"Пагадненне аб культурным супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
--------------------------------
<*> Уступiла ў сiлу 25 лiстапада 1992 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi нiжэй названыя "Бакi", з мэтай умацавання сяброўскiх сувязяў i развiцця культурнага супрацоўнiцтва памiж дзвюмя краiнамi заключылi гэтае Пагадненне аб наступным:
Артыкул 1
Бакi дамовiлiся ў адпаведнасцi з прынцыпамi роўнасцi i ўзаемнай выгады садзейнiчаць i падтрымлiваць абмен i супрацоўнiцтва памiж адпаведнымi ўстановамi дзвюх краiн у галiне культуры, адукацыi, грамадскiх навук, аховы здароўя, спорта, выдавецкай справы, выданняў, радыёвяшчання, тэлебачання i кiнематаграфii.
Артыкул 2
Бакi дамовiлiся праводзiць адпаведныя мерапрыемствы ў галiне культуры i мастацтва i дапамагаць пры гэтым адзiн аднаму ў межах сваiх магчымасцей, асаблiва:
1. Пры гастролях выканаўцаў i мастацкiх калектываў, пры арганiзацыi канцэртаў, спектакляў i iншых мастацкiх праграм.
2. Пры правядзеннi выстаў i арганiзацыi дакладаў i лекцый.
3. Пры арганiзацыi ўзаемных паездак прадстаўнiкоў розных галiн культурнага жыцця, асаблiва, лiтаратуры, музыкi, вiдовiшчных i выяўленчых мастацтваў, кiнематаграфii i г.д. для развiцця супрацоўнiцтва, стажыровак, абмену вопытам.
4. Пры запрашэннi для ўдзелу ў фестывалях i падобных мiжнародных мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў сваёй краiне.
5. Пры захаваннi кантактаў у галiне музейнай справы, бiблiятэк, архiваў, а таксама пры абмене спецыялiстамi i матэрыяламi.
6. Пры заахвочваннi абмену лiтаратурай у галiне культуры i мастацтва ў межах сваiх магчымасцей.
7. Пры ўстанаўленнi прамых культурных сувязяў памiж творчымi саюзамi, установамi культуры.
Артыкул 3
Бакi дамовiлiся ажыццяўляць абмен i супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi ў наступных формах:
1. У адпаведнасцi з патрабаваннямi абменьвацца выкладчыкамi, вучонымi i спецыялiстамi для азнаямлення, даследавання i чытання лекцый.
2. У адпаведнасцi з патрабаваннямi i магчымасцямi ўзаемна прадстаўляць квоту стыпендый.
3. Разгледзець магчымасцi заключэння Пагаднення аб узаемным прызнаннi пасведчанняў, атэстатаў, вучоных ступеняў i вучоных званняў кожнага з Бакоў.
4. Стымуляваць i падтрымлiваць устанаўленне непасрэдных кантактаў i супрацоўнiцтва памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi дзвюх краiн.
5. Заахвочваць абмен вучэбнiкамi i iншай педагагiчнай лiтаратурай памiж установамi адукацыi дзвюх краiн.
6. Заахвочваць вучоных i спецыялiстаў iншага Боку, прымаць удзел у мiжнародных навуковых канференцыях, якiя праводзяцца ў сваёй краiне i аказваць гэтаму падтрымку.
Артыкул 4
Бакi дамовiлiся ўмацоўваць сувязi i супрацоўнiцтва памiж спартыўнымi ўстановамi дзвюх краiн. У адпаведнасцi з патрабаваннямi i магчымасцямi Бакi заахвочваюць сяброўскiя вiзiты, таварысцкiя спаборнiцтвы памiж спартсменамi, трэнерамi i спартыўнымi камандамi дзвюх краiн i абмен вопытам i тэхнiкай у галiне фiзкультуры i спорту.
Артыкул 5
Бакi дамовiлiся ажыццяўляць абмен i супрацоўнiцтва ў галiне друку, кнiгавыдання, радыёвяшчання, тэлебачання i кiнематаграфii.
Артыкул 6
Бакi дамовiлiся ажыццяўляць супрацоўнiцтва ў галiне грамадскiх навук, уключаючы абмен спецыялiстамi ў галiне грамадскiх навук для знаёмства, чытання лекцый i абмену матэрыяламi.
Артыкул 7
Бакi будуць садзейнiчаць i падтрымлiваць устанаўленне непасрэднага абмену i супрацоўнiцтва памiж установамi аховы здароўя дзвюх краiн.
Артыкул 8
Бакi будуць распрацоўваць канкрэтныя планы для ажыццяўлення гэтага Пагаднення i дамаўляцца па фiнансавых пытаннях.
Адпаведныя ўстановы дзвюх краiн могуць на падставе гэтага Пагаднення падпiсваць свае планы.
Артыкул 9
Гэтае Пагадненне набывае сiлу з дня яго падпiсання, тэрмiн яго дзеяння 5 гадоў. Калi за 6 месяцаў да заканчэння гэтага тэрмiну нiводны з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку пра свой намер спынiць дзеянне гэтага Пагаднення, тады тэрмiн яго дзеяння працягваецца аўтаматычна на 5 гадоў i гэтак далей.
Падпiсана ў г. Пекiне, 25 лiстапада 1992 г. у дзвюх экземплярах, кожны на беларускай i кiтайскай мовах, але абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. Дадатковы тэкст на рускай мове з'яўляецца рабочым i поўнасцю адпавядае тэкстам, якiя падпiсаны на беларускай i кiтайскай мовах.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
Право России 2007 карта новых документов |