Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 07.07.1993 N 223 "Аб Асноўных правiлах пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
1. Зацвердзiць прапанаваныя ўпраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi "Асноўныя правiлы пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь".
2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.) да 1 верасня 1993 года давесцi "Асноўныя правiлы пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь" да школ, упраўленняў i аддзелаў адукацыi выканкомаў абласных, гарадскiх i раённых Саветаў народных дэпутатаў, арганiзаваць кантроль за iх выкананнем.
3. Лiчыць страцiўшымi сiлу "Асноўныя правiлы пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску агульнаадукацыйных школ", зацверджаныя Мiнiстэрствам адукацыi ад 06.04.92 г. N 85.
Першы намеснiк мiнiстра Л.К.Сухнат
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 07.07.93 г. N 223
АСНОЎНЫЯ ПРАВIЛЫ ПЕРАВОДУ, АРГАНIЗАЦЫI ЭКЗАМЕНАЎ I ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Вучнi агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь, якiя засвоiлi ўсе прадметы вучэбнага плана ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм, пераводзяцца ў наступны клас або выпускаюцца са школы.
Парадак пераводу вучняў
1. Вучнi першых класаў пераводзяцца ў наступны клас на падставе якаснай ацэнкi настаўнiкамi iх ведаў. Калi вучань не справiўся з праграмай, ён па рашэнню педагагiчнага (метадычнага) савета школы можа быць пакiнуты на паўторны курс навучання з выкарыстаннем, пры неабходнасцi, iндывiдуальнага вучэбнага плана згодна з Асноўнымi правiламi арганiзацыi i правядзення атэстацыi экстэрнаў.
2. Вучнi 2 - 8-х i 10-х классаў, якiя засвоiлi ўсе прадметы вучэбнага плана ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм i маюць станоўчыя гадавыя адзнакi, пераводзяцца ў наступныя класы.
3. Падставай для пераводу вучняў чацвёртых класаў у пяты з'яўляюцца станоўчыя гадавыя адзнакi па ўсiх прадметах вучэбнага плана. Пры выстаўленнi гадавых адзнак па роднай мове i матэматыцы улiчваюцца вынiковыя пiсьмовыя кантрольныя работы, якiя праводзяцца адмiнiстрацыяй школы.
4. На перавод вучняў у наступныя класы не выплывае вызваленне iх па стану здароўя ад урокаў працы i фiзiчнай культуры.
5. Формы i тэрмiны правядзення атэстацыi вучняў, якiя займаюцца па iндывiдуальных планах, у тым лiку i дома, вызначаюцца педагагiчным (метадычным) саветам школы.
6. Вучнi 2 - 9-х класаў, якiя атрымалi тры i больш нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах застаюцца на паўторны курс навучання ў тым жа класе.
7. Пры наяўнасцi неспрыяльных медыцынскiх паказчыкаў непаспяваючыя вучнi 1 - 4-х класаў па рашэнню педагагiчнага (метадычнага) савета школы i са згоды бацькоў накiроўваюцца на медыка-педагагiчную камiсiю для вырашэння пытання аб выбары тыпу школы, у якой яны змогуць працягваць навучанне.
У выпадку, калi вучань пачатковай школы двойчы быў пакiнуты на паўторны курс навучання, педагагiчны (метадычны) савет школы мае права прыняць рашэнне аб неабходносцi абследавання яго ў псiхoлага-медыка-педагагiчнай кансультацыi для вызначэння ўмоў навучання, адэкватных магчымасцям вучня и яго псiхафiзiчнаму стану.
Канчатковае рашэнне аб накiраваннi вучняў у тую цi iншую ўстанову прымаецца раёным (гарадскiм) аддзелам адукацыi.
8. Вучнi 2 - 8-х класаў, якiя маюць нездавальняючыя гадавыя адзнакi па аднаму - двух вучэбных прадметах, атрымлiваюць заданне на лета з улiкам прабелаў у ведах. Тэрмiны паўторнай праверкi ведаў устанаўлiваюцца школай.
Калi вучнi зноў атрымалi нездавальняючую адзнаку хаця б па аднаму прадмету або не з'явiлiся ў вызначаны тэрмiн, то яны застаюцца на другi год навучання ў тым жа класе.
9. Вучням, атрымаўшым у 10-м (11-м) класе гадавую нездавальняючую адзнаку не болей чым па аднаму прадмету, даецца магчымасць здаць экзамен па гэтаму прадмету ў вызначаны школай тэрмiн. У выпадку атрымання зноў нездавальняючай адзнакi яны выключаюцца са школы. Iм даецца магчымасць здаць экзамен па адпаведнаму прадмету ў парадку экстэрнату.
10. У выпадку нязгоды з гадавой адзнакай вучням 2 - 11(12) класаў даецца магчымасць падаць пiсьмовую заяву i ў тэрмiн да 1 чэрвеня здаць экзамен па адпаведнаму прадмету канфлiктнай камiсii, ствараемай саветам (педагагiчным, метадычным) школы або раённым (гарадскiм) адзелам адукацыi. Рашэнне камiсii з'яўляецца канчатковым.
11. Калi вучань без падставы не вывучаў адзiн або некалькi абавязковых прадметаў вучэбнага плана, яму па адпаведных прадметах выстаўляецца нездавальняючая гадавая адзнака i ён пакiдаецца на паўторны курс навучання ў тым жа класе.
Педагагiчны савет школы мае права дазволiць гэтаму вучню здаць экзамен па адпаведных прадметах да пачатку навучальнага года, пасля чаго вырашыць пытанне аб яго пераводзе.
12. Вучнi, якiм споўнiлася 15 гадоў, паўторна не пераведзеныя ў наступны клас, з дазволу раённага (гарадскога) аддзела адукацыi i камiсii па справах непаўналетнiх могуць быць выключаны са школы.
13. Вучнi 1 - 11(12) класаў, якiя прапусцiлi па хваробе звыш 45 вучэбных дзён цi не займалiся ў школе па прычыне пераезду на новае месцапражыванне па незалежачых ад iх абставiнах, па жаданню бацькоў i рашэнню педагагiчнага (метадычнага) савета школы могуць быць пакiнуты на другi год навучання ў тым жа класе.
Парадак правядзення экзаменаў
14. У агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь выпускныя экзамены ўстаноўлены ў 9-х класах за курс базавай школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
15. Экзамены ў 9-х класах праводзяцца ў базавых школах усiх тыпаў з 1 па 15 чэрвеня.
Экзамены ў 11(12)-х класах праводзяцца ў сярэднiх школах усiх тыпаў з 1 па 25 чэрвеня.
Паўторныя экзамены праводзяцца з 21 па 26 жнiўня.
Тэрмiны правядзення экзаменаў у 9 класе вучнямi вячэрняй школы, якiя спалучаюць вучобу з працоўнай дзейнасцю, павiнны быць узгоднены з працягласцю водпуска для здачы экзаменаў.
16. Тэрмiны пiсьмовых экзаменаў вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi, вусных экзаменаў - школай.
У асобных выпадках (хвароба, пераездна новае месцапражыванне, прызыў у армiю, працаўладкаванне i iнш.) школе па заяве бацькоў (вучняў) дазваляецца праводзiць экзамены i вырашаць пытанне аб выпуску вучняў у iншыя тэрмiны (з 15 мая па 10 лiпеня).
У гэтых выпадках для пiсьмовых экзаменаў у 9, 11(12)-х класах выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя абласнымi, Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi адукацыi.
17. Экзамены праводзяцца па зацверджанаму дырэктарам школы раскладу, з якiм знаёмяцца настаўнiкi, вучнi i бацькi не паздней чым за 10 дзён да пачатку экзаменаў.
У раскладзе прыдуглежваецца:
не больш аднаго экзамену ў адзiн дзень у кожным класе;
працягласць перапынкаў памiж экзаменамi з улiкам аб'ёму курса па кожнаму вучэбнаму прадмету;
два тэрмiны пiсьмовых экзаменаў, калi ёсць такая неабходнасць у сувязi з вялiкай колькасцю класаў-камплектаў.
18. Да выпускных экзаменаў за курс базавай школы дапускаюцца вучнi 9-х класаў, якiя маюць станоўчыя адзнакi па ўсiх прадметах вучэбнага плана цi не больш чым дзве нездавальняючыя гадавыя адзнакi.
19. Вучнi 9-х класаў, якiя не засвоiлi адзiн - два прадметы вучэбнага плана або атрымалi на экзаменах нездавальняючыя адзнакi цi не з'явiлiся на iх без падставы, здаюць экзамены з 21 па 26 жнiўня. У асобных выпадках па рашэнню педагагiчнага (метадычнага) савета дазваляецца праводзiць экзамены i вырашаць пытанне аб выпуску вучняў у тэрмiны з 25 чэрвеня па 10 лiпеня. У гэтых выпадках для пiсьмовых экзаменаў выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя абласнымi, Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi адукацыi.
20. Вучнi 11(12)-х класаў, якiя маюць гадавыя нездавальняючыя гадавыя адзнакi па двух i больш прадметах, да экзаменаў не дапускаюцца. Iм даецца даведка з указаннем гадавых адзнак за 10-ы, 11(12)-ы класы. Гэтыя вучнi маюць права здаваць экзамены за курс агульнай сярэдняй адукацыi ў наступныя гады ў парадку экстэрнату.
21. Вучнi 9, 11(12) класаў, якiя маюць нездавальняючыя адзнакi па прадметах, уключаных у лiк экзаменацыйных, да здачы экзаменаў па адпаведных прадметах не дапускаюцца.
22. Вучням 11(12)-х классаў, якiя маюць нездавальняючую гадавую адзнаку па аднаму прадмету або атрымалi яе на экзаменах, даецца магчымасць здаць экзамен па гэтаму прадмету ў вызначаны тэрмiн. Калi пры здачы вучань зноў атрымаў нездавальняючую адзнаку, яму даецца даведка, у якой прастаўляюцца гадавыя i падагульняючыя адзнакi па ўсiх прадметах, што ўносяцца ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi. Гэты вучань мае права здаваць экзамен па прадмету, ацэненаму нездавальняючай адзнакай, у наступныя гады ў парадку экстэрнату i атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
23. Патрабаваннi, што прад'яўляюцца на экзамен да ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, назначаюцца вучэбнымi праграмамi.
Пiсьмовыя работы i вусныя адказы ацэньваюцца ў адпаведнасцi з зацверджанымi нормамi ацэнкi ведаў па кожнаму прадмету.
24. Выпускнiкi 9-х класаў здаюць экзамены, з якiх усе з'яўляюцца абавязковымi:
беларуская мова (пiсьмова);
руская мова (пiсьмова);
матэматыка (пiсьмова);
гiсторыя Беларусi (вусна);
Выпускнiкi 9-х класаў, якiя займалiся ў школах з паглыбленым вывучаннем замежнай мовы i ўхiламi, акрамя 4 абавязковых экзаменаў, у тэрмiн з 21 па 29 мая здаюць дадатковыя экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах.
25. Вучнi, якiя вывучалi беларускую мову толькi ў 8, 9-х класах, маюць права атрымаць адзнаку ў пасведчанне аб базавай адукацыў пры ўмове здачы комплекснага экзамену (два пытаннi па тэорыi, граматычнае заданне, невялiкi пераказ або дыктоўка), заданнi для якога рыхтуюцца настаўнiкам у адпаведнасцi са школьнай праграмай i зацвярджаюцца дырэктарам (яго намеснiкам па навучальна-выхаваўчай рабоце) школы.
26. Вучнi 9-х класаў, якiя знаёмiлiся з беларускай мовай толькi на працягу аднаго года, не атэстуюцца i не здаюць экзамен па беларускай мове. У пасведчанне аб базавай адукацыi па гэтаму прадмету робiцца запiс "не вывучаў(ла)". Экзамен па беларускай мове ў такiх выпадках замяняецца экзаменам па сусветнай лiтаратуры (вусна).
27. Вучнi 9-х класаў, якiя самастойна або з дапамогай настаўнiка вывучалi беларускую мову, засвоiлi школьны курс, маюць права здаваць комплексны экзамен i атрымаць адпаведную адзнаку ў пасведчанне аб базавай адукацыi.
28. У базавых школах, дзе вывучаюцца мовы iншых народаў, якiя з'яўляюцца для вучняў роднымi (польская, лiтоўская i iнш.), экзамен па рускай мове замяняецца экзаменам па роднай мове.
29. Выпускнiкi 11(12)-х класаў здаюць 6 экзаменаў, з якiх тры з'яўляюцца абавязковымi i тры - па выбару вучня.
беларуская лiтаратура (вусна);
замежная мова (вусна);
матэматыка (пiсьмова).
30. Сярод экзаменаў па выбару могуць быць беларуская мова (пiсьмова), родная мова (пiсьмова), руская мова (пiсьмова), другая замежная мова (вусна), гiсторыя (вусна), геаграфiя (вусна), бiялогiя (вусна), хiмiя (вусна), сусветная лiтаратура (вусна), фiзiка (вусна або пiсьмова), iнфарматыка (вусна), сусветная мастацкая культура (вусна).
Канчатковае рашэнне па пералiку прадметаў для здачы экзаменаў па выбару вучнi павiнны прыняць не паздней, чым за тры тыднi да пачатку экзаменаў.
31. У выпадку сумячшэння выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы з уступнымi экзаменамi ў вышэйшыя навучальныя установы колькасць экзаменаў, пералiк прадметаў, тэрмiны i форма iх правядзення ўзгадняюцца з Мiнiстэрствам адукацыў не паздней, чым за месяц да пачатку экзаменаў у агульнаадукацыйных школах.
32. У школах з паглыбленным вывучэннем прадметаў i ухiламi профiльных класах, акрамя вызначаных Мiнiстэрствам трох абавязковых экзаменаў, выпускнiкi здаюць у якасцi абавязковага таксама экзамен па аднаму з прафiлюючых прадметаў.
Па беларускай i рускай мовах у школах з паглыбленым вывучэннем гэтых прадметаў на экзаменах вучнi пiшуць водгук.
Калi вызначаныя Мiнiстэрствам абавязковыя экзамены супадаюць з прафiлюючымi, вучню даецца магчымасць здаць тры экзамены па выбару, але агульная колькасць экзаменаў павiнна быць не менш шасцi.
33. Вучням 11(12)-х класаў, якiя на працягу толькi апошняга года знаёмiлiся з творамi беларускiх аўтараў, у атэстат аб сярэдняй адукацыi па прадмету беларуская лiтаратура робiцца запiс "не вывучаў(ла)".
Яны могуць здаваць экзамен па беларускай лiтаратуры пры ўмовах самастойнага авалодання праграмным матэрыялам за 9 - 11-я класы i атрымаць па прадмету адпаведную адзнаку.
У iншых выпадках такiя вучнi трымаюць у якасцi абавязковага экзамен па сусветнай лiтаратуры.
34. Вучнi, якiя вывучалi беларускую лiтаратуру на працягу двух апошнiх гадоў (10 - 11(12)-я класы), знаёмяцца з асноўнымi творамi курса 9-га класа за кошт гадзiн школьнага кампанента i здаюць экзамен па прадмету.
35. Вучнi 11-х класаў, якiя прашлi курс прафесiянальнага навучання, могуць па свайму жаданню здаваць квалiфiкацыйныя экзамены. Яны праводзяцца ў тэрмiны, якiя ўстанавлiваюцца адмiнiстрацыяй школы (вучэбна-вытворчага камбiната, прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча, цэнтра прафесiянальнай адукацыi i iнш.), але не паздней, чым за два тыднi да пачатку экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах.
Вынiковая адзнака, якая ўносiцца ў дакумент аб адукацыi, выстаўляецца з улiкам гадавой i экзаменацыйных адзнак па тэарэтычнаму i практычнаму курсах, атрыманых у школе (вучэбна-вытворчым камбiнаце, прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы, полiтэхнiчным цэнтры, цэнтры прафесiянальнай адукацыў i iнш.). Квалiфiкацыйны экзамен па ўсiх профiлях i прафесiях уваходзiць у лiк экзаменаў па выбару.
Калi вучань не здасць экзамен па прафесii, ён здае ўсе 6 экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах.
36. Выпускныя экзамены ў 9-х, 11(12)-х класах прымаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi. Iх склад вызначаецца адмiнiстрацыяй школы i зацвярджаецца органамi адукацыi, у падпарадкаваннi якiх знаходзiцца школа не паздней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў.
37. Выпускныя экзамены за курс базавай i сярэдняй школы, акрамя экзаменаў па музыцы (iнструмент i сальфеджыо), майстэрству акцёра, рысунку, харэаграфii, праводзяцца па тэкстах, бiлетах i прадметных пытаннях, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi.
Прадугледжаныя бiлетамi заданнi для разбору па мове, прыклады i задачы па матэматыцы, фiзiцы, хiмii, бiялогii, геаграфii, iнфарматыцы, тэксты для чытання i перакладу, пытаннi па замежнай мове рыхтуюцца настаўнiкамi i зацвярджаюцца дырэктарам школы цi яго намеснiкам па навучальна-выхаваўчай рабоце не паздней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў.
38. Пiсьмовыя экзамены праводзяцца з выкарыстаннем радыё i тэлебачання або па закрытых тэкстах, падрыхтаванных Мiнiстэрствам.
У выпадку правядзення пiсьмовых экзаменаў па закрытых тэкстах абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi штогод да 1 красавiка падаюць у Мiнiстэрства заяўку на адпаведныя матэрыялы i ў перыяд з 15 па 20 мая атрымоўваюць iх.
На ўпраўленнi кладзецца адказнасць за своечасовае i сакрэтнае давядзенне экзаменацыйных матэрыялаў да кiраўнiкоў школ.
Пакеты з закрытымi тэкстамi па мовах ускрываюцца ў прысутнасцi вучняў i членаў экзаменацыйнай камiсii ў пачатку экзамена, па матэматыцы, фiзiцы - за адну гадзiну да пачатку экзаменаў у прысутнасцi членаў экзаменацыйнай камiсii.
39. Пiсьмовыя экзамены ў 9-х, 11(12)-х класах усiх тыпаў школ праводзяцца з дзевяцi гадзiн.
У 9-х класах на пераклад i пiсьмовыя экзамены па матэматыцы адводзiцца 3 астранамiчныя гадзiны, на дыктант - 1 астранамiчная гадзiна. У 11(12)-х класах на пiсьмовыя экзамены па матэматыцы адводзiцца 5 астранамiчных гадзiн; па беларускай, рускай цi iншых мовах (дыктант) - 1 астранамiчная гадзiна, на водгук - 4 астранамiчныя гадзiны; па фiзiцы - 3 астранамiчныя гадзiны.
40. На экзаменах па прадметах вучнi могуць карыстацца картамi, тэкстамi мастацкiх твораў, таблiцамi, статыстычнымi даведнiкамi, мадэлямi, схемамi, муляжамi, калькулятарамi i iншымi сродкамi навучання.
41. Пасля правядзення кожнага экзамену камiсiя ацэньвае адказы вучняў i выстаўляе iм экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол экзаменаў. Пратакол падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii, якiя прымалi экзамен па адпаведнаму прадмету.
Падагульняючыя адзнакi выстаўляюцца настаўнiкам па падставе гадавых i экзаменацыйных адзнак.
Вынiковая адзнака "5" (выдатана) не можа быць выстаўлена, калi на экзамене вучань атрымаў iншую адзнаку.
42. У выпадку разнагалоссяў памiж членамi экзаменацыйнай камiсii ў ацэнцы пiсьмовай работы або вуснага адказу вучня пытанне вырашаецца большасцю галасоў з абавязковым запiсам у пратакол думкi членаў камiсii, не згодных з рашэннем большасцi. Пры роўнасцi галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.
Канчатковае рашэнне па сур'ёзных спрэчных пытаннях прымаецца адзелам адукацыi, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца школа.
43. Вынўковыя адзнакi, атрыманныя вучнямi 9-х, 11(12)-х класаў, а таксама гадавыя адзнакi па асобных прадметах вучэбнага плана, якiя вывучалiся раней i падлягаюць уключэнню ў пасведчанне або атэстат, пераглядаць не дазваялецца.
Парадак вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў
44. Вучнi 9-х, 11(12)-х класаў агульнаадукацыйных школ, школ-iнтэрнатаў усiх тыпаў (акрамя дапаможных) могуць быць вызвалены ад выпускных экзаменаў па стану здароўя на падставе заключэння урачэбна-кантрольнай камiсii i рашэння педагагiчнага (метадычанга) савета школы загадам раённага (гарадскога) аддзела адукацыi.
Ад выпускных экзаменаў вызваляюцца цяжарныя жанчыны, а таксама жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, вучнi спецыяльных вячэрнiх (зменных) школ для асоб з парушеннямi слыху цi зроку.
45. Выпускнiкi спецыяльных агульнаадукацыйных школ-iнтэрнатаў (школ) для разумова адсталых дзяцей (дапаможных школ-iнтернатаў, школ) здаюць адзiн абавязковы экзамен па працоўнаму (прафесiйнаму) навучанню.
46. Выпускнiкi 9-х, 11(12)-х класаў, якiя занялi прызавыя месцы ў рэспублiканскiх прадметных алiмпiядах, вызваляюцца ад выпускных экзаменаў па адпаведных прадметах з выстаўленнем падагульняючых адзнак "5" (выдатна) па гэтых прадметах.
47. Вучнi 9-х, 11(12)-х класаў, якiя з'яўляюцца кандыдатамi i ўдзельнўкамi мiждзяржаўных i мiжнародных алiмпiяд, вызваляюцца ад здачы выпускных экзаменаў. Падагульняючыя адзнакi iм выстаўляюцца на падставе гадавых.
Удзельнiкi мiждзяржаўных i мiжнародных спаборнiцтваў могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў загадам упраўленняў адукацыi выканкамаў абластных, Мiнскага гарадскога Саветаў народных дэпутатаў у выпадку, калi супадаюць тэрмiны правядзення спаборнiцтваў i экзаменаў.
48. Пры вызваленнi вучняў 9-х 11(12)-х класаў ад выпускных экзаменаў па стану здароўя школа падае ў адзел адукацыi наступныя дакументы:
рашэнне педагагiчнага (метадычнага) савета аб вызваленнi вучня ад выпускных экзаменаў;
заключэнне ўрачэбна-кантрольнай камiсii;
даведку лячэбнай установы (для цяжарных жанчын);
копiю пасведчання аб нараджэннi дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;
ведамасць гадавых i падагульняючых адзнак, якiя ўносяцца ў пасведчанне або атэстат.
Узнагароджанне вучняў
49. Выпускнiкам 9-х класаў, якiя маюць гадавыя i падагульняючыя адзнакi "5" (выдатна) па ўсiх прадметах, выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыi з адзнакай.
50. Выпускнiкi сярэднiх агульнаадукацыйных школ усiх тыпаў, якiя прадэманстравалi выдатныя веды, маюць гадавыя адзнакi "5" (выдатна) па ўсiх прадметах за тэрмiн навучання ў 10-х, 11(12)-х класах, здалi ўсе выпускныя экзамены з адзнакай "5" (выдатна), узнагароджваюцца залатым медалём i атрымоўваюць атэстат асобага ўзору.
51. Сярэбраным медалём узнагароджваюцца вучнi 11(12)-х класаў сярэднiх агульнаадукацыйных школ усiх тыпаў, якiя з'яўлялiся прэтэндэнтамi на ўзнагароджанне залатым медалём, але атрымалi на экзаменах адну - дзве адзнакi "4"(добра), або вучнi, якiя за час вучобы ў 10-х, 11(12)-х класах мелi адну - дзве гадавыя адзнакi "4" (добра) i атрымалi на выпускных экзаменах па тых жа прадметах адзнаку не нiжэй чым "4" (добра). Яны атрымоўваюць атэстат асобага ўзору.
52. Выпускнiкi сярэднiх агульнаадукацыйных школ, якiя дасягнулi асаблiвых поспехаў у вывучэннi аднаго - двух прадметаў i маюць па iх гадавыя, экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi "5" за час навучання ў 10-х, 11(12)-х класах, пры станоўчых адзнаках па астатнiх прадметах рашэннем педагагiчнага (метадычнага) савета школы ўзнагароджваюцца Пахвальным лiстом "За асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў".
Пры ўзнагароджаннi Пахвальным лiстом улiчваюцца не толькi гадавыя, экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi па адпаведных прадметах, але i праяўленне выпускнiкамi асаблiвай цiкавасцi да гэтых прадметаў, удзел ў алiмпiядах, паспяховае вывучэнне факультатыўнага курса або курса па выбару, актыўная работа па прадмету ў гуртках, удзел у конкурсах, выставах i г.д.
Выпускнiкi, узнагароджаныя Пахвальным лiстом, атрымоўваюць атэстат звычайнага ўзору.
53. Пры вырашэннi пытання выдачы пасведчання з адзнакай, узнагароджаннi вучня залатым або сярэбраным медалём улiчваецца выкананне iм статута школы.
У выпадку, калi савет школы (педагагiчны, метадычны) прыме рашэнне не выдаваць вучню, якi мае выдатныя адзнакi па вучэбных прадметах, пасведчанне або атэстат з адзнакай, то матывы адказу павiнны быць адзначаны ў рашэннi i даведзены да ведама вучня.
54. Вучням 9-х класаў, вызваленым па стану здароўя ад заняткаў па фiзiчнай культуры, працоўнаму навучанню i здачы экзаменаў, можа выдавацца пасведчанне з адзнакай.
55. Вучнi 11(12)-х класаў, вызваленныя ад заняткаў па фiзiчнай культуры, працоўнаму навучанню i здачы выпускных экзаменаў па стану здароўя або па прычыне ўдзелу ў мiждзяржаўных i мiжнародных алiмпiядах цi спаборнiцтвах, могуць быць узнагароджаны залатым або сярэбраным медалём.
56. Выпускнiкi 9-х класаў, якiя не вывучалi той цi iншы прадмет па незалежачай ад iх прычыне, могуць атрымаць пасведчанне з адзнакай, а выпускнiкi 11(12)-х класаў могуць быць узнагароджаны залатым або сярэбраным медалём на агульных падставах.
57. Выпускнiкi сярэднiх агульнаадукацыйных школ узнагароджваюцца залатым або сярэбраным медалём загадам раённага (гарадскога) аддзела адукацыi па прадстаўленню педагагiчнага (метадычнага) савета школы.
58. Пры узнагароджаннi выпускнўкоў сярэднiх агульнаадукацыйных школ залатым або сярэбраным медалём устанаўлiваецца наступны парадак:
рашэнне педагагiчнага (метадычнага) савета школы аб прадстаўленнi выпускнiка да ўзнагароджання залатым або сярэбраным медалём, ведамасцi гадавых адзнак за 10, 11(12) класы, экзаменацыйных i падагульняючых адзнак, якiя ўносяцца ў атэстат, экзаменацыйныя пiсьмовыя работы прэтэндэнтаў накiроўваюцца ў раённы (гарадскi) аддзел адукацыi, якi разглядае пададзеныя матэрыялы i прымае рашэнне аб узнагароджаннi.
Спрэчныя пытаннi па ўзнагародзе вучня залатым або сярэбраным медалём разглядаюць абласныя, Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi i прымаюць па iх канчатковае рашэнне.
Парадак выпуску вучняў
59. Пасля заканчэння экзаменаў педагагiчны (метадычны) савет школы пры ўдзеле ўсiх членаў экзаменацыйных камiсiй абмяркоўвае вынiкi экзаменаў i вырашае пытаннi аб выпуску вучняў.
60. Вучнi 9-х, 11(12)-х класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя, экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi па ўсiх прадметах, выпускаюцца са школы.
Выпускнiкам 9-х класаў выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыi. Выпускнiкам 11(12)-х класаў - атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
Выпускнiкам 9-х класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ-iнтэрнатаў (школ) для разумова адсталых дзяцей (дапаможных школ-iнтэрнатаў, школ) выдаецца пасведчанне аб заканчэннi дадзенай установы.
61. Выпускнiкам сярэдняй школы, якiя авалодалi пэўнай прафесiяй i здалi квалiфiкацыйныя экзамены выдаецца пасведчанне аб прысваеннi квалiфiкацыi (разраду, класа, катэгорыi) па прафесii.
Выпускнiкам базавай школы, якiя займалiся ў школах з ухiламi i здалi экзамены па адпаведных спецыяльнасцях, выдаецца пасведчанне аб аб музычнай (харэаграфiчнай, акцёрскай, мастацкай) адукацыi.
62. Адзнакi па кожнаму вучэбнаму прадмету ў пасведчанне i атэстат прастаўляюцца лiчбамi i ў дужках словамi: "5"(выдатна), "4"(добра), "3"(здавальняюча).
63. У пасведчанне i атэстат выстаўляецца падагульняючыя адзнакi па тых прадметах, па якiх вучнi здавалi экзамены. Па астатнiх прадметах, якiя ўключаны ў пасведчанне цi атэстат, у адпаведныя дакументы ўносяцца гадавыя адзнакi.
64. Вучням, вызваленым ад экзаменаў, у пасведчанне i атэстат выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
65. Пытанне аб выпуску вучняў, якiя па розных прычынах трымалi экзамены ў iншых школах (знаходзiлiся на лячэннi, у санаторыях, санаторных школах-iнтэрнатах, на спартыўных зборах), вырашае педагагiчны (метадычны) савет школы па месцы пастаяннага жыхарства на падставе пратаколаў экзаменаў, атрыманных са школы, у якой вучнi здавалi экзамены.
66. Вучнi выпускных класаў (за выключэннем школ-iнтэрнатаў для дзяцей, хворых скалiёзам) атрымлiваюць пасведчанне аб базавай аддукацыi i атэстат аб сярэдняй адукацыi ў школе па месцапражывання.
67. Вучнi, якiя пражывалi за мяжой i займалiся ў навучальных установах цi самастойна, пры вяртаннi на старое або пераездзе на новае месцапражыванне могуць здаваць экзамены на агульных падставах, а пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб атэстацыi атрымаць пасведчанне аб базавай цi атэстат аб сярэдняй адукацыi ў вызначанай аддзелам адукацыi школе.
68. У зоне са шчыльнасцю радыяцыйнага забруджвання глебы цэзiем-137 звыш 15 Кi/кв.м выпуск вучняў 9-х i 11-х класаў па рашэнню савета школы можа ажыцяўляцца без здачы выпускных экзаменаў; у зоне ад 5 да 15 Кi/кв.м - колькасць экзаменаў можа быць паменшана да двух - трох. Пры гэтым пералiк экзаменаў вызначаецца саветам школы ў першую чаргу з лiку абавязковых, устаноўленных Мiнiстэрствам адукацыi.
69. Калi вучнi, што пражываюць (вучацца) у зоне радыяцыйнага забруджання звыш 1 Кi/кв.м i выязджаюць у арганiзаваным парадку на аздараўленне або санаторна-курортнае лячэнне, раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi па хадайнiцтву савета школы можа быць прынята рашэнне аб выпуску вучняў без здачы экзаменаў або перанясеннi тэрмiнаў iх здачы згодна артыкулу 16.
70. Вучням, не атэставаным па асобных прадметах па незалежачых ад iх прычынах, у пасведчанне i атэстат уносiцца запiс "не вывучалася(лiся)".
71. Вучням, вызваленым па стану здароўя ад заняткаў па фiзiчнай культуры i працоўнаму навучанню, уносiцца запiс "вызвалены(а)".
72. Парадак улiку, выдачы i захавання пасведчанняў, атэстатаў i ўсiх экзаменацыйнных матэрыялаў вядзецца ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб вядзеннi школьнай дакументацыi, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
73. Кантроль за правiльнасцю выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi i атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюць раённыя (гарадскiя) аддзелы адукацыi, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца школы.
74. Пры парушэннi Асноўных правiл пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь з боку школ, аддзелаў цi ўпраўленняў адукацыi Мiнiстэрства адукацыi мае права ануляваць вынiкi экзаменаў i адазваць пасведчанне аб базавай або атэстат аб сярэдняй адукацыi.
Право Беларуси 2009 карта новых документов |