Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 26.02.1993 N 66 "Аб узнагародах Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


(в. ред. приказа Минобразования от 12.04.1994 N 98)


У адпаведнасцi з Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 1992 г. "Аб змяненнi структуры Савета Miнiстраў Рэспублiкi Беларусь" i ў мэтах упарадкавання практыкi прадстаўлення да узнагароджання ўзнагародамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб парадку прадстаўлення да узнагароджання значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Ганаровай граматай i Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Адмянiць загад Мiнiстэрства народнай адукацыi БССР ад 15 лiстапада 1988 г. N 588-к "Аб узнагародах Мiнiстэрства народнай адукацыi БССР", Палажэнне аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання, зацверджанае загадам Мiнiстэрства народнай адукацыi БССР ад 15 лiстапада 1988 г. N 588-к.


Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК


                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           загадам
                                           Мiнiстэрства адукацыi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           ад 26 лютага 1993 г. N 66

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРАДКУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ ДА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ


(в. ред. приказа Минобразования от 12.04.1994 N 98)


1. ЗНАЧКОМ "ВЫДАТНIК АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"


1.1. Нагрудным значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" узнагароджваюцца асобна вылучаныя работнiкi навучальных устаноў, устаноў i арганiзацый сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь за забеспячэнне далейшага развiцця i ўдасканалення адукацыi, у тым лiку:

- за дасягненне высокiх вынiкаў у навучаннi i выхаваннi дзяцей, моладзi, за прымяненне новых форм i метадаў у навучаннi i выхаваннi, за плённую навукова-педагагiчную дзейнасць;

- за актыўны ўдзел у распрацоўцы навуковай i навукова-метадычнай дакументацыi, за шырокае ўкараненне перадавога педагагiчнага вопыту, сучасных тэхнiчных сродкаў навучання, вынiкаў навуковых даследаванняў, якiя павышаюць эфектыўнасць навучання i выхавання дзяцей i моладзi;

- за плённую працу па ахове правоў дзяцей, навучанню, выхаванню i сацыяльнай рэабiлiтацыi дзяцей;

- за развiццё фiзкультурна-спартыўнай работы, навукова-тэхнiчнай i мастацкай творчасцi ў выхаваўчых установах;

- за развiццё рацыяналiзацыi i вынаходнiцтва i патэнтна-лiцэнзiённай работы.

1.2. Значок "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" носiцца на правым баку грудзей.

1.3. Да ўзнагароджання значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" могуць быць прадстаўлены работнiкi адукацыi, якiя раней былi ўзнагароджаны Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

1.4. Прадстаўленне да ўзнагароджання значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" магчыма не раней чым праз тры гады пасля ўзнагароджання Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

1.5. Паўторнае ўзнагароджанне значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" не дапускаецца.

1.6. Пазбаўленне значка "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.


2. ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


2.1. Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь узнагароджваюцца калектывы навучальна-выхаваўчых устаноў, работнiкi сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь за высокiя паказчыкi ў навукова-педагагiчнай i iншай працоўнай дзейнасцi, дасягнутыя поспехi ў падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, рабочых кадраў, навучаннi i выхаваннi вучняў, у тым лiку:

- за ўкараненне навуковай арганiзацыi працы, абагульненне, распаўсюджванне i актыўнае прымяненне перадавога айчыннага i замежнага вопыту ў вобласцi адукацыi, за высокую якасць навучання i выхавання дзяцей i моладзi;

- за поспехi, дасягнутыя ў арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, культурна-масавай, ваенна-патрыятычнай i спартыўнай рабоце;

- за распрацоўку арыгiнальных вучэбных планаў, праграм, вучэбна-метадычных i наглядных дапаможнiкаў, iнструкцый i падручнiкаў для сiстэмы адукацыi, за вынаходствы, рацыяналiзатарскiя прапановы i выраб экспанатаў на выстаўкi тэхнiчнай творчасцi;

- за паспяховую работу па стварэнню i ўдасканаленню вучэбна-матэрыяльнай базы навучальных устаноў, аснашчэнню вучэбных кабiнетаў, майстэрняў, лабараторый.

2.2. Да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь могуць быть прадстаўлены:

- работнiкi адукацыi навучальна-выхаваўчых i iншых падпарадкаваных упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама ўстаноў, работнiкi вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, Рэспублiканскiх падведамасных устаноў i арганiзацый, якiя раней былi ўзнагароджаны Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, не раней чым праз тры гады.


3. ГРАМАТАЙ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


3.1. Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь узнагароджваюцца калектывы навучальна-выхаваўчых устаноў, работнiкi сiстэмы адукацыi, навучэнцы i студэнты навучальных устаноў за паспяховую работу i вучобу, у тым лiку:

- за дасягнутыя поспехi ў навучаннi i выхаваннi падрастаючага пакалення;

- за паспяховую вучэбна-выхаваўчую, культурна-масавую i спартыўную работу;

- за дасягненне вучнёўскай моладдзю высокiх вынiкаў у вучобе, алiмпiядным руху, тэхнiчнай i мастацкай творчасцi, спартыўных спаборнiцтвах i мастацкай самадзейнасцi.

3.2. Да ўзнагароджання Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь могуць быть прадстаўлены:

- работнiкi адукацыi навучальных i iншых падпарадкаваных упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, якiя раней былi ўзнагароджаны Ганаровай граматай цi Граматай абласнога ўпраўлення адукацыi, Мiнскага гарадскога ўпраўлення адукацыi; работнiкi вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, рэспублiканскiх падведамасных устаноў i арганiзацый, якiя раней былi ўзнагароджаны Ганаровай граматай цi Граматай гэтых устаноў, не раней чым праз тры гады;

- навучэнцы навучальных устаноў.


4. АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ПРАДСТАЎЛЕННЯ ДА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЎЗНАГАРОДАМI МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


4.1. Прапановы аб узнагароджаннi значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Ганаровай граматай цi Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляюцца ўпраўленнямi адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, навучальнымi ўстановамi, iншымi ўстановамi i арганiзацыямi, непасрэдна падпарадкаванымi Мiнадукацыi Рэспублiкi Беларусь.

На прадстаўленага да ўзнагароджання запаўняецца бланк узнагароднага лiста, ў характарыстыцы адлюстроўваюцца заслугi ў навуковай, працоўнай i грамадскай дзейнасцi. Характарыстыка абмяркоўваецца на сходзе працоўнага калектыву, аб чым робiцца запiс ва ўзнагародным лiсце.

У характарыстыцы калектыву навучальнай установы адлюстроўваюцца вытворчыя паказчыкi.

4.2. Узнагароджанне значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Ганаровай граматай цi Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

4.3. Уручэнне значка "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Ганаровай граматы цi Граматы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстрам альбо па яго даручэнню членамi калегii i iншымi адказнымi работнiкамi Мiнiстэрства, начальнiкамi ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, кiраўнiкамi навучальных устаноў, iншых устаноў i арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь, на агульных урачыстых сходах працоўнага калектыву.

4.4. Прадстаўленне аб узнагароджаннi накiроўваецца ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь за месяц да ўзнагароджання, калi не было спецыяльнага ўказання аб тэрмiнах.

4.5. Узнагароджанне кiруючых, навукова-педагагiчных i педагагiчных работнiкаў у перыяд працоўнай дзейнасцi ў сувязi з iх юбiлеямi не праводзiцца.

4.6. Паўторнае ўзнагароджанне Ганаровай граматай цi Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь магчыма не раней чым праз тры гады.

4.7. Упраўленнi адукацыi, арганiзацыi i ўстановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь маюць права прадстаўляць да ўзнагароджання Ганаровай граматай i Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўнiкоў базавых прадпрыемстваў за паспяховую работу па стварэнню i ўдасканаленню вучэбна-матэрыяльнай базы навучальных устаноў.

4.8. Запiс аб узнагароджаннi значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Ганаровай граматай i Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь уносiцца ў працоўную кнiжку.


5. МАТЭРЫЯЛЬНАЕ ЗААХВОЧВАННЕ


5.1. Узнагароджанаму значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" выдаецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры сямi мiнiмальных заработных плат.

5.2. Узнагароджанаму Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры пяцi мiнiмальных заработных плат.

5.3. Узнагароджанаму Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры трох мiнiмальных заработных плат.

5.4. Выплата грашовай прэмii да ўзнагароды праводзiцца ў межах сродкаў на заработную плату ўстановы адукацыi i фонда матэрыяльнага заахвочвання.


Постановления России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner