Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам унутраных спраў Туркменiстана"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 22 января 1993 года.


Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства ўнутраных спраў Туркменiстана, у далейшым будуць называцца "Бакi",

- асноўваючыся на Пагадненнi аб узаемадзеяннi мiнiстэрстваў унутраных спраў незалежных дзяржаў у сферы барацьбы са злачыннасцю ад 24 красавiка 1992 года,

- надаючы важнае значэнне развiццю ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачыннасцю i забеспячэннi абароны правоў i свабод грамадзян,

- кiруючыся ўзаемным жаданнем умацоўваць i развiваць супрацоўнiцтва памiж органамi ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Туркменiстана,

згадзiлiся з наступным:


Артыкул 1


Бакi, у рамках сваей кампетэнцыi, забяспечваюць абарону правоў, свабод, законных iнтарэсаў i маемасцi грамадзян i юрыдычных асоб дзяржавы другога Боку нараўне з грамадзянамi i юрыдычнымi асобамi дзяржавы свайго Боку.

Бакi абавязваюцца забяспечыць бесперашкодны прыем i разгляд органамi ўнутраных спраў скаргаў i заяў грамадзян i юрыдычных асоб дзяржавы другога Боку па пытаннях, якiя адносяцца да кампетэнцыi гэтых органаў.


Артыкул 2


Бакi на падставе дзеючага заканадаўства сваiх дзяржаў ажыццяўляюць супрацоўнiцтва ў барацьбе са злачыннасцю, ахове грамадскага парадку, выкананнi крымiнальных пакаранняў, вышуку асоб, прапаўшых без вестак, i якiя ўхiляюцца ад выплаты алiментаў i iскаў, устанаўленнi неапазнаных трупаў, асоб невядомых хворых i дзяцей, паспартнай i дазваляльнай сiстэмах, забеспячэннi бяспекi дарожнага руху, супрацьпажарнай бяспекi, развiццi навуковых, iнфармацыйных i тэхнiчных сувязей, а таксама па iншых напрамках, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.


Артыкул 3


У далейшым, да заключэння дзяржавамi адпаведных Дагавораў аб аказаннi ўзаемнай прававой дапамогi, Бакi, на аснове нацыянальнага заканадаўства, мiжнародна-прававых норм, склаўшайся практыкi i на ўмовах узаемнасцi ажыццяўляюць супрацоўнiцтва ў барацьбе са злачыннасцю шляхам выканання даручэнняў аб аказаннi прававой дапамогi па крымiнальных справах, запытаў i просьбаў па справах аператыўнага ўлiку i матэрыялах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.

Супрацоўнiцтва Бакоў ажыццяўляецца таксама ў формах:

а) абмену аператыўна-вышуковай, аператыўна-даведачнай i крымiналiстычнай iнфармацыяй аб злачынствах, якiя рыхтуюцца або ўчынены, i маючых да iх дачыненне асобах, а таксама архiўнай iнфармацыяй;

б) сумеснага правядзення працэсуальных дзеянняў i аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржаў Бакоў;

в) абмену вопытам работы, заканадаўчымi i нарматыўнымi актамi, вучэбнай лiтаратурай па пытаннях дзейнасцi органаў унутраных спраў, а таксама аказання садзейнiчання ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi кадраў;

г) абмену навукова-тэхнiчнай лiтаратурай i iнфармацыяй па пытаннях дзейнасцi органаў унутраных спраў, сумеснага правядзення навуковых даследаванняў, распрацовак i праграм па актуальных праблемах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс;

д) узаемавыгадных паставак крымiналiстычнай i спецыяльнай тэхнiкi, рэчыўнай маемасцi i прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння пры захаваннi i развiццi склаўшыхся i дзеючых гаспадарчых сувязей;

е) развiцця спартыўных i культурных сувязей, садзейнiчання ў санаторна-курортным аздараўленнi супрацоўнiкаў i членаў iх сем'яў.

Гэтае Пагадненне не перашкаджае Бакам у распрацоўцы i развiццi iншых узаемапрымальных форм супрацоўнiцтва, якiя не пярэчаць заканадаўству дзяржаў.


Артыкул 4


3 мэтай выканання гэтага Пагаднення структурныя падраздзяленнi органаў унутраных спраў Бакоў, якiя ў далейшым будуць называцца "структурныя падраздзяленнi", у рамках сваей кампетэнцыi могуць устанаўлiваць непасрэдныя кантакты i падпiсваць дадатковыя дагаворныя дакументы аб супрацоўнiцтве па асобных напрамках сваей дзейнасцi.


Артыкул 5


Даручэннi аб аказаннi прававой дапамогi, запыты i просьбы, прадугледжаныя часткай 1 артыкула 3 гэтага Пагаднення, павiнны мець наступныя рэквiзiты:

а) назву структурнага падраздзялення, ад якога iдзе даручэнне, запыт або просьба, i да якога яны звернуты;

б) назву справы або матэрыялу, па якiм накiроўваецца даручэнне, запыт цi просьба;

в) прозвiшчы сведкаў, пацярпеўшых, падазраваемых, асоб, якiя абвiнавачваюцца або вышукваюцца, падсудных цi асуджаных, iх грамадзянства, занятак i пастаяннае месца жыхарства або месца прабывання, а пры неабходнасцi - прозвiшчы i адрасы iх законных прадстаўнiкоў;

г) змест даручэння, запыту або просьбы, а таксама неабходныя звесткi па iх сутнасцi, i апiсанне складу правапарушэння.

Даручэнне, запыт або просьба павiнны быць змацаваны гербавай пячаткай i подпiсам кiраўнiка структурнага падраздзялення.

У безадкладных выпадках могуць рабiцца запыты ў вуснай форме, аднак яны павiнны быць тэрмiнова пацверджаны пiсьмова, у тым лiку дапускаецца выкарыстанне тэхнiчных сродкаў перадачы тэксту.


Артыкул 6


У задавальненнi даручэнняў, запытаў i просьбаў можа быць адказана поўнасцю або часткова, калi Бок, якi выконвае iх, лiчыць, што такое выкананне пацягне за сабой парушэнне суверэнiтэту, бяспекi або iншых важных iнтарэсаў сваей дзяржавы. У выпадку прыняцця такога рашэння неадкладна паведамляецца Боку, якi зрабiў запыт, з указаннем прычын адказу.


Артыкул 7


Бакi абавязваюцца па прынятаму кампетэнтнымi органамi сваей дзяржавы рашэнню аказваць садзеянне:

а) у затрыманнi асоб, якiя хаваюцца ад следства i суда, узяццi iх у неабходных выпадках пад варту;

б) у выдачы асоб для прыцягнення iх да крымiнальнай адказнасцi або для прывядзення прыгавору ў выкананне.


Артыкул 8


Бакi абавязваюцца разгледзець пытанне аб пераводзе грамадзян, асуджаных на тэрыторыi сваiх дзяржаў i адбываючых пакаранне на тэрыторыi дзяржавы другога боку у адпаведныя пенiтэнцыярныя ўстановы сваiх дзяржаў.

Умовы i парадак такога пераводу будуць вызначаны адпаведным пратаколам.


Артыкул 9


Кожны з Бакоў прыме неабходныя меры для захавання канфiдэнцыяльнасцi звестак, пераданых другiм Бокам, калi гэтыя звесткi носяць закрыты характар або калi перадаючы Бок лiчыць непажаданым выдаваць iх змест. Ступень закрытасцi звестак, атрыманых адным з Бакоў у рамках гэтага Пагаднення, патрабуюць згоды Боку, якi перадаў гэтыя даныя i звесткi.


Артыкул 10


Бакi па ўзаемнай дамоўленасцi могуць накiроўваць у камандзiроўку сваiх супрацоўнiкаў у органы ўнутраных спраў другога Боку.

Супрацоўнiкам, якiя знаходзяцца ў службовых камандзiроўках, прымаючы Бок аказвае неабходную дапамогу ў выкананнi даручэнняў, запытаў i просьбаў накiроўваючага Боку, прымае меры для забеспячэння iх прававой абароны ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам сваей дзяржавы.


Артыкул 11


Бакi дамовiлiся не перашкаджаць пераводу работнiкаў на службу ў органы ўнутраных спраў другога Боку, а таксама ва ўстаноўленым парадку рашаць пытаннi захавання iм стажу службы для выплаты працэнтнай надбаўкi за выслугу гадоў i назначэння дзяржаўных пенсiй у памерах, устаноўленых для супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў таго Боку, куды быў зроблены перавод.


Артыкул 12


Бакi аказваюць ва ўстаноўленым парадку па просьбе адзiн аднаго дапамогу ў лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, буйных пажараў, аварый i катастроф.


Артыкул 13


Бакi самастойна нясуць затраты, якiя будуць узнiкаць у вынiку рэалiзацыi гэтага Пагаднення, калi не будзе ўзгоднены iншы парадак.


Артыкул 14


Бакi пры ажыццяўленнi супрацоўнiцтва карыстаюцца беларускай, туркменскай або рускай мовамi.


Артыкул 15


Палажэннi гэтага Пагаднення не закранаюць абавязацельстваў Бакоў па iншых мiжнародных дагаворах i пагадненнях.


Артыкул 16


Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання i будзе дзейнiчаць да заканчэння трох месяцаў з дня, калi адзiн з Бакоў атрымае пiсьмовае паведамленне другога Боку аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

Са згоды абодвух Бакоў у гэтае Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi.


Здзейснена ў горадзе Мiнску 22 студзеня 1993 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i туркменскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


Мiнiстр унутраных спраў                      Мiнiстр унутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь                          Туркменiстана
               У.ЯГОРАЎ                                   С.ЧАРЫЯРАЎ

Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner