Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхнiкi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 21 апреля 1997 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя (надалей - "Дагаворныя Бакi"),

улiчваючы iснуючыя памiж дзвюма краiнамi дружалюбныя адносiны;

прызнаючы важную ролю навукi i тэхнiкi ў развiццi эканомiк абедзвюх краiн;

жадаючы ўмацоўваць i развiваць супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi ў галiне навукi i тэхнiкi,

дамовiлiся пра наступнае:


Артыкул 1

Дагаворныя Бакi пагадзiлiся ўмацоўваць i развiваць супрацоўнiцтва ў галiне навукi i тэхнiкi памiж дзвюма краiнамi на аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады ў адпаведнасцi з умовамi гэтага Пагаднення i дзеючымi заканадаўствамi абедзвюх краiн.


Артыкул 2

Супрацоўнiцтва памiж Дагаворнымi Бакамi будзе ажвццяўляцца па наступных формах:

а) сумеснае выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i праектных работ, уключаючы абмен iх вынiкамi, а таксама абмен вучонымi, спецыялiстамi i даследчыкамi, якiя ўдзельнiчаюць у выкананнi гэтых работ;

б) правядзенне сумесных навуковых канферэнцый, сiмпозiумаў, школ, семiнараў, выставак;

в) абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй i дакументацыяй;

г) сумеснае выкарыстанне прыбораў i абсталявання для навуковых даследаванняў;

д) Iншыя формы навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва на падставе ўзаемнай дамоўленасцi памiж Дагаворнымi Бакамi.


Артыкул 3

1. У мэтах рэалiзацыi гэтага Пагаднення будзе створана Сумесная беларуска-iндыйская камiсiя па супрацоўнiцтву ў галiне навукi i тэхнiкi, у склад якой увойдзе роўная колькасць членаў ад кожнага з Дагаворных Бакоў. Сумесная камiсiя будзе складацца са Старшынi i Сакратара ад кожнай з дзвюх краiн i членаў, якiя назначаюцца ў адпаведнасцi з правiламi, што ўстанаўлiваюцца Дагаворнымi Бакамi.

2. Асноўнымi функцыямi Камiсii з'яўляюцца:

а) стварэнне спрыяльных умоў для рэалiзацыi дадзенага Пагаднення;

б) садзейнiчанне выкананню сумесных праграм i праектаў;

в) абмен думкамi пра перспектывы навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва i абмеркаванне прапаноў па яго далейшаму развiццю.

3. Пасяджэннi Сумеснай камiсii будуць праводзiцца штогод, а пры неабходнасцi па ўзаемнай згодзе - часцей, па чарзе ў Беларусi i Iндыi.

4. Сумесная камiсiя выпрацуе ўласныя правiлы працэдур.


Артыкул 4

1. Пералiк галiн супрацоўнiцтва будзе ўзгадняцца Сумеснай камiсiяй у выглядзе Выканаўчых праграм. Дагаворныя Бакi будуць заахвочваць заключэнне пагадненняў, накiраваных на развiцце доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва памiж дзяржаўнымi органамi, навукова-даследчымi iнстытутамi, навуковымi таварыствамi, вышэйшымi навучальнымi ўстановамi i iншымi навукова-тэхнiчнымi арганiзацыямi (надалей - "супрацоўнiчаючыя арганiзацыi").

2. Указаныя пагадненнi павiнны ўключаць:

а) мэту i змест супрацоўнiцтва, назвы органаў i арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у выкананнi сумесных праграм i адказваюць за яго;

б) аб'ем фiнансавання супрацоўнiцтва;

в) парадак выкарыстання вынiкаў, атрыманых у ходзе выканання сумесных даследаванняў i распрацовак.


Артыкул 5

Выдаткi па абмену экспертамi, вучонымi i iншымi спецыялiстамi ў межах гэтага Пагаднення будуць пакрывацца па наступных правiлах:

Дагаворны Бок, якi накiроўвае спецыялiстаў, аплачвае iх праезд туды i назад памiж сталiцамi дзвюх краiн, а Дагаворны Бок, што прымае спецыялiстаў, аплачвае выдаткi па iх пражыванню, праезду па сваей тэрыторыi, сутачныя, а таксама выдаткi па аказанню медыцынскай дапамогi ў выпадку раптоўнага захворвання або няшчаснага выпадку ў адпаведнасцi з прынятымi ў яго краiне правiламi медыцынскага абслугоўвання.


Артыкул 6

1. Навукова-тэхнiчная iнфармацыя, атрыманая ў вынiку сумеснай дзейнасцi ў межах гэтага Пагаднення, за выключэннем даных, што складаюць камерцыйную тайну, будзе распаўсюджвацца ў сусветным навуковым супольнiцтве агульнапрынятым парадкам у адпаведнасцi з заканадаўствамi Дагаворных бакоў, а таксама правiламi i працэдурамi, прынятымi ў супрацоўнiчаючых арганiзацыях, калi iншае не прадугледжана пагадненнямi, зазначанымi ў артыкуле 4.

2. Вучоныя, тэхнiчныя эксперты i арганiзацыi трэцiх краiн цi мiжнародныя арганiзацыi са згоды абодвух Дагаворных Бакоў могуць запрашацца для ўдзелу ў праектах i праграмах, што ажыццяўляюцца ў межах гэтага Пагаднення. Выдаткi, звязаныя з такiм удзелам, павiнны, як правiла, несцi трэцiя бакi, калi iншая працэдура не будзе адобрана i пiсьмова ўзгоднена абодвума Дагаворнымi Бакамi.


Артыкул 7

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для супрацоўнiцтва ў межах гэтага Пагаднення кожны з Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з дзеючым на яго тэрыторыi заканадаўствам будзе садзейнiчаць:

- паскарэнню i спрашчэнню адпраўкi i дастаўкi абсталявання i прыбораў на тэрыторыi двух Дагаворных Бакоў;

- паскарэнню i спрашчэнню ўезду i выезду, вольнаму перамяшчэнню i працы асоб, якiя ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi гэтага Пагаднення, уключаючы iх доступ у геаграфiчныя раены, што маюць адносiны да гэтага Пагаднення, да неабходнай iнфармацыi, матэрыялаў, а таксама ў арганiзацыi i да асоб, якiя ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi гэтага Пагаднення.


Артыкул 8

Палажэннi гэтага Пагаднення не супярэчаць iншым пагадненням i дагаворам, падпiсаным памiж Дагаворнымi Бакамi, а таксама iншым мiжнародным пагадненням, удзельнiцамi якiх з'яўляюцца абедзве краiны.


Артыкул 9

Пытаннi, звязаныя з iнтэрпрэтацыяй або выкананнем гэтага Пагаднення, павiнны вырашацца шляхам правядзення ўзаемных кансультацый памiж Дагаворнымi Бакамi.


Артыкул 10

1. Гэтае Пагадненне падлягае адабрэнню двума Урадамi ў адпаведнасцi з канстытуцыйнымi працэдурамi кожнай краiны i набывае моц пасля абмену нотамi аб такiм адабрэннi.

2. Дадзенае Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў i аўтаматычна прадаўжацца на наступны пяцiгадовы перыяд, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў за 12 месяцаў да свайго намеру датэрмiнова спынiць дзеянне Пагаднення не накiруе другому Дагаворнаму Боку пiсьмовае паведамленне аб гэтым.

3. Па ўзаемнай згодзе ў дадзенае Пагадненне могуць уносiцца папраўкi, дапаўненнi i змены.

4. Папраўкi, спыненне дзеяння або сканчэнне тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення не павiнны ўплываць на выкананне любога праекта або праграмы, якiя ўжо ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем i поўнасцю не выкананы на момант спынення цi сканчэння тэрмiну яго дзеяння.


Артыкул 11

Аддзел навукi i новай тэхнiкi Кiраўнiцтва Справамi Урада Рэспублiкi Беларусь - з беларускага боку i Дэпартамент навукi i тэхнiкi Мiнiстэрства навукi i тэхнiкi Рэспублiкi Iндыя - з iндыйскага боку, адпаведна, ажыццяўляюць нагляд за выкананнем гэтага Пагаднення, а таксама адказваюць за яго каардынацыю i рэалiзацыю.


Заключана ў Нью-Делi 14 мая 1993 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення розначытанняў перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове.


За Урад Рэспублiкi Беларусь                 За Урад Рэспублiкi Iндыя
                     Подпiс                                   Подпiс

Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner