Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб паветраных зносiнах"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 5 апреля 1996 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, называныя далей "Дагаворнымi Бакамi", жадаючы развiваць узаемныя адносiны ў галiне грамадзянскiх паветраных зносiн,

дамовiлiся аб наступным:


Артыкул 1

1. Пры выкарыстаннi гэтага Пагаднення i Дадатка да яго:

а) тэрмiн "Авiяцыйныя ўлады" абазначае ў Рэспублiцы Беларусь - Мiнiстра транспарту i камунiкацый, i ў Рэспублiцы Польшча - Мiнiстра транспарту i марской гаспадаркi, або ў абодвух выпадках любую асобу цi орган, упаўнаважаных выконваць функцыi, нададзеныя пэўным уладам;

б) тэрмiн "Прызначанае авiяпрадпрыемства" абазначае авiяпрадпрыемства, прызначанае для эксплуатацыi дагаворных лiнiй па маршрутах, вызначаных у Дадатку гэтага Пагаднення i якое атрымае дазвол на эксплуатацыю ў адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 3 гэтага Пагаднення.


Артыкул 2

1. Кожны Дагаворны Бок надае другому Дагаворнаму Боку правы, што пералiчаны ў гэтым Пагадненнi, на наладжванне рэгулярных мiжнародных паветраных лiнiй па маршрутах, вызначаных у Дадатку да гэтага Пагаднення. Гэтыя лiнii i маршруты называюцца далей "дагаворнымi лiнiямi" i адпаведна "вызначанымi маршрутамi".

Авiяпрадпрыемства, прызначанае кожным з Дагаворных Бакоў, будзе карыстацца пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй па вызначаных маршрутах наступнымi правамi:

а) пралёту тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без пасадкi;

б) пасадкi на вызначанай тэрыторыi ў некамерцыйных мэтах;

в) браць на борт i выгружаць у мiжнародных зносiнах пасажыраў, багаж, пошту i тавары ў пунктах, вызначаных на пэўных маршрутах, у адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення i Дадатка да яго.


Артыкул 3

1. Кожны Дагаворны Бок мае права прызначыць авiяпрадпрыемства для эксплуатацыi дагаворных лiнiй па вызначаных маршрутах. Аб гэтым прызначэннi авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку павiнны паведамiць у пiсьмовай форме авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку.

2. Дагаворны Бок, атрымаўшы паведамленне аб прызначэннi, павiнен, згодна з умовамi пунктаў 3 i 4 гэтага Артыкула, неадкладна даць авiяпрадпрыемству, прызначанаму другiм Дагаворным Бокам, адпаведны дазвол на эксплуатацыю.

3. Авiяцыйныя ўлады аднаго з Дагаворных Бакоў могуць запатрабаваць ад авiяпрадпрыемства, прызначанага другiм Дагаворным Бокам доказу, што яно ў стане выканаць патрабаваннi, прадугледжаныя законамi i правiламi, якiя звычайна прымяняюцца азначанымi ўладамi пры эксплуатацыi мiжнародных паветраных лiнiй i ў адпаведнасцi з пастановамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года.

4. Кожны з Дагаворных Бакоў мае права адмовiць авiяпрадпрыемству, прызначанаму другiм Дагаворным Бокам, выдаць дазвол на эксплуатацыю, прадугледжаную пунктам 2 гэтага Артыкула або ўвесцi такiя ўмовы, якiя яна можа палiчыць неабходнымi для выканання прызначаным авiяпрадпрыемствам правоў, абумоўленых у Артыкуле 2 гэтага Пагаднення, калi названы Дагаворны Бок не атрымае доказу таго, што пераважная частка ўласнасцi i правадзейны кантроль над гэтым авiяпрадпрыемствам належыць прызначанаму iм Дагаворнаму Боку або асобам, што маюць яго грамадзянства.

5. Пасля атрымання дазволу на эксплуатацыю, прадугледжанага пунктам 2 гэтага Артыкула, прызначанае авiяпрадпрыемства можа пачаць у любы тэрмiн эксплуатацыю дагаворнай лiнii пры ўмове, што ў адносiнах да гэтай лiнii iснуе дзеючы тарыф, якi ўстаноўлены ў адпаведнасцi з пастановамi артыкула 10 гэтага Пагаднення.


Артыкул 4

1. Кожны з Дагаворных Бакоў будзе мець права адмянiць дазвол на эксплуатацыю або спынiць карыстанне правамi прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку, цi можа паставiць карыстанне гэтымi правамi ў залежнасць ад выканання ўмоў, якiя ён будзе лiчыць неабходнымi ў выпадку, калi:

а) ён не атрымае доказаў, што пераважная частка ўласнасцi i правадзейны кантроль над гэтым авiяпрадпрыемствам належыць Дагаворнаму Боку, якi прызначыў яго або асобам, якiя маюць яе грамадзянства, цi

б) гэта авiяпрадпрыемства не будзе прытрымлiвацца законаў i правiл Дагаворнага Боку, якi надаў гэтыя правы, цi

в) гэта авiяпрадпрыемства не будзе эксплуатаваць дагаворныя лiнii ў адпаведнасцi з ўмовамi, устаноўленымi ў гэтым Пагадненнi i ў Дадатку да яго.

2. Такое права можа выкарыстоўвацца толькi пасля кансультацый з другiм Дагаворным Бокам, апроч выпадкаў, калi можа ўзнiкнуць неабходнасць неадкладна адмянiць або прыпынiць дазвол, цi паставiць умовы, прадугледжаныя ў пункце 1 гэтага Артыкула, каб надалей не парушаць законы i правiлы.


Артыкул 5

1. Авiяпрадпрыемствы, прызначаныя Дагаворнымi Бакамi для эксплуатацыi дагаворных лiнiй павiнны забяспечыць правазныя ёмiстасцi, адпавядаючыя бягучаму i рэальна мяркуемаму попыту мiжнародных перавозак на гэтых лiнiях.

2. У выпадку, калi гэта патрабуецца ўнутранымi правiламi аднаго з Дагаворных Бакоў, пагадненнi, якiя могуць быць заключаныя памiж прызначанымi авiяпрадпрыемствамi адносна эксплуатацыi дагаворных лiнiй, будуць патрабаваць iх зацверджання авiяцыйнымi ўладамi гэтага Дагаворнага Боку.


Артыкул 6

1. Паветраныя судны, што эксплуатуюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку на мiжнародных лiнiях, а таксама iх штатнае абсталяванне, запасы палiва i гаруча-змазачных матэрыялаў, забеспячэнне, у тым лiку харчаванне, напiткi, табачныя вырабы, што знаходзяцца на борце паветранага судна, будуць пры ўвозе на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку вызвалены ад абкладання мытнымi, iнспекцыйнымi ды iншымi пошлiнамi i падаткамi пры ўмове, што гэтае паветранае судна будзе вернута i азначанае аснашчэнне i запасы будуць знаходзiцца на борце паветранага судна да моманту iх вывазу.

2. Ад такiх аплат i збораў вызваляюцца, за выключэннем аплат за паслугi, нiжэйназванае:

а) запасы на борце, узятыя на тэрыторыi Дагаворнага Боку ў колькасцi, вызначанай адпаведнымi ўладамi гэтага Дагаворнага Боку i прызначаныя для выкарыстання на борце паветраных суднаў, што эксплуатуюцца на мiжнародных паветраных лiнiях прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку.

б) запасныя часткi i штатнае абсталяванне, увезеныя на тэрыторыю аднаго з Дагаворных Бакоў, прызначаныя для абслугоўвання або рамонту паветраных суднаў, што эксплуатуюцца на мiжнародных лiнiях прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку.

в) палiва, прызначанае для запраўкi паветраных суднаў, якiя эксплуатуюцца на мiжнародных лiнiях прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку, таксама i ў тым выпадку, калi гэтыя матэрыялы былi б выкарыстаныя пры выкананнi палёту на частцы маршруту над тэрыторыяй Дагаворнага Боку, дзе яны былi загружаныя.

г) рэкламныя матэрыялы, якiя выкарыстоўваюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.

3. Калi гэта патрабуецца законамi або ўнутранымi правiламi Дагаворнага Боку, матэрыялы, пералiчаныя ў пунктах 1 i 2 гэтага Артыкула, будуць падлягаць кантролю мытных улад гэтага Дагаворнага Боку.


Артыкул 7

Штатнае бартавое абсталяванне, а таксама матэрыялы i запасы, што знаходзяцца на борце паветраных суднаў, якiя эксплуатуюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку, могуць быць выгружаныя на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку толькi са згоды таможных улад гэтай тэрыторыi.

У такiм выпадку яны могуць заставацца пад наглядам гэтых улад нават да таго часу, пакуль iх не вывезуць цi не скарыстаюць iншым чынам, дазволеным гэтымi ўладамi.


Артыкул 8

Пасажыры, якiя едуць прамым транзiтам праз тэрыторыю аднаго Дагаворнага Боку, будуць падлягаць спрошчанаму кантролю.

Багаж i груз, якiя iдуць прамым транзiтам, будуць вызваленыя ад мытных пошлiн ды iншых падобных збораў.


Артыкул 9

1. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць на яго тэрыторыi прыбыццё, знаходжанне i вылет паветраных суднаў, што выконваюць мiжнародныя палёты, або эксплуатацыю i навiгацыю гэтых паветраных суднаў у час iх знаходжання ў межах яго тэрыторыi, будуць прымяняцца да паветраных суднаў прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку.

2. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць на яго тэрыторыю прыбыццё, знаходжанне i адпраўленне з яго тэрыторыi пасажыраў, экiпажа, грузу i пошты, што перавозяцца на борце паветраных суднаў, у прыватнасцi, правiлы, што тычацца пашпартнага, мытнага i санiтарнага кантролю, будуць прымяняцца да пасажыраў, экiпажа, грузу i пошты, якiя прымаюцца на борт паветраных суднаў, што эксплуатуюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку.


Артыкул 10

1. Тарыфы, якiя будуць прымяняцца прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго з Дагаворных Бакоў адносна перавозак на тэрыторыю або з тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, будуць устаноўлены на разумным узроўнi з адпаведным улiкам усiх звязаных з гэтым ацэначных фактараў, уключаючы эксплуатацыйныя выдаткi, разумны прыбытак i тарыфы iншых авiяпрадпрыемстваў.

2. Тарыфы, азначаныя ў пункце 1 гэтага Артыкула, будуць, па магчымасцi, устанаўлiвацца шляхам узаемнага пагаднення памiж прызначанымi авiяпрадпрыемствамi абодвух Дагаворных Бакоў, пры кансультацыях з iншымi авiяпрадпрыемствамi, якiя эксплуатуюць увесь або частку названага маршруту. Такое пагадненне будзе, па магчымасцi, заключацца ў адпаведнасцi з механiзмам устанаўлення тарыфаў, прынятым Мiжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту.

3. Устаноўленыя такiм чынам тарыфы будуць пададзены авiяцыйным уладам Дагаворных Бакоў на адабрэнне не пазней, чым за сорак пяць (45) дзён да прапанаванай даты iх уступлення ў сiлу.

У асобных выпадках гэты тэрмiн можа быць скарочаны пры ўмове ўзаемнай згоды названых улад.

4. Калi прызначаныя авiяпрадпрыемствы не могуць дасягнуць дамоўленасцi ў пытаннi аб якiм-небудзь тарыфе, або з iншых прычын тарыф не можа быць устаноўлены згодна з палажэннямi пункта 2 гэтага Артыкула, або на працягу першых трыццацi (30) дзён з вызначанага ў пункце 3 гэтага Артыкула саракапяцiдзённага перыяду авiяцыйныя ўлады другога Дагаворнага Боку паведамляюць аб сваёй нязгодзе адносна любога тарыфа, устаноўленага ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 2 гэтага Артыкула, тады авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў павiнны спрабаваць устанавiць гэты тарыф шляхам узаемнага пагаднення.

5. Нiякi тарыф не будзе мець сiлы, калi ён не будзе ўхвалены авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў.

6. Тарыфы, устаноўленыя паводле палажэнняў гэтага Артыкула, застаюцца i дзейнiчаюць да ўстнаўлення новых тарыфаў у адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Артыкула.


Артыкул 11

1. Разлiкi i плацяжы памiж прызначанымi авiяпрадпрыемствамi будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з палажэннямi плацёжнага пагаднення, якiя дзейнiчаюць памiж абедзвюма краiнамi i ў адпаведнасцi з валютнымi правiламi, устаноўленымi на iх тэрыторыi.

2. Да заключэння належнага плацёжнага пагаднення вышэйназваныя разлiкi i плацяжы будуць адбывацца ў свабодна канверсаванай валюце, згодна з iснуючымi валютнымi правiламi.


Артыкул 12

1. Каб пазбегчы двайнога падаткаабкладання, Дагаворныя Бакi абавязваюцца не падвяргаць нiякiм абкладанням сумы цi прыбыткi ад эксплуатацыi паветраных суднаў пры мiжнародных перавозках, якiя ажыццяўляюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку.

2. Дагаворныя Бакi абавязуюцца не браць падаткi з заработнай платы работнiкаў другога Дагаворнага Боку, камандзiраваных са сваёй краiны на працу ў прадстаўнiцтвы, азначаныя ў Артыкуле 13 гэтага Пагаднення.


Артыкул 13

Прызначанае авiяпрадпрыемства мае права мець на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку свае прадстаўнiцтвы з персаналам, неабходным для эксплуатацыi дагаворных лiнiй.


Артыкул 14

У духу цеснага супрацоўнiцтва авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў перыядычна будуць праводзiць узаемныя кансультацыi, каб забяспечыць выкананне i ўзгадненне палажэнняў гэтага Пагаднення i Дадатка да яго.


Артыкул 15

1. У выпадку ўзнiкнення памiж Дагаворнымi Бакамi якой-небудзь спрэчкi адносна iнтэрпрэтацыi або прымянення гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца перш за ўсё вырашаць iх шляхам перагавораў.

2. Калi Дагаворныя Бакi не дасягнуць вырашэння шляхам перагавораў, яны могуць перадаць спрэчку для вырашэння якой-небудзь асобе або органу, або, па патрабаванню любога з Дагаворных Бакоў, спрэчку для рашэння можна перадаць у суд, якi складаецца з трох арбiтраў: па адным прызначае кожны Дагаворны Бок, а трэцi прызначаецца двума ўжо прызначанымi арбiтрамi. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязаны прызначыць арбiтра на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах адным Дагаворным Бокам ад другога паведамлення з патрабаваннем рашэння спрэчкi шляхам арбiтражу, пасля гэтага трэцi арбiтр павiнен быць прызначаны на працягу наступных шасцiдзесяцi (60) дзён. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў не зможа прызначыць арбiтра ў вызначаны тэрмiн, кожны Дагаворны Бок можа звярнуцца да Старшынi Рады Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi з просьбай прызначыць арбiтра або арбiтраў, у залежнасцi ад выпадка. У такiм выпадку трэцi арбiтр павiнен быць грамадзянiнам трэцяй Дзяржавы, i дзейнiчаць у якасцi Старшынi арбiтражанага органа.

3. Дагаворныя Бакi падпарадкоўваюцца любому рашэнню паводле пункта 2 гэтага артыкула.


Артыкул 16

1. Дагаворныя Бакi пацвярджаюць свае правы i абавязкi згодна з мiжнародным заканадаўствам, уключаючы Канвенцыю аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, падпiсаную ў Чыкага 7 снежня 1944 г., i ўключаючы Канвенцыю аб злачынствах i некаторых iншых актах, якiя ўчыняюцца на борце паветранага судна, падпiсаную ў Токiо 14 верасня 1963 г., Канвенцыю аб прадухiленнi незаконнага захопу паветранага судна, падпiсаную ў Гаазе 16 снежня 1970 г., i Канвенцыю аб прадухiленнi незаконных актаў, накiраваных супраць бяспекi грамадзянскай авiяцыi, падпiсаную ў Манрэалi 23 верасня 1971 г. Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што iх абавязацельствы ахоўваюць бяспеку грамадзянскай авiяцыi ад актаў незаконнага ўмяшальнiцтва i з'яўляюцца неад'емнай часткай iх узаемных пагадненняў у адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем.

2. Дагаворныя Бакi аказваюць па просьбе любую неабходную дапамогу адзiн аднаму для прадухiлення актаў незаконнага захопу паветраных суднаў ды iншых незаконных актаў, накiраваных супраць бяспекi паветраных суднаў, iхнiх пасажыраў i экiпажа, аэрапортаў i навiгацыйных сродкаў, а таксама ўсялякай iншай пагрозы бяспекi грамадзянскай авiяцыi.

3. Дагаворныя Бакi ў сваiх узаемаадносiнах дзейнiчаюць у адпаведнасцi з палажэннямi аб авiяцыйнай бяспецы, устаноўленымi Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi, названымi Дадаткам да Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, у той ступенi, у якой такiя палажэннi па бяспецы прымяняльныя да Дагаворных Бакоў; Бакi могуць патрабаваць, каб эксплуатанты паветраных суднаў, зарэгiстраваныя гэтымi Бакамi, або эксплуатанты паветраных суднаў, асноўнае месца дзейнасцi якiх цi сталае месца пражывання знаходзiцца на iх тэрыторыi, i эксплуатанты аэрапортаў на iх тэрыторыi дзейнiчалi згодна з такiмi палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы.

4. Кожны з Дагаворных Бакоў пагаджаецца, што ад такiх эксплуатантаў паветраных суднаў можна патрабаваць выканання палажэнняў авiяцыйнай бяспекi, вызначаных у пункце 3, якiя патрабуе другi Дагаворны Бок пры ўваходзе, выхадзе або знаходжаннi ў межах тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку. Кожны Дагаворны Бок гарантуе эфектыўнае прымяненне адпаведных мер у межах яго тэрыторыi для абароны паветраных суднаў i для праверкi пасажыраў, экiпажа, ручной паклажы, багажу, грузу i запасаў паветранага судна перад i падчас пасадкi або пагрузкi. Кожны Дагаворны Бок добразычлiва разглядае любую просьбу другога Дагаворнага Боку аб прыняццi абгрунтаваных спецыяльных мер бяспекi ў адказ на канкрэтную пагрозу.

5. Калi ўзнiкае iнцыдэнт або пагроза iнцыдэнту, звязанага з незаконным захопам грамадзянскага паветрагнага судна, або з iншымi незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi такога паветранага судна, iх пасажыраў i экiпажа, аэрапортаў цi навiгацыйных сродкаў, Дагаворныя Бакi дапамагаюць адзiн аднаму: наладжваюць сувязi, прымаюць адпаведныя меры з мэтай хуткага i паспяховага спынення такога iнцыдэнту або яго пагрозы.


Артыкул 17

1. Кожны Дагаворны Бок можа ў любы час прапанаваць другому Дагаворнаму Боку любыя змены, увядзенне якiх у гэтае Пагадненне лiчыць пажаданым.

2. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў лiчыць пажаданым увядзенне любой папраўкi ў Дадатак да гэтага Пагаднення, авiяцыйныя ўлады гэтых Дагаворных Бакоў могуць дамовiцца аб увядзеннi такой папраўкi.

3. Кожная папраўка да гэтага Пагаднення або да яго Дадатку, якая адпавядае палажэнням пунктаў 1 або 2 гэтага Артыкула, уваходзiць у сiлу пасля яе пацверджання шляхам абмену нотамi памiж Дагаворнымi Бакамi.


Артыкул 18

Гэтае Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмiн. Яно можа быць у любы час дэнансавана кожным з Дагаворных Бакоў, калi адзiн Дагаворны Бок паведамiць пiсьмова другому Дагаворнаму Боку аб дэнансацыi.

У такiм выпадку гэтае Пагадненне трацiць сiлу праз дванаццаць месяцаў, пачынаючы з таго дня, калi другi Дагаворны Бок атрымаў паведамленне аб дэнансацыi.


Артыкул 19

Гэтае Пагадненне будзе зарэгiстравана ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.


Артыкул 20

1. Гэтае Пагадненне падлягае ўхваленню ў адпаведнасцi з заканадаўствам кожнага з Дагаворных Бакоў i увойдзе ў сiлу з дня абмену нотамi, якiя пацвярджаюць гэта адабрэнне.

2. Палажэннi гэтага Пагаднення часова прымяняюцца з дня яго падпiсання.


Учынена ў Варшаве 8 чэрвеня 1993 года ў двух экзэмплярах кожны на беларускай, польскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.

У выпадку розначытанняў перавага аддаецца тэксту на англiйскай мове.


За Урад                                      За Урад
Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Польшча
        Подпiс                                       Подпiс

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner