ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 снежня 2003 г. № 1580
АБ КАМАНДЗIРАВАННI Л.С.МАЛЬЦАВА Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць з 9 па 10 снежня 2003 г. у г.Маскву (Расiйская
Федэрацыя) Мiнiстра абароны Рэспублiкi Беларусь Мальцава Леанiда
Сямёнавiча для ўдзелу ў пасяджэннях Савета мiнiстраў абароны дзяржаў
- членаў Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы i Савета
мiнiстраў абароны дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi