Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Мiнiстэрствамi ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Iтальянскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў барацьбе супраць незаконнага распаўсюджвання наркатычных i псiхатропных рэчываў i з арганiзаванай злачыннасцю"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 28 мая 1993 года.


Мiнiстры ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i IтальянскаЙ Рэспублiкi, далей будуць называцца "Дагаворнымi Бакамi", -

азнаемiўшыся з прагнозамi спецыяльнай Канвенцыi па наркатычных рэчывах (Нью-Йорк, 30 сакавiка 1961 г.), а таксама з папраўкамi дадатковага пратакола ад 1972 года (Жэнева, 25 сакавiка), Канвенцыi па псiхатропных рэчывах (Вена, 21 лютага 1971 г.), Канвенцыi па барацьбе з незаконным абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў (Вена, 20 снежня 1988 г.) i Комплекснага Плана дзеянняў (Нью-Йорк, 23 лютага 1990 г.), адрэдагаваныя пад эгiдай ААН;

упэўненыя, што мiжнароднае супрацоўнiцтва неабходна для эфектыўнага папярэджання i спынення незаконнага распаўсюджвання наркотыкаў i псiхатропных рэчываў i для барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю;

усведамляючы, што незаконны абарот наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, а таксама павелiчэнне iх вытворчасцi i распаўсюджвання прадстаўляе сабой сур'езную пагрозу для нармальнага грамадска-эканамiчнага развiцця, фiзiчнага i псiхiчнага здароўя сваiх грамадзян;

усведамляючы таксама, што ў незаконны абарот наркотыкаў усе больш уцягваюцца злачынныя арганiзацыi, якiя дзейнiчаюць ў мiжнародным маштабе;

прымаючы пад увагу неабходнасць i ўзаемнае жаданне iнтэнсiфiкаваць двухбаковае супрацоўнiцтва ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцю, як было пацверджана таксама ў пратаколе Сустрэчы памiж Мiнiстэрствамi ўнутраных спраў Iтальянскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Беларусь па абмену камп'ютэрнай iнфармацыяй, якая датычыцца незаконнай таргоўлi наркатычнымi i псiхатропнымi рэчывамi па "Балканскаму шляху", якi падпiсаны ў г.Мiнску 11 студзеня 1993 года,

згадзiлiся ў наступным:


Артыкул 1


1. 3 мэтай выканання гэтага Пагаднення стварыць Змешаны Камiтэт па супрацоўнiцтву ў барацьбе з незаконным распаўсюджваннем наркатычных i псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцю.

2. Змешаны Камiтэт будзе ўзначальвацца абодвума Мiнiстэрствамi i ўключаць у сябе прадстаўнiкоў МУС, а таксама Мiнiстэрства замежных спраў, адказных ад Сiл правапарадку, экспертаў у галiнах, упамянутых у гэтым Пагадненнi.

3. Па ўзаемнаму пагадненню для ўдзелу ў рабоце Камiтэта, у выпадку неабходнасцi, могуць запрошвацца прадстаўнiкi iншых ведамстваў i ўстаноў.

4. Пасяджэннi Камiтэта будуць праводзiцца, як правiла, 1 раз у год па чарзе ў адной з двух краiн. У выпадку неабходнасцi, па асобаму запыту аднаго з дагаворных Бакоў, будуць праводзiцца надзвычайныя сустрэчы, нават на ўзроўнi адных прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў, для разгляду пытанняў, якiя патрабуюць тэрмiновага рашэння.


Артыкул 2


У адпаведнасцi з прадпiсаннямi гэтага Пагаднення дагаворныя Бакi, па асабiстай iнiцыятыве або па запыту другога Боку, у рамках дзеючых нацыянальных заканадаўстваў:

a) прадаставяць узаемную дапамогу па выяўленню асоб, уцягнутых у арганiзаваную злачыннасць, а таксама асоб i транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўваюцца для незаконнага распаўсюджвання наркатычных i псiхатропных рэчываў, i тых, хто падазраваецца ў гэтым;

b) абмяняюцца карыснай iнфармацыяй у адносiнах асоб i транспартных сродкаў, уцягнутых у незаконны абарот наркотыкаў i псiхатропных рэчываў, або падазроных у такой дзейнасцi, а таксама iнфармацыяй аб асобах, якiя належаць або падазраваюцца ў дачыненнi да арганiзаванай злачыннасцi;

c) узгодняць самыя аптымальныя спосабы сувязi для забеспячэння хуткага абмену ўсякай iнфармацыяй, якая датычыцца наркатычных i псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцi;

d) пракансультуюць адзiн другога з нагоды прыняцця агульных пазiцый i дзеянняў, узгодненых ва ўсiх мiжнародных цэнтрах, дзе стаiць пытанне барацьбы з незаконным абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцю.


Артыкул 3


1. У адпаведнасцi з (нацыянальнымi, дзеючымi ў абедзвюх краiнах) заканадаўствамi i незалежна ад абавязкаў, што выцякаюць з iншых двухбаковых-шматбаковых пагадненняў:

a) па патрабаванню цэнтральных кампетэнтных органаў адным з дагаворных Бакоў, другi Бок праводзiць працэдуры расследавання пры кампетэнтных органах у выпадках дзейнасцi, звязанай з незаконным абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў, або той, што датычыцца арганiзаванай злачыннасцi;

b) запытваемы Бок прыкладвае ўсе намаганнi, каб прыняць патрэбныя меры ў найменшы тэрмiн. Вынiкi своечасова перадаюцца Боку, якi зрабiў запыт;

c) работнiкi кампетэнтных органаў запытваючага Боку могуць прысутнiчаць пры правядзеннi патрэбных мерапрыемстваў з дазволу цэнтральных кампетэнтных органаў другога Боку. У такiм выпадку яны будуць дзейнiчаць згодна з законамi таго Боку, якi iх прымае, i будуць карыстацца прававой абаронай, iснуючай у гэтай Краiне.

2. Вышэйназваныя працэдуры расследавання не будуць ажыццяўляцца ў тых выпадках, калi запытваемы Бок лiчыць, што апошнiя парушаюць яе суверэнныя правы або пагражаюць яе бяспецы i / цi iншым важным iнтарэсам. У такiм выпадку запытваючаму Боку павiнна быць своечасова перададзена матываванае паведамленне аб адмове.


Артыкул 4


1. Абодва дагаворныя Бакi, дзейнiчаючы праз свае кампетэнтныя цэнтральныя органы, па запыту цi па асабiстай iнiцыятыве, прадастаўляюць адзiн аднаму ўсю iнфармацыю, якая можа садзейнiчаць барацьбе з незаконным абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў. У прыватнасцi, яны абменьваюцца iнфармацыяй:

a) аб метадах барацьбы з незаконным распаўсюджваннем наркатычных i псiхатропных рэчываў;

b) аб выкарыстаннi новых тэхнiчных сродкаў у гэтай галiне, уключаючы метады навучання i выкарыстання падраздзяленняў кiнолагаў у барацьбе з наркотыкамi;

c) аб навуковых, прафесiйных i дыдактычных публiкацыях, якiя датычацца незаконнага распаўсюджвання наркатычных i псiхатропных рэчываў;

d) аб новых тыпах наркотыкаў i псiхатропных рэчываў, месцах iх вырабу, аб каналах, якiя выкарыстоўваюцца таргоўцамi, аб метадах скрыцця, аб змяненнях цэн на наркотыкi i псiхатропныя рэчывы;

e) аб новых маршрутах i сродках, якiя выкарыстоўваюцца пры незаконнай таргоўлi наркотыкамi i псiхатропнымi рэчывамi, а таксама ў сiстэмах скрыцця гэтых рэчываў.

2. Кожны з дагаворных Бакоў, па асабiстай iнiцыятыве цi па запыту другога Боку, прадаставiць другому Боку, у адпаведнасцi з дзеючым нацыянальным заканадаўствам, усе даныя i дакументы, якiя змяшчаюць iнфармацыю адносна выпадкаў незаконнай таргоўлi наркатычнымi i псiхатропнымi рэчывамi.

3. Дагаворныя Бакi абменьваюцца iнфармацыяй адносна сiстэмы рэцыркуляцыi i пераводу злачынных даходаў, у прыватнасцi, ад незаконнай таргоўлi наркотыкамi i псiхатропнымi рэчывамi.

4. Дагаворныя Бакi арганiзуюць па ўзгадненню сустрэчы, нарады, рабочыя семiнары i курсы ўдасканалення для аператыўных работнiкаў палiцыi па барацьбе з наркабiзнесам.


Артыкул 5


1. Абодва дагаворныя Бакi праз свае кампетэнтныя цэнтральныя органы прадстаўляюць у распараджэнне адзiн другому, па ўласнай iнiцыятыве, усю iнфармацыю, якая можа быць карыснай i садзейнiчаць барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю. У прыватнасцi, яны абменьваюцца iнфармацыяй аб:

a) розных формах арганiзаванай злачыннасцi i метадах барацьбы з ею;

b) магчымых кантактах памiж асацыяцыямi цi злачыннымi групамi ў абедзвюх краiнах;

c) даследаваннях, праведзеных у адносiнах развiцця кантактаў, выкладзеных у пункце b;

d) тэхнiчных мерах для забеспячэння бяспекi ў аэрапартах i марскiх партах, а таксама аб ахове асоб i аб'ектаў ад любога незаконнага акта;

e) незаконных фiнансавых аперацыях, падробцы грашовых знакаў i каштоўных папер, крадзяжы твораў мастацтва i антыкварыяту, а таксама iншых злачынствах, звязаных з арганiзаванай злачыннасцю, у раскрыццi якой зацiкаўлены абодва Бакi.

2. Дагаворныя Бакi абменьваюцца сваiмi спецыялiстамi для правядзення ўзаемных кансультацый па канкрэтных праблемах i абменьваюцца вопытам па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, а таксама афiцыйнымi тэкстамi дзеючых юрыдычных нормаў у процiдзеяннi вышэйназванай форме злачыннасцi.

3. Дагаворныя Бакi абменьваюцца звесткамi i ўзорамi тэхнiчных сродкаў iндывiдуальнай абароны, якiя выкарыстоўваюцца ў аперацыях, накiраваных на падаўленне арганiзаванай злачыннасцi, а таксама ўзаемным вопытам у адносiнах дзеянняў прэвентыўных службаў i прафесiянальнай падрыхтоўкi кiруючых кадраў сiл грамадскага парадку, з гэтай мэтай будзе прадугледжаны абмен аператыўнымi работнiкамi i iх навучанне на курсах удасканалення.

4. Дагаворныя Бакi арганiзуюць сустрэчы, нарады i сумесныя рабочыя семiнары па самых важных напрамках i праблемах барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю.


Артыкул 6


Формы дапамогi i супрацоўнiцтва, згодна з гэтым Пагадненнем, будуць забяспечаны непасрэдна кампетэнтнымi цэнтральнымi органамi абодвух дагаворных Бакоў. Гэтыя органы павiнны будуць сустрэцца ў самы кароткi тэрмiн для вызначэння адпаведных аператыўных дзеянняў.


Артыкул 7


Гэтае Пагадненне ўступiць у сiлу з моманту, калi Бакi паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi адпаведных неабходных прадугледжаных унутраных працэдур.

Гэтае Пагадненне будзе дзейнiчаць на працягу 5 гадоў. Па сканчэннi гэтага тэрмiну дзеянне яго падаўжаецца да бясконцасцi, калi адзiн з Бакоў не дэнансiруе яго пiсьмова па крайняй меры за 6 месяцаў да сканчэння гэтага тэрмiну.


Заключана ў г.Рыме 28 мая 1993 г. у двух экземплярах на беларускай, iтальянскай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

У выпадку спорнай iнтэрпрэтацыi карыстацца тэкстам на англiйскай мове.


Мiнiстр унутраных спраў                      Мiнiстр унутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь                          Iтальянскай Рэспублiкi
У.ЯГОРАЎ                                     Н.МАНЧЫНО

Право СССР

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner