Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Дагавор аб каардынацыi дзеянняў памiж Мiнiстэрствам унутраных спраў Латвiйскай Рэспублiкi i Мiнiстэрствам унутраных спраў Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступил в силу 25 июля 1991 года.


Мiнiстэрства ўнутраных спраў Латвiйскай Рэспублiкi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi (якiя далей называюцца "Бакi"):

асноўваючыся на прынятым Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Беларускай ССР Пагадненнi аб эканамiчным, навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве i далейшым развiццi культурных сувязей,

зыходзячы з прынцыпаў суверэннасцi i раўнапраўя,

надаючы важнае значэнне супрацоўнiцтву ў барацьбе са злачыннасцю,

кiруючыся ўзаемным жаданнем замацоўваць i развiваць сувязi памiж органамi ўнутраных спраў Латвiйскай Рэспублiкi i Беларускай ССР,

заключаюць гэты Дагавор аб наступным:


Артыкул 1


Органы ўнутраных спраў Бакоў забяспечваюць абарону правоў, законных iнтарэсаў i маемасцi грамадзян i юрыдычных асоб другога Боку, як i грамадзян i юрыдычных асоб свайго Боку.


Артыкул 2


Органы ўнутраных спраў Бакоў абавязваюцца аказваць узаемна на бязвыплатнай аснове прававую дапамогу:

па канкрэтных крымiнальных справах, якiя знаходзяцца ў вядзеннi органаў унутраных спраў другога Боку;

па вышуку асоб, якiя ўчынiлi злачынствы, прапалi без вестак i iншых асоб па просьбе другога Боку;

па вышуку вакрадзенай маёмасцi, дакументаў i iншых каштоўнасцей;

па выдачы адзiн аднаму асоб, якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi, для прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi або для прывядзення ў выкананне прыгавору, калi гэта не супярэчыць заканадаўству Бакоў.


Артыкул 3


Дапамога аказваецца шляхам выканання даручэнняў аб учыненнi крымiнальна-працэсуальных, адмiнiстрацыйна-прававых i аператыўна-вышуковых дзеянняў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Бакоў.

Кожны Бок абавязваецца па просьбе другога Боку ўзбудзiць у адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам прававое праследаванне супраць сваiх грамадзян пры наяўнасцi дастатковых пацвярджанняў, якiя сведчаць аб тым, што яны ўчынiлi на тэрыторыi другога Боку злачынства цi правапарушэнне.

Мiнiстэрствы ўнутраных спраў рэспублiк будуць прадстаўляць адзiн аднаму па просьбе iнфармацыю аб наяўнасцi судзiмасцi ў грамадзян, а таксама i iншыя звесткi, у тым лiку аператыўнага характару, аднесеныя да кампетэнцыi органаў унутраных спраў, паведамляць даныя аб вышуку асоб, якiя хаваюцца ад следства i суда, ухiляюцца ад выканання прыгавору суда асуджаных, асоб, якiя прапалi без вестак, i iншых асоб у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Бакоў.


Артыкул 4


Даручэнне аб аказаннi дапамогi павiнна быць належным чынам аформлена i змяшчаць наступныя даныя:

а) назву справы, па якой хадайнiчаецца аб аказаннi прававой дапамогi;

б) прозвiшчы сведкаў, пацярпеўшых, падазраваемых, абвiнавачаных, падсудных або асуджаных, iх грамадзянства, заняткi i пастаяннае месцажыхарства або месцазнаходжанне;

в) прозвiшчы i адрасы iх прадстаўнiкоў;

г) змест даручэння, а таксама неабходныя звесткi па сутнасцi даручэння, а па крымiнальных справах i апiсанне саставу злачынства.

У даручэннi аб уручэннi дакумента, акрамя таго, павiнен быць указаны канкрэтны адрас атрымальнiка i назва дакумента, якi ўручаецца.


Артыкул 5


Пры выкананнi даручэння аб аказаннi дапамогi орган унутраных спраў, да якога звернута даручэнне, прымяняе заканадаўства сваёй рэспублiкi.

Калi выканаўчы орган, да якога звернута даручэнне, не кампетэнтны яго выканаць, ён перасылае даручэнне ў кампетэнтную ўстанову i паведамляе аб гэтым установе, ад якой зыходзiць даручэнне. У тым выпадку, калi прававая дапамога не можа быць аказана, орган унутраных спраў паведамляе аб абставiнах, што перашкаджаюць выкананню даручэння.


Артыкул 6


Органы ўнутраных спраў Бакоў распрацоўваюць i ажыццяўляюць узгодненыя мерапрыемствы па барацьбе з тэрарызмам, арганiзаванай злачыннасцю, наркабiзнесам i iншымi злачынствамi, якiя носяць мiжрэспублiканскi i мiжнародны характар.


Артыкул 7


Органы ўнутраных спраў Бакоў захоўваюць гаспадарчыя сувязi, якiя склалiся i дзейнiчаюць, па ўзаемнай пастаўцы прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння i рэчавай маёмасцi для ўзаемных патрэб па лiнii папраўча-працоўных устаноў i пажарнай аховы i iмкнуцца да iх развiцця.

Па ўзаемнай дамоўленасцi ажыццяўляецца перавод асуджаных з Латвiйскай Рэспублiкi ў Беларускую ССР i з Беларускай ССР у Латвiйскую Рэспублiку для адбыцця прызначанага судом пакарання. Парадак разлiку велiчынi кампенсацыi сродкаў, якiя затрачаны на ўтрыманне асуджаных у папраўча-працоўных калонiях, устанаўлiваюцца асобнымi пратаколамi цi пагадненнямi, якiя заключаюцца памiж органамi ўнутраных спраў.


Артыкул 8


Органы ўнутраных спраў Бакоў аказваюць ва ўстаноўленым парадку па просьбе адзiн аднаго ўзаемную дапамогу ў лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, буйных пажараў, аварый i катастроф.


Артыкул 9


Органы ўнутраных спраў Бакоў дамовiлiся практыкаваць стажыроўкi супрацоўнiкаў, абменьвацца перадавым вопытам работы i навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй па пытаннях барацьбы са злачыннасцю, забеспячэнню пажарнай бяспекi.

Па ўзаемнай дамоўленасцi ажыццяўляць падрыхтоўку кадраў у навуковых установах органаў унутраных спраў Бакоў.


Артыкул 10


Пры аказаннi дапамогi тэрытарыяльныя i транспартныя органы ўнутраных спраў Бакоў ажыццяўляюць зносiны непасрэдна памiж сабой цi праз цэнтральныя органы. Супрацоўнiкi, якiя выязджаюць па справах у другую рэспублiку, ажяццяўляюць свае дзеяннi непасрэдна з супрацоўнiкамi органаў унутраных спраў другога Боку.

Дакументы, якiя на тэрыторыi адной рэспублiкi разглядаюцца як афiцыйныя, маюць тую ж сiлу i на тэрыторыi другой рэспублiкi.

Органы i падраздзяленнi ўнутраных спраў Бакоў пры ўзаемных адносiнах карыстаюцца рускай мовай.


Артыкул 11


Абодва Бакi згодны абменьвацца пуцёўкамi ў санаторыi, дамы адпачынку i пансiянаты, развiваць культурные i спартыўныя сувязi, а таксама садзейнiчаць заключэнню пагадненняў аб супрацоўнiцтве памiж пагранiчнымi гарадскiмi i раённымi органамi i аддзеламi ўнутраных спраў на транспарце.


Артыкул 12


Бакi спадзяюцца, што гэты Дагавор будзе садзейнiчаць эфектыўнаму супрацоўнiцтву памiж органамi ўнутраных спраў абедзвюх рэспублiк.

Гэты Дагавор уступае ў сiлу з моманту яго падпiсання i дзейнiчае па заканчэннi трох месяцаў з дня, калi адзiн з Бакоў атрымае пiсьмовае паведамленне другога Боку аб яго намеры спынiць дзеянне Дагавора. Са згоды абодвух Бакоў у Дагавор могуць уносiцца змены або дапаўненнi.

На аснове гэтага Дагавора могуць складацца пратаколы або пагадненнi па асобных напрамках дзейнасцi органаў унутраных спраў Бакоў.

Дагавор складзены ў двух экземплярах на латышскай i беларускай мовах, якiя маюць аднолькавую сiлу.


25 лiпеня 1991 года г.Рыга


Мiнiстр унутраных спраў                    Мiнiстр унутраных спраў
Латвiйскай Рэспублiкi                      Беларускай Савецкай
                                           Сацыялiстычнай Рэспублiкi
         А.Вазнiс                                      У.Ягораў

Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner