Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пратакол пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб парадку падрыхтоўкi афiцэрскiх кадраў у ваенна-навучальных установах"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 года.


Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны Украiны, надалей Бакi,

кiруючыся палажэннямi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.,

дамовiлiся пра наступнае:


Артыкул 1


Бакi ажыццяўляюць узгодненыя дзеяннi, накiраваныя на падрыхтоўку афiцэрскiх кадраў, зыходзячы з патрэб iх Узброеных Сiл. Падрыхтоўка ваенных кадраў для Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i Узброеных Сiл Украiны будзе ажыццяўляцца, пачынаючы з набору 1992 года, беларускiмi i ўкраiнскiмi ваенна-навучальнымi ўстановамi па заяўках на дагаворнай аснове, з выключэннямi, указанымi ў артыкуле 2 гэтага Пратакола.


Артыкул 2


Бакi даюць курсантам i слухачам ваенна-навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь i Украiны, а таксама ад'юнктам i дактарантам права бясплатна прадоўжыць i закончыць навучанне ў беларускiх i ўкраiнскiх ваенна-навучальных установах i навукова-даследчых установах, у якiя яны паступiлi да 1992 года.


Артыкул 3


На аснове гэтага Пратакола Бакамi распрацоўваецца гадавы план прыёму на вучобу ў беларускiя i ўкраiнскiя ваенна-навучальныя ўстановы.

Гадавы план прыёму на вучобу курсантаў, слухачоў, ад'юнктаў i дактарантаў ваенна-навучальных i навукова-даследчых устаноў Рэспублiкi Беларусь i Украiны распрацоўваецца рабочымi групамi Бакоў да 15 лiстапада кожнага года.

У план падрыхтоўкi ваенных кадраў уключаецца патрэбная колькасць вучэбных месц, тэрмiны падрыхтоўкi, спецыяльнасцi, па якiх плануецца падрыхтоўка афiцэрскiх кадраў для Бакоў, i iншыя пытаннi.

План падрыхтоўкi афiцэрскiх кадраў падпiсваецца ўпаўнаважанымi асобамi Бакоў да 15 снежня кожнага года.


Артыкул 4


Кожны з Бакоў адбiрае i накiроўвае абiтурыентаў у вышэйшыя ваенна-навучальныя ўстановы па дамоўленасцi. Адказнасць за адбор кандыдатаў ускладаецца на камандзiруючы Бок. Камандаванне ваенна-навучальнай установы абавязваецца правесцi медыцынскi агляд абiтурыентаў i пасля iх прыёму нясе адказнасць за належную арганiзацыю вучэбнага працэсу, стварэнне неабходных сацыяльна-бытавых умоў у перыяд навучання.

Бакi праводзяць фiнансавыя разлiкi, звязаныя з рэалiзацыяй гэтага Пратакола, да пачатку навучальнага года за поўны год навучання, а таксама прымаюць меры да поўнага выканання курсантамi, слухачамi, ад'юнктамi i дактарантамi правiл унутранага распарадку ваенна-навучальных устаноў, парадку i правiл паводзiн у дзяржаве знаходжання ў адпаведнасцi з дзеючым у ёй заканадаўствам.


Артыкул 5


Невыкананне або скасаванне кантракта, у тым лiку па вiне курсанта, слухача, ад'юнкта або дактаранта, спыняюць яго дзеянне з абавязковай кампенсацыяй выдаткаў на навучанне вiнаватым Бокам.


Артыкул 6


Бакi прызнаюць эквiвалентнасць дакументаў аб адукацыi ў беларускiх i ўкраiнскiх ваенна-навучальных установах на тэрыторыi сваiх дзяржаў.

Спецыяльнасцi, тэрмiны падрыхтоўкi ваенных кадраў для Узброеных Сiл i колькасць навучэнцаў вызначаюцца Бакамi на аснове заявак, падаваемых штогод, не пазней 1 студзеня года паступлення на вучобу.

Асобам, якiя закончылi ваенна-навучальныя ўстановы, першае афiцэрскае званне прысвойваецца загадам Мiнiстра абароны дзяржавы, якая накiравала iх на вучобу.


Артыкул 7


Бакi выпрацоўваюць механiзм узаемных разлiкаў па падрыхтоўцы афiцэрскiх кадраў на дагаворнай аснове. Прыём i навучанне курсантаў, слухачоў ажыццяўляецца на аснове дзеючых правiл i палажэнняў прымаючага боку.


Артыкул 8


Пратакол набывае сiлу з моманту яго падпiсання i дзейнiчае ў адпаведнасцi з артыкулам 6 Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 года.


Адбылося ў г. Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Мiнiстэрства абароны                            За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь                                Украiны
Подпiс                                             Подпiс

Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner