"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Галоўным архiўным упраўленнем пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Генеральнай дырэкцыяй дзяржаўных архiваў Латвiйскай Рэспублiкi"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
--------------------------------
<*> Набыло моц 23 красавiка 1992 года.
Кiруючыся ўзаемным iмкненнем да ўсебаковага развiцця супрацоўнiцтва памiж архiўнымi ўстановамi дзвюх рэспублiк, Галоўнае архiўнае ўпраўленне пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Генеральная дырэкцыя дзяржаўных архiваў Латвiйскай Рэспублiкi, якiя ў наступным называюцца "бакi", дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi разгортваюць супрацоўнiцтва на падставе ўзаемнасцi i з выкананнем адпаведных заканадаўстваў абедзвюх рэспублiк, а таксама мiжнародных пагадненняў.
Артыкул 2
Бакi развiваюць абмен вопытам памiж архiўнымi ўстановамi па напрамках дзейнасцi, якiя iх цiкавяць. У гэтых мэтах бакi абменьваюцца iнфармацыяй па ўзнiкаючых у iх праблемах архiўнай справы i ажыццяўляюць абмен спецыялiстамi-архiвiстамi на ўзаемнай аснове.
Канкрэтныя мэты i ўмовы гэтых абменаў вызначаюцца па дамоўленасцi памiж адпаведнымi архiўнымi ўстановамi бакоў.
Артыкул 3
Кожны з дагаворных бакоў перадае другому боку пералiкi нарматыўна-метадычных распрацовак, навукова-iнфармацыйных выданняў i дакументальных публiкацый, якiя выйшлi ў свет на працягу каляндарнага года.
Бакi абменьваюцца па запыту другога боку заканадаўчымi i iншымi нарматыўнымi дакументамi па арганiзацыi архiўнай справы ў рэспублiцы, навукова-тэхнiчнымi распрацоўкамi (правiлы працы, метадычныя рэкамендацыi, вынiкi навукова-даследчых работ, матэрыялы навуковых канферэнцый, семiнараў i да т.п.), навукова-iнфармацыйнымi даведнiкамi, зборнiкамi дакументаў.
Артыкул 4
У мэтах папаўнення нацыянальных архiўных фондаў дакументамi, якiя змяшчаюць iнфармацыю па гiсторыi Беларусi i Латвii, бакi прад'яўляюць адзiн аднаму копii архiўных дакументаў. Абмен копiямi адбываецца на парытэтных асновах або па прымальных для бакоў дагаворных цэнах.
Бакi ўзаемадзейнiчаюць у выяўленнi няпрофiльных дакументаў па гiсторыi Беларусi i Латвii, якiя знаходзяцца ў архiвах iншага боку. Пытаннi вяртання такiх дакументаў вызначаюцца на падставе заканадаўстваў бакоў у адпаведнасцi са спецыяльнымi пагадненнямi.
Артыкул 5
Бакi будуць ажыццяўляць сумесныя публiкацыi архiўных дакументаў i рыхтаваць дакументальныя выставы па ўзгодненай тэматыцы.
Артыкул 6
Кожны з дагаворных бакоў аказвае садзейнiчанне даследчыкам другога боку ў працы ў яго дзяржаўных архiвах.
З гэтай мэтай даследчыкi маюць права карыстацца ўсiм навукова-даведачным апаратам да дакументаў па выбранай тэме даследвання.
Артыкул 7
Бакi будуць разгортваць супрацоўнiцтва па пытаннях, якiя закранаюць iх удзел у мiжнародных архiўных арганiзацыях.
Артыкул 8
Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага пагаднення не перашкаджае iншым формам магчымых кантактаў у галiне архiўнай справы, якiя ажыццяўляюцца па ўзаемнай згодзе бакоў.
Артыкул 9
У дадзенае пагадненне могуць быць унесены змены па ўзаемнай згодзе бакоў.
Артыкул 10
Дадзенае пагадненне ўваходзiць у сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае на працягу 5 гадоў.
Пагадненне складзена ў г. Мiнску i Рызе ў двух экземплярах, кожны на беларускай i латышскай мовах, якiя маюць аднолькавую сiлу, i падпiсана 23 красавiка 1992 года.
За Галоўнае архiўнае ўпраўленне За Генеральную дырэкцыю
пры Савеце Мiнiстраў дзяржаўных архiваў
Рэспублiкi Беларусь Латвiйскай Рэспублiкi
Начальнiк упраўлення Генеральны дырэктар
А.М.Мiхальчанка В.Э.Шталс
Право Украины 2009 (Приказы) карта новых документов |