рашэнню савета працоўнага калектыву прадпрыемства, арганiзацыi, установы, можа рэалiзоўвацца майстэрнямi, а выручаныя матэрыяльныя сродкi з'яўляюцца ў гэтым выпадку ўласнасцю майстэрань i пералiчваюцца на iх рахунак. Прадпрыемствы, арганiзацыi, установы могуць выдзяляць таксама для арганiзацыi навучання i грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў дадатковыя фiнансавыя сродкi.

16. Iнжынернае абсталяванне i аснашчэнне майстэрань, арганiзацыя рабочых месцаў у iх ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасцi з патрабаваннямi дзеючага заканадаўства, стандартаў, правiлаў, нормаў i iнструкцый па ахове працы, тэхнiцы бяспекi i вытворчай санiтарыi. Перапрафiляванне, пераабсталяванне вучэбных i вытворчых цэхаў i ўчасткаў, перапланiроўка iх памяшканняў робiцца па ўзгадненнi з раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi, тэрытарыяльнымi органамi дзяржаўнага санiтарнага i пажарнага нагляду, а таксама органамi дзяржаўнага нагляду за аховай працы.


АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ


17. Дзейнасць вучэбна-вытворчых майстэрань з'яўляецца састаўной часткай вучэбна-выхаваўчай работы ўстановы (устаноў) адукацыi.

Працоўная (прафесiйная) падрыхтоўка вучняў VIII-XI класаў, арганiзацыя грамадска карыснай, прадукцыйнай працы ў майстэрнях ажыццяўляюцца на аснове стараннага адбору з улiкам намераў, схiльнасцей i здольнасцей, стану здароўя вучняў, жаданняў вучняў i iх бацькоў. Адмiнiстрацыя майстэрань, прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы забяспечваюць арганiзацыю навучання i грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў у адпаведнасцi з вучэбнымi планамi агульнаадукацыйных школ, вучэбнымi праграмамi, якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.

18. Парадак арганiзацыi i працягласць заняткаў у майстэрнях рэгламентуецца раскладам, якi састаўляецца ў адпаведнасцi з нарматыўнымi дакументамi i зацвярджаецца загадчыкам майстэрань.

Арганiзацыя i рэжым заняткаў у майстэрнях устанаўлiваюцца з улiкам санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў да арганiзацыi рэжыму i ўмоў навучання школьнiкаў у мiжшкольных ВВК i ў цэхах прадпрыемстваў, зацверджаных дзяржаўнымi органамi санiтарнага нагляду.

Да заняткаў (работы) у майстэрнях школьнiкi дапускаюцца пасля медыцынскага агляду, якi ўстанаўлiвае адсутнасць у iх супрацьпаказанняў. Звесткi аб вучнях, якiя не дапушчаны да работы ў майстэрнях, загадчык майстэрань атрымлiвае ў медыцынскага персаналу, якi замацаваны за адпаведнай школай.

Усе работы ў майстэрнях вучнi выконваюць толькi ў спецадзеннi (халат, берэт, касынка). Карыстанне спецадзеннем павiнна быць строга iндывiдуальным. Да выканання кожнага новага вiду работ вучнi дапускаюцца толькi пасля навучання бяспечным метадам працы i правядзення iнструктажу па бяспецы працы з афармленнем яго ва ўстаноўленым парадку.

19. У мiжшкольных ВВМ вучэбныя групы па розных профiлях i прафесiях пры арганiзацыi працоўнага (прафесiйнага) навучання i грамадска карыснай, прадукцыйнай працы камплектуюцца з вучняў розных школ у колькасцi 20 i больш чалавек. Пры гэтым дзяленне груп на падгрупы ажыццяўляецца ў тым жа парадку, якi ўстаноўлены для мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў.

У школьных ВВМ пры арганiзацыi навучання i грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў дзяленне на падгрупы ажыццяўляецца ў тым жа парадку, як i пры арганiзацыi працоўнага навучання ў адпаведных класах.

20. Цэхi i участкi майстэрань у асноўным выконваюць вытворчыя заказы i заданнi, аднак пры адсутнасцi iх могуць выконваць i iншыя заказы: заказы ўстаноў адукацыi, iндывiдуальныя заказы насельнiцтва i iнш. Вырабы па iндывiдуальных заказах насельнiцтва ў ВВМ вырабляюцца, як правiла, з матэрыялу заказчыка.

Грамадска карысная, прадукцыйная праца школьнiкаў у майстэрнях павiнна быць цесна звязана з навучаннем; яна арганiзуецца таксама ў перыяд канiкул i ў пазаўрочны час.

Працоўная практыка вучняў праводзiцца непасрэдна ў вучэбных i вытворчых цэхах i на ўчастках майстэрань. Вытворчая практыка вучняў Х класа праводзiцца непасрэдна ў вучэбных i вытворчых цэхах i на ўчастках мiжшкольных майстэрань або на прадрыемствах, у арганiзацыях, ва ўстановах толькi па профiлю навучання i адразу ж пасля заканчэння вучэбных заняткаў.

21. На базе майстэрань у адпаведнасцi з устаноўленымi нарматывамi могуць працаваць тэхнiчныя, мастацка-прыкладныя i iншыя гурткi школы (школ), пазашкольных устаноў. У майстэрнях з вучнямi ў пазаўрочны час праводзiцца таксама работа па тэхнiчнай творчасцi, прыцягненнi iх да вынаходнiцкай i рацыяналiзатарскай дзейнасцi. У майстэрнях могуць стварацца вучнёўскiя канструктарскiя бюро, бюро вынаходнiкаў i рацыяналiзатараў i iнш.

Для арганiзацыi вытворчай дзейнасцi на базе мiжшкольных ВВМ могуць стварацца таксама малыя прадпрыемствы (з удзелам у рабоце вучняў), вучнёўскiя вытворчыя кааператывы i iншыя структуры.

22. Мiжшкольныя ВВМ сумесна з прадпрыемствамi аказваюць дапамогу школам раёна (горада) у арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў у школьных вучэбных майстэрнях. У вучэбных цэхах, на ўчастках, у кабiнетах i лабараторыях майстэрань могуць быць арганiзаваны навучанне i грамадска карысная, прадукцыйная праца вучняў V - VII класаў, пазакласная работа (пазашкольная) з iмi.

Педагагiчнае кiраўнiцтва прадукцыйнай працай, прафесiйным навучаннем, гуртковай работай вучняў у мiжшкольных ВВМ, кантроль за арганiзацыяй вучэбна-вытворчага працэсу ажыццяўляецца з удзелам адмiнiстрацыi i педагагiчных калектываў школ.

23. Няшчасныя выпадкi, якiя адбылiся з вучнямi ў майстэрнях, расследуюцца i ўлiчваюцца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб расследаваннi i ўлiку няшчасных выпадкаў з вучнёўскай моладдзю i выхаванцамi ў сiстэме Мiнадукацыii Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.


КIРАЎНIЦТВА I ПЕРСАНАЛ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ


24. Састаў i колькасць работнiкаў майстэрань вызначаюцца ў адпаведнасцi з прыкладнымi штатнымi нарматывамi школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань (дадатак да Прыкладнага палажэння).

25. Кiраўнiцтва майстэрнямi ажыццяўляе загадчык школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань. Сваю дзейнасць ён ажыццяўляе на аснове дадзенага Палажэння, загадаў, iнструкцый i iнструкцыйна-метадычных указанняў вышэйстаячых органаў адукацыi.

Загадчык мiжшкольных ВВМ у сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца загадчыку раённага (гарадскога) аддзела адукацыi; загадчык майстэрань установы адукацыi працуе пад непасрэдным кiраўнiцтвам дырэктара ўстановы.

Загадчык мiжшкольных ВВМ назначаецца загадам раённага (гарадскога) аддзела адукацыi, загадчык майстэрань установы адукацыi - загадам па ўстанове. Яны назначаюцца з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую iнжынерна-педагагiчную або iнжынерна-тэхнiчную адукацыю, адпаведную профiлю работы майстэрань, i стаж педагагiчнай або вытворчай работы не менш 5 гадоў.

Загадчык вучэбна-вытворчых майстэрань:

арганiзуе работу калектыву майстэрань па ўсiх напрамках iх дзейнасцi; нясе адказнасць за арганiзацыю i вынiкi навучання, прадукцыйнай працы вучняў, вучэбна-вытворчага працэсу ў цэлым, своечасовае i якаснае правядзенне квалiфiкацыйных экзаменаў вучняў ХI класаў, ахову працы вучняў i работнiкаў майстэрань;

распрацоўвае праекты планаў вытворчай дзейнасцi i рыхтуе iх для зацвярджэння;

сумесна з майстрамi майстэрань i педагагiчнымi работнiкамi школ, якiя выконваюць абавязкi па арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў, складае пералiкi вучэбна-вытворчых работ; падбiрае заказы прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, заключае з iмi дагаворы i забяспечвае выкананне дагавораў;

арганiзуе работу, навучанне i iнструктаж па ахове працы персаналу майстэрань, вызначае ва ўстаноўленым парадку нормы часу (выпрацоўкi) рабочым з улiкам умоў работы майстэрань на аснове тэхнiчна абгрунтаваных норм часу (выпрацоўкi) па сiстэме разлiку, устаноўленай на адпаведнай вытворчасцi, i забяспечвае iх укараненне ў вытворчасць;

ажыццяўляе арганiзацыйна-тэхнiчныя мерапрыемствы па росту прадукцыйнасцi працы, знiжэннi сабекошту i паляпшэннi якасцi прадукцыi, укараненнi новай тэхнiкi i ўдасканаленнi тэхналогii вытворчасцi;

выршае ўсе пытаннi, звязаныя з фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю мiжшкольных майстэрань; забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, якiя выдзяляюцца мiжшкольным ВВМ, а таксама сродкаў, якiя паступаюць з iншых крынiц фiнансавання ў даход майстэрань; распараджаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам наяўнымi сродкамi i маёмасцю; нясе адказнасць за эканомнае расходаванне матэрыяльных рэсурсаў;

забяспечвае ўлiк, захаванне i папаўненне вучэбна-матэрыяльнай базы; арганiзуе забеспячэнне майстэрань неабходнымi матэрыяламi, камплектуючымi вырабамi, iнструментамi, тэхнiчнай i тэхналагiчнай дакументацыяй; забяспечвае рабочых мiжшкольных ВВМ спецвопраткай, сродкамi iндывiдуальнай аховы, а майстэрнi - сродкамi пажаратушэння;

забяспечвае правiльную эксплуатацыю абсталявання, адпаведнасць яго тэхнiчнага стану патрабаванням аховы працы; адказвае за наяўнасць i выкананне iнструкцый па бяспецы працы; ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем персаналу мiжшкольных ВВМ здаровых i бяспечных умоў працы;

забараняе допуск рабочых, абслуговага персаналу (работнiкаў) i вучняў да работ на сапсаваным абсталяваннi, з прыстасаваннямi, прыборамi i iнструментамi, якiя не адпавядаюць нормам i патрабаванням бяспекi працы; аб прынятым рашэннi паведамляе кiраўнiцтву ўстановы (аддзела адукацыi);

уносiць на разгляд кiраўнiцтва ўстановы прапановы аб прыёме на работу, звальненнi работнiкаў школьных ВВМ, заахвочваннi або накладаннi на iх дысцыплiнарных спагнанняў;

ва ўстаноўленым парадку прымае на работу i звальняе з работы работнiкаў мiжшкольных ВВМ, ажыццяўляе заахвочванне iх або накладае спагнаннi; прадстаўляе работнiкаў, якiя асаблiва вызначылiся ў працы, да заахвочвання i ўзнагарод;

нясе адказнасць за захаванне фiнансавай, дагаворнай, вытворчай i працоўнай дысцыплiны;

арганiзуе улiк, вядзенне ўстаноўленай справаздачы; трымае справаздачы аб рабоце майстэрань перад адпаведнымi органамi;

забяспечвае сувязь мiжшкольных майстэрань са школамi i iншымi ўстановамi, якiя абслугоўваюць майстэрнi;

устанаўлiвае ў адпаведнасцi з дзеючым працоўным заканадаўствам, правiламi ўнутранага працоўнага распарадку i гэтым Прыкладным Палажэннем круг абавязкаў работнiкаў мiжшкольных майстэрань;

забяспечвае выкананне правiлаў санiтарна-гiгiенiчнага рэжыму, аховы працы, тэхнiкi бяспекi i супрацьпажарнай аховы;

выступае ў якасцi прадстаўнiка мiжшкольных майстэрань у грамадскiх арганiзацыях.

26. Непасрэднае кiраўнiцтва прадукцыйнай працай школьнiкаў у майстэрнях, iх працоўнае i прафесiйнае навучанне ажыццяўляюць настаўнiкi, майстры вытворчага навучання школ, школ-iнтэрнатаў, мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў, iнструктары па працы дзiцячага дома. Пры накiраваннi на работу ў мiжшкольныя ВВМ яны пераводзяцца ў штаты мiжшкольных майстэрань i iх абавязкi застаюцца без змен.

Пры неабходнасцi, для непасрэднага кiраўнiцтв прадукцыйнай працай вучняў, iх практычнага навучання ў мiжшкольныя i школьныя ВВМ могуць быць накiраваны ва ўстаноўленым парадку спецыялiсты i квалiфiкаваныя рабочыя прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў. Яны павiнны мець адукацыю не нiжэй сярэдняй спецыяльнай i адпаведную квалiфiкацыю; абавязаны выконваць усе распараджэннi загадчыка майстэрань, звязаныя з вучэбна-вытворчай, выхаваўчай i прафарыентацыйнай работай. За iмi захоўваецца па асноўнай рабоце сярэднi заработак, якi налiчваецца за 2 апошнiя месяцы работы.

Гуртковыя заняткi ў майстэрнях праводзяць кiраўнiкi гурткоў школ i пазашкольных устаноў. Рашэннем калектыву вучняў у ВВМ могуць дадаткова ўтрымлiвацца кiраўнiкi гурткоў за кошт даходаў ад вытворчай дзейнасцi майстэрань.

Работнiкi майстэрань могуць выконваць у майстэрнях адначасова i выкладчыцкую работу ва ўстаноўленым парадку.

27. Для выканання работ, якiя патрабуюць высокай квалiфiкацыi працуючых на гэтых работах або забароненых для падлеткаў да 18 гадоў, у майстэрнi могуць прымацца на працу квалiфiкаваныя рабочыя адпаведных прафесiй са здзельнай або пагадзiннай аплатай працы. Колькасць гэтых рабочых канкрэтнай лiчбай не абмяжоўваецца.


ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ


28. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць мiжшкольных ВВМ ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

Асноўнай крынiцай фiнансавання вучэбна-вытворчай i гаспадарчай дзейнасцi, сацыяльнага развiцця калектыву майстэрань i аплаты працы iх работнiкаў служаць сродкi дзяржаўнага (раённага або гарадскога) бюджэту.

Дадатковымi крынiцамi фiнансавання для фармiравання агульных сродкаў майстэрань з'яўляюцца:

паступленнi за выкананыя работы (паслугi) матэрыяльнага характару ў адпаведнасцi з заключанымi пагадненнямi з дзяржаўнымi, кааператыўнымi i грамадскiмi прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi, а таксама па заказах насельнiцтва;

выручка ад рэалiзацыi прадукцыi, вырабленай у вытворчых цэхах i на ўчастках майстэрань;

выручка ад здачы ў арэнду памяшканняў, збудаванняў, абсталявання ў вольны ад асноўнай дзейнасцi час (у адпаведнасцi з пагадненнямi i з удзелам у працоўнай дзейнасцi вучняў);

выручка ад рэалiзацыi лiшняга, устарэлага i зношанага абсталявання i iнш.;

добрачынныя ўзносы i матэрыяльныя каштоўнасцi, якiя перададзены ад дзяржаўных, кааператыўных i грамадскiх прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, а таксама асобных грамадзян;

датацыi з сродкаў выканкома раённага (гарадскога) Савета народных дэпутатаў i iншых зацiкаўленых мясцовых органаў;

iншыя паступленнi.

Усе паступленнi з розных крынiц, акрамя грашовых сумаў, якiя прызначаны канкрэтным выканаўцам па працоўных пагадненнях, складаюць даход майстэрань.

Выпуск прадукцыi (работы, паслугi) можа ажыццяўляцца i звыш асноўнай праграмы дзейнасцi майстэрань. Рэалiзацыя пазначанай прадукцыi (работ, паслуг), а таксама здача ў арэнду памяшканняў, збудаванняў, абсталявання (у вольны ад асноўнай дзейнасцi час) ажыццяўляецца па тарыфах i цэнах, якiя прадугледжаны дзеючымi нарматыўнымi дакументамi, а пры iх адсутнасцi - па дагаворных цэнах.

29. Спалучэнне бюджэтнага або галiновага фiнансавання дзейнасцi майстэрань з развiццём рознага роду платных паслуг насельнiцтву (па профiлю дзейнасцi майстэрань), выкананне платных работ па дагаворах з прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi не дапускаюць знiжэння бюджэтных асiгнаванняў на фiнансаванне майстэрань.

Сумы бюджэтных (галiновых) асiгнаванняў у выпадках аказання майстэрнямi дапамогi i дадатковых работ (паслуг) не змяншаюцца, а атрыманыя па дагавору або заказу сродкi ўключаюцца ў даход майстэрань.

30. Мiжшкольным ВВМ даецца права вырашаць пытаннi ў галiне арганiзацыi i аплаты працы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i нарматыўнымi дакументамi.

31. Майстры вучэбна-вытворчых майстэрань (вытворчага навучання), iншыя работнiкi, якiя ўдзельнiчалi ў вытворчасцi прадукцыi i аказаннi паслуг насельнiцтву прэмiруюцца за кошт сродкаў вытворчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з палажэннем аб прэмiраваннi, якое распрацавана ў мiжшкольных ВВМ.

Майстрам вытворчага навучання за работу ў вольны ад асноўнай працы час аплата ажыццяўляецца па дзейнiчаючых нормах, расцэнках за фактычны аб'ём выпушчанай прадукцыi ў поўным памеры.

32. Работы, якiя выканалi вучнi ў час практычнага навучання i вытворчай практыкi, а таксама вытворчай дзейнасцi, аплачваюцца iм поўнасцю па дзейнiчаючых нормах, расцэнках, стаўках (акладах) з улiкам устаноўленых на прадпрыемствах каэфiцыентаў, даплат i надбавак да заработнай платы.

Прадпрыемствы, арганiзацыi, установы пералiчваюць мiжшкольным ВВМ прыбытак, якi яны атрымалi ад выкарыстання працы вучняў у перыяд практычнага навучання i вытворчай практыкi на рабочых месцах. Памеры гэтых адлiчэнняў вызначаюцца двухбаковымi пагадненнямi.

33. Мiжшкольныя ВВМ могуць працаваць на аснове поўнага або частковага гаспадарчага разлiку (самаакупнасцi i самафiнансавання).


ПРАВАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ I МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI


34. Мiжшкольныя ВВМ нясуць адказнасць перад раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi за рэалiзацыю пастаўленых перад iмi мэтаў i задач, якасць працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўкi школьнiкаў, адпаведнасць зместу, формаў i метадаў дзейнасцi, якiя выкарыстоўваюцца, псiхолага-педагагiчным i дыдактычным патрабаванням, ахову жыцця i здароўя вучняў i работнiкаў майстэрань.

35. Адказнасць службовых асоб за захаванне патрабаванняў аховы працы, здароўя вучняў i работнiкаў майстэрань вызначаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

36. Забараняецца выкарыстоўваць памяшканнi майстэрань не па назначэнню, а таксама размяшчаць у iх пастаянна iншыя арганiзацыi, якiя не знаходзяцца з майстэрнямi ў дагаворных адносiнах або не ўдзельнiчаюць у вырашэннi задач, пастаўленых перад майстэрнямi.

37. Мiжшкольныя ВВМ маюць права ўстанаўлiваць прамыя сувязi з вучэбнымi i вучэбна-вытворчымi ўстановамi замежных краiн у галiне арганiзацыi вучэбна-вытворчага працэсу i вучэбна-вытворчай дзейнасцi, прымаць ад iх i афармляць свае заказы на выраб прадукцыi, рамонт i пастаўкi абсталявання, ажыццяўляць iншыя формы супрацоўнiцтва на ўзаемавыгаднай аснове па лiнii органаў упраўлення адукацыяй, мясцовых органаў ўлады i iншых арганiзацый.

38. Мiжшкольныя ВВМ могуць ствараць сумесна з замежнымi фiрмамi на тэрыторыi раёна (горада) сумесныя прадпрыемствы ва ўстаноўленым парадку.

39. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi могуць быць рэарганiзаваны або лiквiдаваны раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi з уведамленнем адпаведных прафсаюзных камiтэтаў не пазней чым за тры месяцы.


Дадатак
да Прыкладнага палажэння
аб школьных i мiжшкольных
вучэбна-вытворчых майстэрнях


ПРЫКЛАДНЫЯ ШТАТНЫЯ НАРМАТЫВЫ ШКОЛЬНЫХ I МIЖШКОЛЬНЫХ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ


----+-------------------------+--------------------------------------
¦ N ¦     Найменне пасады     ¦       Нарматыў колькасцi пасад      ¦
¦п/п¦                         ¦             на ўстанову             ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦ 1 ¦            2            ¦               3                     ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦1. ¦Загадчык майстэрань      ¦1 пасада                             ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦2. ¦Прыбiральшчык вытворчых  ¦0,5 адзiнкi пасады на кожныя 250 кв.м¦
¦   ¦памяшканняў              ¦прыбiраемай плошчы, аднак не менш 1  ¦
¦   ¦                         ¦пасады на майстэрню                  ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦3. ¦Кладаўшчык               ¦Пры наяўнасцi складу сыравiны або    ¦
¦   ¦                         ¦гатовай прадукцыi:                   ¦
¦   ¦                         ¦0,5 адзiнкi пасады - да 1 тыс.вучняў ¦
¦   ¦                         ¦1 пасада - звыш 1 тыс. вучняў        ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦4. ¦Рабочы па абслугоўванню  ¦1 пасада - да 1 тыс. вучняў          ¦
¦   ¦i бягучаму рамонту       ¦1,5 адзiнкi - да 2тыс. вучняў        ¦
¦   ¦памяшканняў, збудаванняў,¦2 пасады - звыш 2 тыс. вучняў        ¦
¦   ¦абсталявання             ¦                                     ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦5. ¦Вартаўнiк (стораж)       ¦У адпаведнасцi з рэжымам работы      ¦
¦   ¦                         ¦мiжшкольных майстэрань               ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦6. ¦Дворнiк                  ¦У парадку i па нарматывах, якiя      ¦
¦   ¦                         ¦ўстанаўлiваюцца выканкомамi мясцовых ¦
¦   ¦                         ¦Саветаў народных дэпутатаў i толькi  ¦
¦   ¦                         ¦ў мiжшкольных ВВМ                    ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦7. ¦Вадзiцель аўтамабiля     ¦1 пасада i толькi ў мiжшкольных ВВМ  ¦
¦   ¦(аўтобуса)               ¦                                     ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦8. ¦Апальшчык                ¦0,5 адзiнкi пасады на кожныя 5       ¦
¦   ¦                         ¦печак, але не менш 0,5 адзiнкi       ¦
¦   ¦                         ¦пасады на майстэрню i на ўвесь год   ¦
+---+-------------------------+-------------------------------------+
¦9. ¦Качагар, рабочы па       ¦Пры наяўнасцi цэнтральнага           ¦
¦   ¦абслугоўванню i бягучаму ¦ацяплення (на ацяпляльны сезон):     ¦
¦   ¦рамонту абсталявання     ¦1 пасада ў змену ў кожнай кацельнi   ¦
¦   ¦кацельняў, аператар (у   ¦2 пасады ў змену ў кацельнях, у      ¦
¦   ¦залежнасцi ад вiду палiва¦якiх выкарыстоўваюцца цвёрдыя вiды   ¦
¦   ¦i характару выконваемых  ¦палiва (торф, каменны вугаль), з     ¦
¦   ¦работ)                   ¦паверхняй нагрэву катлоў 75 кв.м     ¦
¦   ¦                         ¦i больш                              ¦
¦   ¦                         ¦1 пасада ў змену пры газавым         ¦
¦   ¦                         ¦ацяпленнi                            ¦
¦   ¦                         ¦2 пасады ў змену ў газавых           ¦
¦   ¦                         ¦кацельнях, якiя не маюць аўтаматыкi  ¦
¦   ¦                         ¦бяспекi.                             ¦
¦   ¦                         ¦Пры цэнтралiзаваным                  ¦
¦   ¦                         ¦цеплазабеспячэннi (ЦЭЦ) (на          ¦
¦   ¦                         ¦ацяпляльны сезон):                   ¦
¦   ¦                         ¦1 пасада ў змену пры наяўнасцi       ¦
¦   ¦                         ¦цеплавога пункта                     ¦
¦   ¦                         ¦1 пасада ў змену пры наяўнасцi       ¦
¦   ¦                         ¦бойлераў i помпаў.                   ¦
¦   ¦                         ¦З агульнай колькасцi пазначаных      ¦
¦   ¦                         ¦пасад 1 пасада ўстанаўлiваецца на    ¦
¦   ¦                         ¦ўвесь год.                           ¦
----+-------------------------+--------------------------------------

Заўвагi:

1. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi адкрываюцца з улiкам неабходнасцi i мэтазгоднасцi, калi маецца адзiн або некалькi участкаў па 12 i больш рабочых месцаў з прамысловым абсталяваннем. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што агульная загрузка ўчастка (участкаў) заняткамi (работай) са школьнiкамi павiнна быць у межах ад 24 да 30 гадзiн у тыдзень.

2. Змены ў штаты мiжшкольных ВВМ, якiя патрабуюць выдзялення дадатковых сродкаў (дадатковага фонду заработнай платы), уносяцца абласнымi, Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi адукацыi або гэтае права па рашэнню названых органаў можа быць перададзена раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi.

У межах зацверджанага мiжшкольным майстэрням фонду заработнай платы загадчыку дазваляецца мяняць iх структуру i штаты i ўносiць у iх неабходныя змяненнi i дапаўненнi.

3. Пасады iнжынераў, эканамiстаў, тэхнiкаў, бухгалтара, агента па забеспячэнню, а таксама iншых работнiкаў, якiя забяспечваюць вытворчую дзейнасць майстэрань, у тым лiку рабочых, якiя прымаюцца на работу ў ВВМ у адпаведнасцi з п. 27 Палажэння, уводзяцца з утрыманнем за кошт даходаў ад гэтай дзейнасцi.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner