Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Письмо Министерства культуры Республики Беларусь от 22.10.1991 "Агульныя прынцыпы дзейнасцi дзяржаўных клубных устаноў"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Мiнiстэрствам культуры
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              22.10.1991

I. Сацыяльнае назначэнне


Дзяржаўныя клубныя ўстановы адносяцца да культурна-асветных устаноў, з'яўляюцца самастойнымi арганiзацыямi, якiя дзейнiчаюць у сферы вольнага часу людзей з мэтамi стварэння спрыяльных умоў для самадзейнай творчасцi ўсiх, хто жадае праявiць i развiць свае мастацкiя i iнтэлектуальныя здольнасцi; задавальнення культурных запатрабаванняў розных груп насельнiцтва ў аднаўленнi i ўзмацненнi духоўных i фiзiчных сiл, а таксама ў мiжасабовых зносiнах i адпачынку.

Дзейнасць клубных устаноў будуецца на прынцыпах даступнасцi, добраахвотнасцi, апоры на грамадскую iнiцыятыву i самадзейнасць, спалучэння iндывiдуальнай, групавой i масавай работы; галоснасцi; кiравання i самакiравання; выкарыстання розных (законных) крынiц фiнансавання; абавязковага ўлiку мясцовых асаблiвасцяў у гiстарычным i культурным развiццi; дыферэнцыяцыi i спецыялiзацыi.

Асноўныя задачы клубных устаноў:

- зберажэнне i развiццё здабыткаў нацыянальнай культуры, традыцыйных форм культурнай дзейнасцi i адпачынку;

- развiццё самадзейнай мастацкай творчасцi ва ўсiх яе праявах, раскрыццё i падтрымка творчых iндывiдуальнасцяў i талентаў, асаблiва носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору;

- садзейнiчанне пазнавальнай актыўнасцi розных груп насельнiцтва, самаадукацыi ў галiне лiтаратуры, мастацтва, гiсторыi, навукi, эканомiкi, вытворчасцi, культуры быту, iнавацый i iнш.; стварэнне ўмоў для рэалiзацыi iнтэлектуальна-творчага патэнцыялу i павышэння духоўнасцi чалавека; практычная падтрымка сацыяльна значных творчых iнiцыятыў аматарскiх аб'яднанняў, клубаў, грамадскiх суполак; у тым лiку тых, якiя спрыяюць развiццю нацыянальных культур на тэрыторыi Беларусi;

- фармiраванне ў розных катэгорый насельнiцтва i ў асобных грамадзян умення i звычкi грунтоўнай, трывалай i гуманнай арганiзацыi i самаарганiзацыi свайго вольнага часу;

- метадычная i практычная прафесiйная дапамога ўстановам, прадпрыемствам, арганiзацыям i асобным грамадзянам па пытаннях сваёй кампетэнцыi на ўзаемакарысных умовах.

Кожная клубная ўстанова мае права самастойна скiраваць сваю дзейнасць на выкананне той цi iншай асобнай задачы, зыходзячы з канкрэтных умоў i магчымасцяў; пры неабходнасцi можа ўкласцi на сябе дадатковую сацыяльна значную задачу цi функцыю i выкарыстоўваць самыя розныя сродкi, метады i формы культурна-творчай i асветнiцкай работы, якiя адпавядаюць мясцовым грамадскiм iнтарэсам i культурным запатрабаванням.


II. Тыпы клубных устаноў


Тыпы клубных устаноў вызначаюцца ў залежнасцi ад асноўных напрамкаў iх дзейнасцi. Па напрамках дзейнасцi клубныя ўстановы могуць быць аднапрофiльныя i шматпрофiльныя - у залежнасцi ад сацыяльна-культурнага попыту насельнiцтва, кадравых, матэрыяльных i iнфармацыйных рэсурсаў, iншых базавых дадзеных.

Да клубных устаноў адносяцца такiя ўстановы культуры, якiя створаны па адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным прынцыпе, з унiверсальна-комплексным характарам дзейнасцi (сельскiя, пасялковыя, гарадскiя, занальныя, раённыя, абласныя, рэспублiканскiя клубы, дамы, цэнтры i палацы культуры).

У населеных пунктах, мiкрараёнах гарадоў, дзе знаходзяцца некалькi клубных устаноў, па рашэнню мясцовых органаў улады магчыма спецыялiзацыя кожнай з гэтых устаноў (незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi) па асобных напрамках дзейнасцi:

- скiраваныя на зберажэнне i развiццё нацыянальнай культуры, традыцыйных форм адпачынку, рамёстваў; на культурныя iнтарэсы вызначаных прафесiйных, нацыянальных i iншых сацыяльна-дэмаграфiчных катэгорый насельнiцтва (клубы, цэнтры, дамы сельскай iнтэлiгенцыi, жывёлаводаў, дзяцей, моладзi, жанчын, пенсiянераў, iнвалiдаў, майстроў музычнай культуры, фальклору, кiно, кнiнi, рамёстваў, цэнтры нацыянальных культур i г.д.);

- спецыялiзуюцца на перасоўным характары дзейнасцi (аўтаклубы, плаваючыя культбазы, клубы i iнш.);

- сумяшчаюць сваю асноўную функцыянальную дзейнасць з работай iншых тыпаў устаноў культуры, побыту, спорту, гандлю (клубы-чытальнi, клубы-бiблiятэкi, клубы-музеi, клубы-выставы, культурна-спартыўныя i культурна-вытворчыя цэнтры i г.д.). Работа клубных устаноў у гэтых выпадках рэгулюецца ва ўстаноўленым законам парадку.

Выбар канкрэтнага тыпу i разнастайнасцi клубных устаноў залежыць толькi ад мясцовых iнiцыятыў, умоў i магчымасцяў.

З мэтай больш рацыянальнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнiчнай, кадравай i фiнансавай базы клубныя ўстановы могуць уваходзiць (зберагаючы пры гэтым сваю юрыдычную самастойнасць) у склад цэнтралiзаваных клубных сiстэм, культурных, культурна-спартыўных комплексаў, цэнтраў культуры i вольнага часу, культурна-вытворчых аб'яднанняў, другiх фармiраванняў, сумесная дзейнасць якiх рэгулюецца асобнымi статутамi i дагаворнымi адносiнамi.

Развiццё разнастайных тыпаў i вiдаў клубных устаноў гарантуецца Законам БССР "Аб культуры", артыкул 31.


III. Арганiзацыйная структура


Арганiзацыйная структура клубных устаноў складаецца з розных творча-вытворчых падраздзяленняў i грамадскiх фармiраванняў, у залежнасцi ад абраных задач i напрамкаў дзейнасцi, мясцовых умоў i магчымасцяў.

Да творча-вытворчых падраздзяленняў клубных устаноў адносяцца аддзелы i сектары па напрамках дзейнасцi.

Клубныя ўстановы могуць ствараць i арганiзоўваць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам на аснове самаакупнасцi цi дагаворных адносiн дасугавыя аб'екты: кiнаўстаноўкi, кiнатэатры, вiдэатэкi-залы-салоны, спартыўныя залы i пляцоўкi, атракцыёны, танцавальныя (дыскатэчныя) залы i пляцоўкi, кафэ, бары i буфеты, базы i пункты пракату, прыклубныя паркi i сады, майстэрнi прыкладных навыкаў i рамёстваў, гасцёўнi, гульнятэкi, дзiцячыя пакоi, абрадавыя залы, адкрытыя тэатры, стадыёны, павiльёны, каткi, бiльярдныя, кегельбаны i iншыя аб'екты - як на асноўнай базе ўстановы культуры, так i за яе межамi.

Пры неабходнасцi i наяўнасцi ўмоў i крынiц фiнансавання клубныя ўстановы могуць ствараць у сваёй структуры штатныя тэатральныя, музычныя, харэаграфiчныя i iншыя мастацкiя калектывы, пазаштатныя i часовыя калектывы спецыялiстаў, майстроў. Клубныя ўстановы, якiя працуюць ва ўмовах гаспадарчага механiзму, могуць быць заснавальнiкамi малых прадпрыемстваў i кааператываў, дзейнасць якiх адпавядае статутным задачам i не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

У склад фармiраванняў клубных устаноў уваходзяць кружкi i калектывы самадзейнай мастацкай i тэхнiчнай творчасцi, аматарскiя аб'яднаннi i клубы па iнтарэсах, асацыяцыi, таварыствы, суполкi, народныя музеi, тэатры, фiлармонii, унiверсiтэты i г.д.

Iнiцыятыва стварэння клубных фармiраванняў можа належаць работнiкам клубных устаноў, грамадскiм арганiзацыям, асобным грамадзянам, якiя iмкнуцца рэалiзаваць свае сацыяльна значныя iнiцыятывы.

Агульныя сходы членаў клубных самадзейных калектываў i аб'яднанняў выбiраюць кiруючыя органы самакiравання, самастойна вырашаюць пытаннi сваёй дзейнасцi.

Непасрэдная адмiнiстрацыйна-ўпраўленчая адказнасць за дзейнасць клубных фармiраванняў ускладаецца на штатных кiраўнiкоў фармiраванняў, а за iх адсутнасцю - на кiраўнiкоў клубнай установы.

Аматарскiя клубныя фармiраваннi арганiзуюць сваю дзейнасць на падставе дагавора з адмiнiстрацыяй базавай клубнай установы, якi састаўляецца з улiкам задач двух бакоў i зацвярджаецца на сумесным сходзе адмiнiстрацыi i членаў фармiравання. Дагавор можа быць па iнiцыятыве аднаго з бакоў дапоўнены, зменены цi скасаваны.

Аматарскiя клубныя фармiраваннi з iх згоды могуць на дагаворнай аснове прыцягвацца да выканання сацыяльна-творчых заказаў, выдаваемых органамi кiравання культурай у адпаведнасцi з артыкулам 26 Закона БССР аб культуры.

Пры маючых быць разыходжаннях i спрэчных пытаннях па-за межах кампетэнцыi клубных фармiраванняў i клубных устаноў праблемы разглядаюцца мясцовымi Саветамi народных дэпутатаў i iх органамi культуры ў адпаведнасцi з дзеючым у рэспублiцы заканадаўствам.


IV. Матэрыяльная база, планаванне i фiнансаванне, кiраўнiцтва


Матэрыяльная база клубных устаноў складаецца са спецыяльна пабудаваных i прыстасаваных будынкаў i асобных памяшканняў, розных збудаванняў, абсталявання, транспарту, грашовых сродкаў i iншай маёмасцi, неабходнай для здзяйснення сваiх задач i функцый.

Будынкi i збудаваннi клубных устаноў могуць быць на балансе самастойным цi выканкама мясцовага Савета народных дэпутатаў, прадпрыемстваў, гаспадарак i арганiзацый, а таксама выкарыстоўвацца па прызначэнню на ўмовах арэнднай платы, частковага цi поўнага гаспадарчага ўтрымання ў сельскагаспадарчых i прамысловых прадпрыемстваў, аб'яднанняў i калектываў (у тым лiку i кааператыўных), грамадскiх i iншых арганiзацый на дагаворнай аснове, маючы на ўвазе разлiкi з клубнымi ўстановамi за культурныя паслугi.

Планаванне i фiнансаванне работы клубных устаноў, а таксама кiраўнiцтва iмi i кантроль здзяйсняюцца ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi, з улiкам спецыфiкi i магчымасцяў клубных устаноў, iнтарэсаў i запатрабаванняў насельнiцтва.


V. Узаемаадносiны з вышэйстаячымi органамi


Узаемаадносiны клубных устаноў з вышэйстаячымi органамi культуры афармляюцца сумесным дагаворам, у якiм вышэйстаячы орган з'яўляецца дзяржаўным заказчыкам на асобныя мерапрыемствы, праекты, праграмы i гарантуе супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi са сваёй кампетэнцыяй, якая ўстаноўлена заканадаўствам.


VI. Прававы статут


Клубныя ўстановы карыстаюцца правамi юрыдычнай асобы. у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам яны могуць здзяйсняць розныя юрыдычныя акты, быць iсцом i адказчыкам у судах i арбiтражах, уступаць ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя грамадскiя (неўрадавыя) арганiзацыi, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты i сувязi, ствараць ва ўстаноўленым Законам парадку сумесныя прадпрыемствы i арганiзацыi, удзельнiчаць у розных мiжнародных мерапрыемствах, якiя не пярэчаць мiжнародным абавязкам Рэспублiкi Беларусь, а таксама ўступаць у любыя праваадносiны ў межах сваёй кампетэнцыi для выканання статутных задач.

Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя клубных устаноў адбываюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Закона "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь".

Клубныя ўстановы могуць мець самастойны баланс, разлiковыя i другiя рахункi ў банках, свае фiрменныя бланкi, вуглавыя штампы i круглыя пячаткi ўстаноўленага ўзору са сваёй поўнай назвай, другiя рэквiзiты.

Кiраўнiкi клубных устаноў маюць права подпiсу на распараджальна-фiнансавых дакументах. У выпадку карыстання паслугамi цэнтралiзаваных бухгалтэрый банкаўскiя i iншыя да iх падобныя аперацыi па артыкулах каштарыса выдаткаў клубнай установы могуць рабiцца толькi на патрэбы клубнай установы, з ведама i пры наяўнасцi вiзы яе кiраўнiка.

Асноўным прававым дакументам клубнай установы з'яўляецца яе Статут, якi распрацоўваецца iндывiдуальна для кожнай на выснове дзейнiчаючых нарматыўных дакументаў i дадзеных Агульных прынцыпаў.

Статут уключае:

- поўную назву ўстановы, яго заснавальнiкаў, парадак iх узаемаадносiнаў;

- асноўныя мэты, задачы i функцыi;

- арганiзацыйную структуру;

- сiстэму кiраўнiцтва, найбольш адметныя прынцыпы арганiзацыi творча-вытворчай i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;

- правы i абавязкi грамадзян у адносiнах да клубнай установы;

- выснова i парадак рэарганiзацыi i закрыцця ўстановы.

У статут могуць быць уключаны i iншыя палажэннi, якiя звязаны з асаблiвасцямi арганiзацыi i дзейнасцi клубнай установы ў канкрэтнай сiтуацыi i якiя не супярэчаць дзеючаму ў Рэспублiцы Беларусь заканадаўству.

Статут клубнай установы з меркаваннем аддзела культуры прадстаўляецца ў выканкам Савета народных дэпутатаў, на тэрыторыi якога знаходзiцца асноўная база клубнай установы.

Клубная ўстанова лiчыцца створанай з моманту рэгiстрацыi яе статута ў выканкаме Савета народных дэпутатаў.


VII. Права валодання зямлёй


За клубнымi ўстановамi замацавана права карыстання зямлёй у парадку i на ўмовах адпаведна заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner